Читаем Паўночны вецер для спелых пладоў полностью

«Ці з ’яўляюцца ў нечым незвычайныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай, калі абое не могуць працягла існаваць адно без аднаго? Можа, сапраўды, цалкам верагодная тэорыя вірусаў, якія, калі верыць ёй, незаўважна кіруюцьусім на зямлі? Многія класікі, сярод якіх, лічу, былі сапраўдныя вялікія псіхолагі, даволі холадна іразлікова апісвалі такія адносіны. Прустаўскі Сван у фінале знакамітага рамана з сарказмам пытае сябемаўляў, і што: на гэтую пустую жанчыну я згубіў два гады жыцця? Іва Андрыч нават перасцерагаенельга давярацца жанчыне, бо гэта смяротна небспечна. Песіміст Кнут Гамсун у «Пане» ці ў знакамітых «Пад восеньскай зоркай». Талстой? Не, не тое. У нечым ён, як лічу, слабаваты. У тым-сім фальшывы. А вось «Кроткая» Дастаеўскага (на нашай мове «Рахманая»)гэта моц. Мяркую, лепшая навела ўсіх часоў і народаў. Так унікнуць і апісаць жанчыну мог толькі ён, дарэчы, ліцвін па паходжанні...»

А так — у студэнта Ігната Мазура ўсё ішло без асаблівых прыгод. Абкарнаны Казімірам Шахто яго сюжэт урэшце прайшоў па праграме літаратурнадраматычных перадач, і дырэктар Кухарчук падпісаў Мазуру паперы і характарыстыку.

***

Дзяржаўных іспытаў было няшмат. Шанцаў здаць іх без асаблівых намаганняў таксама пабольшала — у дэканаце няблага ставіліся да студэнтаў на апошнім этапе, бо ўсіх, хто не хацеў і не мог вучыцца, адлічылі на першым і другім курсах.

На іспыце па савецкай публіцыстыцы, які прымала «Агеньчык», студэнт Ігнат Мазур упершыню пакарыстаўся шпаргалкамі. Сам прадмет — публіцыстыку — ён не любіў, як і многія іншыя дысцыпліны. Літаратуру — аўтэнтыкі і дапаможнікі — амаль не чытаў, дый бракавала часу. Тое-сёе з праграмы чытаў раней, але гэтага для іспыту не хапала.

Шпаргалкі, вядома, былі не яго. Іх пакінулі ў нішы стала дзяўчаты, пра што паведамілі яму перад іспытам. Але, як толькі ён палез туды, каб адшукаць адказы на пытанні ў білеце, пільная выкладчыца Спіркіна кінулася да яго, выхапіла з рук вузкія стужкі паперы, складзеныя гармонікам, і радасная пабегла з імі да свайго стала.

Сядзець далей і прасіць яе, каб дазволіла пераздаць менавіта цяпер, не выпадала, студэнт Ігнат Мазур забраў залікоўку і пайшоў з аўдыторыі. Настрой быў сапсаваны.

— Ты, Ігнат, не бяры ў галаву, а то яшчэ прычэпіцца радзімец, — у сваёй манеры жартавала ўвечары Юля Маракова. — Спіркіна, яна ж «Агеньчык» — незамужняя, векавуха. А яны з комплексамі па Ясперсу. Ёй, пэўна, штоноч здаецца, быццам у яе пад ложкам хаваецца мужчына. Здаць ёй табе будзе цяжка. Але не хвалюйся, я, пры нагодзе, закіну слова. І, магчыма, гэта апошняе, што я для цябе зраблю, бо ты, як мне далажылі, стаў заходзіць да Конкінай. Яна, канешне, дзеўка выбітная, як кажуць, на аматара, але звычайная німфаманка. Дарэчы, яе ўлюбёнае прыслоўе «зашмат гонару» раней не перашкодзіла ёй і з Ванем Гужыным пашаптацца.

Паўза.

