Читаем Пасля Жыццё полностью

Палітапрацоўка, як заўважыў Ступак, вялася ў інтэнсіўным тэмпе, рэгулярна, калектыўна і індывідуальна. Удзень і асабліва ўвечары заўжды па адным кудысь выклікалі, штось высьвятлялі, з іншымі доўга гутарылі. Так старанна не апрацоўвалі нават нампаліты ў войску. Ну, але тут было ня войска і нават не АМАП. Бяры вышэй. Яны − эліта бясьпекі, як сказаў новы палкоўнік, самыя з самых. Асабістая ахова. Хаця таго, каго ім належала ахоўваць і абараняць «вплоть до пожертвования собственной жизнью», яны нават ня бачылі. Ні зблізку, ні здаля. Адчувалі, што ён недзе тут побач, у гэтых дамоўках-дачах між хвояў, але дзе канкрэтна − ня ведаў ніхто. I ніхто пра тое ні ў каго не пытаўся, − было забаронена. Наогул гэта было падразьдзяленьне маўчуноў. Яны маўчалі з начальствам, маўчалі ў страі, маўчалі ў сталоўцы і на адпачынку. Тое маўчаньне часам пачынала прыгнятаць, але Ступак думаў: хай! Ужо ён чагось дачакаецца. Кепска, што не было як выпіць. Пры тым, што

грошай ужо набралася поўныя кішэні, некалькі пачак «зайцоў» ён пакінуў у тумбачцы, захінуў газетай. I ніхто іх ня ўкраў. Мусіць, грошай у іх хапала. Затое не хапала часу, каб іх рэалізаваць, ізаляцыя была адмысловай. Бы ў турме. Мабыць, то была іхняя плата за сыты дабрабыт і няпыльную працу. Плата воляй. Але што зробіш − на гэтым сьвеце за ўсё трэба плаціць. Заплоціць і ён.

Аднойчы ўранку іх пастроілі ў спортзале, усіх чалавек трыццаць, што складалі цяпер ядро групы «Альфа», як іх ужо назвалі. Казалі, што пакуль трыццаць, але будзе трыста, бо трэба мацаваць шчыт і меч кіраўніка дзяржавы. На тым пастраеньні з самага пачатку былі ці ня ўсе іхнія начальнікі разам з галоўным палкоўнікам − мажным бугаём, што зьверху форменнага кіцеля насіў скураное паліто − дзеля маскіроўкі. Зрэшты, так тут хадзіў не адзін ён, а і яшчэ некаторыя, таксама маскіраваліся ці што? Яны можа, з гадзіну прастаялі ў страі, начальнікі ўсё аглядалі выпраўку і падкаўнерыкі, і чысьціню абутку, і ці ўсе добра паголеныя. Ніхто не казаў нічога, але яны пачалі здагадвацца, ці не зьявіцца да іх сам?

I сапраўды − тоўсты грымнуў каманду, і з галоўнага ўваходу зьявіўся ён. На той раз ён таксама быў у камуфляжы, новенькім, акуратным, які добра дапасаваўся да яго рослай спартыўнай постаці. Нягучным, нейкім цеплаватым, амаль хатнім голасам ён дазволіў «вольна» і падышоў да правага флангу, дзе стаялі самыя даўгалыгія, фізічна найболей накачаныя хлопцы, пачаў з усімі вітацца за руку. То было штосьці новае, − каб вялікі начальнік вітаўся з кожным у страі паасобку. Яны ўсе, бы зачараваныя, утрапёна ўзіраліся ў ягоны хітравата-ўсьмешысты твар, у якім цяпер не было і сьледу ад яго нядаўняй тэлевізійнай суровасьці − была толькі цеплыня і спагада. Калі чарга дайшла да Ступака, здалося: ён з нейкім асаблівым пачуцьцём зірнуў у ступаковы вочы, быццам пранікаючы ў самую глыб душы. Поціск рукі быў дужы, Ступак адказаў такім жа, і адчуў, што ён задаволены. Парукаліся, як мае быць, − па-мужчынску. Па-вайсковаму. Бо цяпер абодва былі вайскоўцы, хоць той і паходзіў з міліцыянтаў. Ды цяпер ужо і Ступак таксама.

Абышоўшы строй, ён выйшаў на сярэдзіну залы і пачаў гаварыць. Казаў нягучна, ціхім хрыплаватым голасам і, стоячы за пяць крокаў ад Ступака, здаўся яму зусім не маладым, хутчэй пажылым і стамлёным. А гаварыў пра тое, што дужа спадзяецца на сваю службу бясьпекі, да якой яны маюць гонар належаць, што яна − галоўная яго апора, для іх ён не пашкадуе нічога і будзе клапаціцца пра кожнага як родны бацька. Калі ў каго ёсьць якая патрэба, хай ідзе проста да яго і расказвае, − ён зробіць усё. Бо ён іх усіх любіць, як бацька любіць сыноў, што ў яго болей нікога няма, апроч іх, хлопцаў бясьпекі, ды яшчэ народу, які яго абраў на самы высокі пост. Што народ − галоўны ягоны клопат і галоўная любоў, асабліва такі народ, як наш, які вечна гаруе ў нэндзе, пакутуе праз усю гісторыю, што тое ён ведае як прафесіянал-гісторык. Што гэты народ заслугоўвае лепшае долі, чым тая, якую яму нарыхтавалі здраднікі-нацыяналісты, усе гэтыя пазьнякі, шарэцкія ды карпенкі, якія даўно запрадаліся ЦРУ ды іншым замежным сьпецслужбам і цяпер распрацоўваюць самыя хітравумныя планы, каб фізічна зьнішчыць яго і пакінуць сіратой любы беларускі народ. Таму вялікія спадзяванкі на іх − гонар ягонай бясьпекі, у руках якой ягонае жыцьцё і будучыня народу.

Ступак за жыцьцё нямала ўжо пераслухаў розных агітатараў-прапагандыстаў, у тым ліку і ў войску, і ніколі не ўспрымаў іх усур’ёз, заўжды слухаў хіба адным вухам. Не хацелася верыць і гэтаму. Але нейкая ўпартая сіла памалу памалу, усё ж дзейнічала на ягоную сьвядомасьць; напор і шчырасьць разважаньняў пачалі даходзіць да яго разуменьня. Найперш неяк бы міжволі само сабой хацелася ў тое паверыць. Так шчыра было ўсё сказана, што зьявілася спагадлівая думка: сапраўды, як нялёгка быць кіраўніком такога маштабу, як небясьпечна і адказна.

З гэткаю думкай-пачуцьцём Ступак і стаяў у страі, трошкі нібы задумаўшыся, як пачуў, што прамова перайшла на афганскую тэму, і аж скалануўся, як той, пазіраючы ў ягоны бок, прамовіў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики
Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Адам и Эвелин
Адам и Эвелин

В романе, проникнутом вечными символами и аллюзиями, один из виднейших писателей современной Германии рассказывает историю падения Берлинской стены, как историю… грехопадения.Портной Адам, застигнутый женой врасплох со своей заказчицей, вынужденно следует за обманутой супругой на Запад и отважно пересекает еще не поднятый «железный занавес». Однако за границей свободолюбивый Адам не приживается — там ему все кажется ненастоящим, иллюзорным, ярмарочно-шутовским…В проникнутом вечными символами романе один из виднейших писателей современной Германии рассказывает историю падения Берлинской стены как историю… грехопадения.Эта изысканно написанная история читается легко и быстро, несмотря на то что в ней множество тем и мотивов. «Адам и Эвелин» можно назвать безукоризненным романом.«Зюддойче цайтунг»

Инго Шульце

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза