Читаем Пасля Жыццё полностью

Мусіць, да паўдня, аднак, усе паперы былі аформленыя, якія забрала ў яго прыгожая, у міліцэйскай форме дзяўчына з дужа суровым позіркам і дзьвюма зоркамі на пагонах. У апошні момант ён нават падміргнуў ёй, ды тая не павяла і брывом, склала ягоныя паперы ў шыкоўную зялёную папку і замкнула ў шэры сейф у кутку. Значыць, будзе захоўвац-ца вечна і сакрэтна, падумаў Ступак. Пасьля ўжо іншы, белабрысы міліцэйскі сяржант павёз яго кудысьці ў горад. Спакваля Ступак пачаў пазнаваць МУС. «Гэта навошта?» − спытаў Ступак. «А медкамісія! − проста і дабразычліва адка-заў белабрысы шафёр і хіхікнуў: − Праверка на СНІД».

Тое ўжо мала Ступаку падабалася, хутчэй − не падабалася зусім. На якога д’ябла! − думаў ён, губляючы трываньне ад гэтага падрабязнага дасьледваньня ягонай асобы. Што ён ім будзе служыць? У яго іншая мэта, яму б толькі дапяцца да зброі. Мабыць жа, дадуць якога «Сьцечкіна» ці «Ка-лашнікава», і ён падловіць момант. Ягонае здароўе яго мала цікавіла, хай не цікавіць яно і гэтых.

Але гэтых якраз дужа цікавіла. Да цямна яго вадзілі з кабі-нету ў кабінет, з паверху на паверх, − слухалі, мацалі, вымер-валі на апаратуры, высьвечвалі ягоныя вантробы на міль-готкіх маніторах. Але ўсё было ў норме, ціск жа, сказалі,


бы ў юнака, і яго пахвалілі. «Алкаголь ужываеце? − папытаўся строгі доктар, на плячах пад халатам якога мулялі цьвярдыя пагоны. Ступак з наіўным выглядам пакруціў галавой: «Ну што вы!» Трохі затрымаў на ім свой пранізьлівы позірк хірург, як убачыў сіняватую адмеціну на плячы. «Што − агнястрэльная?» − «Афган», − коратка адказаў Ступак. «А то − ушыб?» – даволі груба памацаў ён сьлед ад ня-даўняй амапаўскай палкі. «Упаў...» − «Па п’янцы?» − ухмыльнуўся доктар, штось разумеючы. Ступак тое пакінуў без адказу − здаецца, яны і так паразумеліся. Далей была кардыяграма з правадамі, якія аблыталі ягоныя рукі і ногі, аку-ліст са сваёй табліцай на сьцяне і ў канцы дзіўнаватая гаворка з псіхіятарам. Адзінае, што з яе запомніў Ступак, былі прыдзірлівыя пытаньні пра выпіўку і наркоту. I тое, і ін-шае Ступак рашуча адмаўляў, сказаў, што ніколі ні-ні, успамінаючы пры тым, як у тым жа Афгане, і неаднойчы, яны добра-такі кайфавалі анашой. Шкада, пасьля кінуў. Каб ня кінуў, можа б, лепей было, нечакана падумаў ён, се-дзячы перад хітраванам-псіхіятарам. Здаецца, стан ягонага здароўя іх задаволіў. Яго тым болей.

Да свайго гаражу ён прыплёўся, калі ўжо сьцямнела, побач на падворку ўгары сьвяціўся ліхтар, сьвяціліся вокны


ў хрушчоўках. Ведаў, цяпер там усе ўтаропіліся ў свае зіхоткія скрынкі − хто на музычныя шоу, крывуляк-танцуляк


са шнурамі ў руках, а болей, мусіць, на чарговы нумар само-га. Амаль кожны вечар той выступаў са сваім гіпнозам −


то пагрозьліва-строга, калі гаварыў пра апазіцыю, якая мае


ад ЦРУ заданьне яго зьнішчыць, то шчодра адорваючы ўсіх белазубай усьмешкай з-пад шыкоўных вусоў, калі зьвяртаў-ся да гледачоў. Асабліва глядачак, якіх ён часьцяком на пра-мілы Бог прасіў падтрымаць яго ў сьвятой барацьбе за дабрабыт народу. Слухаючы яго лісьлівыя звароты, жанчыны былі гатовыя на што хочаш, − з такімі просьбамі да іх ніхто раней не зьвяртаўся. Тым болей з вялікіх начальнікаў, не па-мінаючы ўжо ўласных мужоў, якія даўно не прызнавалі ні-чога ў жыцьці, апроч бутэлькі. Мужчыны не любілі палітыку, якая цікавіла іх усё меней, чым горш жылося. Затое яна ўсё болей захапляла жанчын, асабліва з тае прычыны, што ў ёй верхаводзіў ён − такі выбітны, прывабны, амаль нежанаты, які ўвасабляў недасяжныя жаночыя мары аб мужчы-не-кавалеру, мужчыне-лідэру. I тым вабіў.

Ну, але засталося нядоўга.

Так думаў Ступак, зласьліва чакаючы, калі яго паклічуць зноў. Павінны ж урэшце паклікаць, ён ужо прагнуў таго. Хоць бы таму, што ежы не было зусім, два дні таму пазы-чыў пару тысячаў у былога суседа па кватэры, якога пад-пільнаваў у двары. Перш чым выняць яму паперку, сусед доб-ра паплакаўся, наракаючы на жыцьцё, малую пенсію, лайдачку дачку, якая ня хоча працаваць і звыкла жыць на ягоную пенсію. Ступак суцешыў яго, што хутка атрымае зарплату і разьлічыцца. І апусьціў долу вочы, бо глядзець на ста-рога было няёмка.

На гэты раз да яго завітаў сам Шпак, на тым самым вішнёвага колеру «Пежо», у камуфляжы, але ўжо з пагонамі маё-ра на шырокіх плячах. «Хутка, аднак, у іх растуць кадры!» − з нечаканай зайздрасьцю падумаў Ступак, сядаючы поруч


з колішнім калегам-прапаршчыкам. Гэты маёр пачаў распа-вядаць яму, як шмат даводзіцца працаваць (работа ж не нар-маваная), як тлумна і небясьпечна, хоць ганарова і адказна. «А зарплата як?» − стрымана папытаўся Ступак пра тое, што яго цяпер найболей цікавіла. «Зарплата нішто. Табе та-кой і ня сьнілася, − сказаў Шпак. − Напачатку тры мільёны, ну пад’ёмныя і так далей. Не пашкадуеш».

Ступак унутрана парадаваўся, хоць і не падаў знаку,


ды папраўдзе і слаба паверыў, прыпамятаўшы дацэнта Мін-кевіча з яго шасьцюдзесяцьцю мільёнамі. Можа, маёр Шпак і атрымлівае тры мільёны, а ён жа прапаршчык...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы