Читаем Пасля Жыццё полностью

Ужо зьмяркалася, калі яна ўзялася рыхтаваць суседскія жорны — прынесеным з дому венікам добра вымела жолаб, абмяла ад попелу камяні. Млён і яго мацунак уверсе згарэлі, але млён не галоўнае, мабыць. Куды важней былі камяні. Знаёмыя камяні, дужа сточаныя за дзесяцігоддзі працы. Верхні дык быў разьбіты і складзены з трох кавалкаў, сьціснутых у адно жалезнымі абручамі, — ня дужа роўны і круглы камень, але малоў быцца нішто. Ня маючы сваіх жор-

наў, колькі перамалола на іх Серафімка — і тады, як жыла з бацькамі-аднаасобнікамі, і пасьля, у калгасе. Найбольш, праўда, як з бацькамі; калгасьніцай жа малоць выпадала ня шмат — з восені ды зімой. Пад вясну ўжо мліва канчалася, — елі бульбу, у каго тая яшчэ вялася. Пасьля да пачатку лета канчалася і бульба. Во тады пачынаўся вялікі пост…

Як зусім сьцямнелася і над астылымі папялішчамі ўсталявалася ветраная ноч, Серафімка наважылася. Страхавіта, бы зладзейка, падабралася ў цемры да чужога падворку, узьлезла на гарэлішча да жорнаў. Дужа сьмярдзела чымсьці гаркотным і ёлкім, бы ад сажы з коміну, але тое яе не палохала. Найболей ёй было страшна ад цішыні ночы, і яна не адважвалася першы раз пакруціць жорны, — здавалася, іхні грукат будзе чуваць аж на тым канцы вёскі. Але пакруціла, тоячы страх, пачала малоць і азірацца. Навакол было пуста і ціха, толькі шумелі дрэвы ў садку і чарнелася асадзістая печ побач. І тады ёй прыпомніўся колішні год, як амаль гэтаксама, на тых самых жорнах яна малола і баялася, баялася і малола. Але тады была не адна, у двары пільнаваў Пятрусь. Пасьля, як змалола, малоў ён на сваю патрэбу, а ля весьнічак на падворку стаяла яна. Малолі тайком, процізаконна, баючыся, бо яшчэ тыдзень таму сельсавецкія начальнікі абышлі вёску і пабілі ўсе жорны, дзе яны былі. Зьнімалі з ніжняга верхні камень, выносілі на двор і білі аб вуглавы камень падмурку, — жорны развальваліся на кавалкі. Трэба было здаць збожжа дзяржаве, а сяляне не разумелі таго, хавалі, дзе хто ўмеў — закопвалі ў ямах на гародзе, у гумне ці нават у лесе. Сьпярша начальства шукала жалезным прутом — тыцала ў розныя месцы па хляўках і падворках, але ўсё знайсьці не магло, прыбаўка ад таго нарыхтовак была мізэрная. Тады прыдумалі ўзяцца за справу з другога канца — пабіць вясковыя жорны. Меркавалі так: нямолатае збожжа есьці ня будуць, значыць, здадуць дзяржаве. Але гэты яе сусед Пятрусь мала таго, што быў чалавек майстравіты, дык і меў хітрую галаву на плячах. Ён змайстраваў добры жалезны абруч, які сьцяў тыя разьбітыя кавалкі жорнаў, і ўладкаваў іх на ранейшае месца. Можна было малоць, і яны ноччу, калі выпадала горшае надвор’е, малолі па чарзе — Пятрусь, а пасьля Серафімка. Ці наадварот. Пад ранак гаспадар разьнімаў абруч і кідаў тых тры кавалкі на ранейшае месца ў крапіву: сельсавецкія актывісты рабілі рэгулярны абход вёскі і правяралі, ці ляжаць бітыя жорны там, куды яны кінулі іх. Ды Пятрусь абхітрыў усіх, і яны былі з хлебам. Галавасты мужык быў, гэты Пятрусь, аж покуль аднойчы за ім не прыехалі ноччу… Дагэтуль у яе засталося ў душы даволі непрыемнае адчуваньне ад тых начных страхаў, як яны туляліся тады, як злодзеі, хоць усё тое — і збожжа, і ячмень — было сваё, ня ўкрадзенае, а сумленнаю працай вырашчанае на сваіх жа надзелах. Але яны рабілі насуперак уладзе, якая, мусіць жа, мела на тое права, калі пастанавіла панішчыць іх жорны. Мабыць, так было трэба — для ўлады ці для дзяржавы. Толькі яна з Петрусём чагосьці не разумелі, калі парушалі тую пастанову. А галоўнае — хацелі есьці, Серафімцы дык што, яна была адна, а ў суседа расьлі трое ненажэрных хлопцаў-падлеткаў, якіх трэба было карміць кожнага ранку.

Малоць уначы бяз млёну было ня надта ўпраўна, яна навярэдзіла рукі шурпатаю палкай, якую прыладзіла ў правушыну камня — аж гарэлі далоні. Але за пару гадзінаў ці болей усё ж змалола начовачкі збожжа, і ніхто ёй не перашкодзіў. Ноч ляжала глухая і цёмная, шумеў вецер у абпаленым гольлі садкоў, і да гэтага пошуму глухім грукатам дамешваўся гук яе жорнаў. Навобмацак у цемры яна старанна выграбла ня дужа мяккую цеплаватую яшчэ муку і цераз гарод пабегла дамоў расчыняць хлеб.

Цяпер яна не баялася: яе мужчыны будуць ужо не галодныя. Найперш яна зварыць зацірку.

10. [Хлебнікаў.]

Раніцай, як толькі разьвіднела, непадалёк у траншэі пачулася ціхае шархаценьне, якое ненадоўга прыціхла, і Дземідовіч устрывожана расплюшчыў вочы, думаючы, хто: Серафіма ці, можа, паліцаі? Аж не, прыйшла Серафімка. Неяк жвава, бы нават весела, павіталася, улазячы ў бліндаж. Перад сабой яна несла, відаць было, загорнуты ў анучу чыгун, мабыць, з ежай, паставіла на зямлю каля ўваходу. І сама засталася стаяць на каленях.

— Во, заціркі вам зварыла. Учора мукі намалола, дык гэта… заціркі. Праўда, хлеба яшчэ няма, але ўчыніла хлеб, заўтра сьпяку.

У куце адразу падхапіўся капітан, сеў, загаманіў бадзёра, з нейкаю стоенай радасьцю:

— Молодец! Ну и молодец, Серафимка! Затирка, это что: каша?

— Не-а, зацірка гэта ну… зацірка. Зараз паспытаеце.

— Ну что ж, ну что ж… Поедим. А то, признаться… Проголодались.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Презумпция виновности
Презумпция виновности

Следователь по особо важным делам Генпрокуратуры Кряжин расследует чрезвычайное преступление. На первый взгляд ничего особенного – в городе Холмске убит профессор Головацкий. Но «важняк» хорошо знает, в чем причина гибели ученого, – изобретению Головацкого без преувеличения нет цены. Точнее, все-таки есть, но заоблачная, почти нереальная – сто миллионов долларов! Мимо такого куша не сможет пройти ни один охотник… Однако задача «важняка» не только в поиске убийц. Об истинной цели командировки Кряжина не догадывается никто из его команды, как местной, так и присланной из Москвы…

Андрей Георгиевич Дашков , Виталий Тролефф , Вячеслав Юрьевич Денисов , Лариса Григорьевна Матрос

Боевик / Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Современная русская и зарубежная проза / Ужасы / Боевики
Салихат
Салихат

Салихат живет в дагестанском селе, затерянном среди гор. Как и все молодые девушки, она мечтает о счастливом браке, основанном на взаимной любви и уважении. Но отец все решает за нее. Салихат против воли выдают замуж за вдовца Джамалутдина. Девушка попадает в незнакомый дом, где ее ждет новая жизнь со своими порядками и обязанностями. Ей предстоит угождать не только мужу, но и остальным домочадцам: требовательной тетке мужа, старшему пасынку и его капризной жене. Но больше всего Салихат пугает таинственное исчезновение первой жены Джамалутдина, красавицы Зехры… Новая жизнь представляется ей настоящим кошмаром, но что готовит ей будущее – еще предстоит узнать.«Это сага, написанная простым и наивным языком шестнадцатилетней девушки. Сага о том, что испокон веков объединяет всех женщин независимо от национальности, вероисповедания и возраста: о любви, семье и детях. А еще – об ожидании счастья, которое непременно придет. Нужно только верить, надеяться и ждать».Финалист национальной литературной премии «Рукопись года».

Наталья Владимировна Елецкая

Современная русская и зарубежная проза
Адам и Эвелин
Адам и Эвелин

В романе, проникнутом вечными символами и аллюзиями, один из виднейших писателей современной Германии рассказывает историю падения Берлинской стены, как историю… грехопадения.Портной Адам, застигнутый женой врасплох со своей заказчицей, вынужденно следует за обманутой супругой на Запад и отважно пересекает еще не поднятый «железный занавес». Однако за границей свободолюбивый Адам не приживается — там ему все кажется ненастоящим, иллюзорным, ярмарочно-шутовским…В проникнутом вечными символами романе один из виднейших писателей современной Германии рассказывает историю падения Берлинской стены как историю… грехопадения.Эта изысканно написанная история читается легко и быстро, несмотря на то что в ней множество тем и мотивов. «Адам и Эвелин» можно назвать безукоризненным романом.«Зюддойче цайтунг»

Инго Шульце

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза