Пра тое ж марыць на парыжскім брукуЗ вушамі поўнымі штодзённа стуку,Пракляццяў і ілжы, папрокаў позніх,Пустых намераў, спрэчак злосных, розных!Бяда, уцекачы, што ў час суровыМы неслі ў край чужы свае галовы!Бо, дзе ступілі, ўслед ішла трывога,І ворагаў мы сустракалі многа.А зараз нам тут, сцесненым, замкнутым,Жадаюць хуткай смерці ў ланцугу тым.Калі не верыць свет слязам, пакутам,Калі магільным рэхам звонуІх страшаць звесткі з Польшчы, з-за кардону,Калі ахова ім жадае скону,Магільшчык-вораг вабіць іх з палону,Калі і ў небе бачаць толькі злыдні,Не дзіва, што ўсё вокал ім абрыдне,Што, розум страціўшы ў вялікім горы,Грызуцца, ўгразшы ў спрэчкі й абгаворы!* * *Хацеў мінуць я, птах малых узлётаў,Мінуць маланкі, буры і грымотыІ толькі ценю пашукаць, пагодыУ тым баку, дзе дом, дзяцінства годы.Шчаслівы той, хто шэраю гадзінайПрысесці мог з сябрамі ля каміна,Замкнуцца ад Еўропы амбарасаў,Пабегчы думкай да дзяцінства часаўІ марыць, думаць пра сваю краіну…Але пра кроў, што ў тыя дні лілася,Пра слёзы, што ракой плылі ў тым часе.Пра славу, што яшчэ не разышлася,Аб іх падумаць не хапала сілы!Бо гэткі здзек цярпеў народ мой мілы,Што, скіраваўшы зрок на тыя мукі,Сама адвага заламала б рукі.Бо пакаленне чорнае з жалобы,Цяжарныя кляцьбой паветра ўтробыНе кіравалі нашых дум дадому,Туды, дзе нават страшна птушкам грому!Маці Польшча! Ля тваёй магілыРасказваць пра цябе не хопіць сілы!Хто ж сёння ў нас настолькі лёгкакрылы,Хто гэткае знайсці умее слова,Што мармур роспачы прабіць гатова,Што зніме з сэрца каменнае века,Крыніцы воч развяжа ў чалавекаІ зробіць, што сляза нанова пойдзе?Пакуль такога знойдзем, век мо пройдзе.Калісь, як сціхне помсты рык ільвіны,І трубы роднай прагучаць краіны,А вораг выдасць крык апошні болю,Замоўкне і аб’явіць свету волю,А нашыя арлы, як бліскавіцы,Злятуць да Хробрага старой граніцыІ трупамі насыцяцца, крывёюДы зложаць крыллі зноў на час спакою,Тады з дубовымі вянкамі славы,Пакінуўшы мячы, абсядуць лавыГероі нашы слухаць спеў цікавы!Калі зайздросціць будзе свет іх долі,Час будуць мець пачуць пра дні няволіБацькоў сваіх і лёсы іх уцяміць,І твару іх тады сляза не спляміць.Мы ў свеце, як няпрошаныя госці.I ў будучым, і ў тым, што на пагосцеАдзіны край такі існуе ў Бога,Дзе шчасця для паляка ёсць нямнога:Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстанеСвяты і чыст, як першае каханне,Ўспамінамі памылак не разбіты,Абманутай надзеяю не ўзрыты,Не зменены нічым і не забыты,Дзе рэдка плакаў я і не злаваўся.З тым краем я ахвотна б прывітаўся,З дзіцячым краем, дзе вясёлы гэткіЯ лугам бег і ведаў толькі кветкіПрыгожыя. Мінаў благія бокамІ на карысныя не глянуў вокам.Той край убогі, цесны, але шчасны,Як Божы свет, быў гэткі наш уласны!І як жа нашым там усё бывала,Як помнім тое, што нас акружала, —Ад ліпы, што ў свой цень глухі хавалаУсіх дзяцей сяла ад спёкі сонца,Да ручайка, каменьчыка… бясконцаНам дарагіх, знаёмых, мілыхАж вунь да тых суседскіх хат пахілых!І толькі тых ваколіц грамадзянеНе здрадзілі ні дружбе, ні каханню, —Сябры мне верныя дагэтуль недзе!Бо хто ж там жыў? Браты, радня, суседзіІ маці. А каго з іх неставала,Ах, колькі ж гутаркі аб ім бывала,Як доўгае было там шкадаванне!Там, дзе ў слугі да пана больш прызнання,Чым тут у жонкі любасці да мужа,Там, дзе салдат па зброі болей тужыць,Чым тут па бацьку сын. Больш там пароюПа выжле плачуць, чым тут па герою.Сябры мне памаглі тады размовайІ ў песню слова кідалі да слова,Як жураўлі, што ў казцы той вясковай,Калі над выспай з замкам раз ляцеліІ хлопцу даць ратунак захацелі,Па пёрку скінулі — дар небагаты,Той крыллі змайстраваў і ўцёк дахаты….О, дачакацца б мне такой уцехі,Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхіІ каб, кудзелю прадучы, сялянкі,Калі закончаць любыя спяванкіПра дзеўчыну, якая граць любілаІ цераз скрыпку гусак пагубіла,Пра сірату прыгожую, як зоры,Што гусак гнала ў спозненую пору,Каб кнігі простыя мае, як гукіІх песняў, узялі сялянкі ў рукі!Калісьці так на вёсцы ў час гулянняЗбіраліся пад ліпай для чытанняПра Веслава, Юстыну, пра каханне.А ля стала, спавіты злёгку ў дрому,Сядзеў пан аканом, а то й пан домуІ слухаў, а калі запінку бачыў,Цяжэйшае малодшым растлумачыў,Хваліў прытожасць, што не так — прабачыў.Зайздросцілі мы песнярам іх славы,Што там яшчэ ў лясах гудзе і ў полі,Якім мілей, чым лаўры Капітоля,Вянок, сялянкі сплецены рукамі,З лістоў зялёнай руты з васількамі.