— Дзякуй за клопат, Юля. Ты ўвогуле — мой анёл-ахоўнік, — сказаў Ігнат Мазур, раптам адчуўшы сябе так, быццам прапусціў удар пад дых.

Ваня Гужын? Са Святланай Конкінай? І калі гэта — раней? На першым, другім курсе? Яго, Ігната, тут тады не было. Што дакладна ведае пра ўсё гэта Юля Маракова? Але ж дарэмна пытацца — яна нічога не скажа, і тут справа не толькі ў жаночай салідарнасці. Ісці высвятляць да самой Святланы Конкінай? Але гэта ўжо зусім глупства. Ды, можа, нічога такога і не было. Гужын, Ганабец... Яна ж сама з іх перадусім смяялася. Хоць — чаму «з іх»? З Ганабца — сапраўды кпіла. А пра Ваню Гужына — ні слова.

Можа, упершыню ў сваім небагатым на вопыт маладым жыцці ён задумаўся пра так званыя гендарныя адносіны. «Роля жанчыны ў грамадстве толькі на першы погляд даволі сціплая, а на самай справе гэта своеасаблівая прыхаваная плынь, часам мутная, незразумелая, але якая ўплывае на ўсіх нас, — думаў ён. — Жанчыны нараджаюць дзяцей, выхоўваюць іх, закладваюць ім у голаў матрыцу мовы, спакушаюць мужчын, і зноў нараджаюць, але апошнім часам у адладжанай стагоддзямі сістэме пачалі адбывацца збоі».

Не вельмі схільны да аналітычных высноў студэнт Ігнат Мазур прыпамінаў цяпер некаторыя факты і выпадкі, пра якія неяк чытаў у газетах альбо часопісах, ці чуў па радыё.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт
Замечательная жизнь Юдоры Ханисетт

Юдоре Ханисетт восемьдесят пять. Она устала от жизни и точно знает, как хочет ее завершить. Один звонок в швейцарскую клинику приводит в действие продуманный план.Юдора желает лишь спокойно закончить все свои дела, но новая соседка, жизнерадостная десятилетняя Роуз, затягивает ее в водоворот приключений и интересных знакомств. Так в жизни Юдоры появляются приветливый сосед Стэнли, послеобеденный чай, походы по магазинам, поездки на пляж и вечеринки с пиццей.И теперь, размышляя о своем непростом прошлом и удивительном настоящем, Юдора задается вопросом: действительно ли она готова оставить все, только сейчас испытав, каково это – по-настоящему жить?Для кого эта книгаДля кто любит добрые, трогательные и жизнеутверждающие истории.Для читателей книг «Служба доставки книг», «Элеанор Олифант в полном порядке», «Вторая жизнь Уве» и «Тревожные люди».На русском языке публикуется впервые.

Энни Лайонс

Современная русская и зарубежная проза
Чумные ночи
Чумные ночи

Орхан Памук – самый известный турецкий писатель, лауреат Нобелевской премии по литературе. Его новая книга «Чумные ночи» – это историко-детективный роман, пронизанный атмосферой восточной сказки; это роман, сочетающий в себе самые противоречивые темы: любовь и политику, религию и чуму, Восток и Запад. «Чумные ночи» не только погружают читателя в далекое прошлое, но и беспощадно освещают день сегодняшний.Место действия книги – небольшой средиземноморский остров, на котором проживает как греческое (православное), так и турецкое (исламское) население. Спокойная жизнь райского уголка нарушается с приходом страшной болезни – чумы. Для ее подавления, а также с иной, секретной миссией на остров прибывает врач-эпидемиолог со своей женой, племянницей султана Абдул-Хамида Второго. Однако далеко не все на острове готовы следовать предписаниям врача и карантинным мерам, ведь на все воля Аллаха и противиться этой воле может быть смертельно опасно…Впервые на русском!

Орхан Памук

Современная русская и зарубежная проза / Историческая литература / Документальное