Читаем Перловый суп полностью

Гэта быў спектакль, які трэба было бачыць... Начальнік пастарунка прапанаваў работніку ЦК ЛКСМБ машыну, каб ён ехаў на ёй са сваімі сябрамі-хуліганамі, куды захоча, абы далей — хоць у Мінск. Але Яўген Дамінікавіч не хацеў машыны, ён хацеў масліны! Прычым, у тым жа рэстаране, і каб іх падаваў той жа афіцыянт, які ўчыніў здзек над лепшымі беларускімі журналістамі — супрацоўнікамі сакратарыяту!

На банкет з маслінамі начальнік пастарунка, як ні ламаў яго Будзінас, усё ж не падламаўся. I машыны ўрэшце не даў — у Мінск мы паехалі цягніком. I ў дарозе, у буфеце цягніка з лятучай назвай «Чайка», якая так хораша рыфмавалася са словам чарка, першы наш тост быў за Будзінаса, які ў Мінск з намі не паехаў, зноў застаўшыся ў Вільні па тых жа сямейных, як ён сказаў нам, абставінах.

Дарога №1

У другой палове 1980-х гадоў, калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, усплылі чуткі, пачаліся размовы пра стварэнне новага — ва ўсіх сэнсах новага для Беларусі — часопіса. Яўген Будзінас лічыўся тады (па-мойму, Генадзь Лісічкін з Анатолем Стрэляным такую сінекуру для яго прыдумалі) уласным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па Беларусі, прападаў у Маскве, і я папрасіў яго дазнацца, ці ёсць у чутках пра новы часопіс хоць нешта рэальнае. Аказалася, ёсць, і Яўген Дамінікавіч нават ведае, хто будзе галоўным рэдактарам.

— Хто? — спытаўя.

— Ты, — адказаў Яўген Дамінікавіч. — Калі ўступіш у партыю. Калі ж не ўступіш, дык галоўным рэдактарам будзе...

Ён назваў прозвішча чалавека, якога я... зрэшты, гэта не істотна.

Пасля перамоў і кансультацый з партыйцам Генадзем Бураўкіным і беспартыйным Рыгорам Барадуліным у партыю я ўступіў.

Часопісы ў той час ствараліся не за дзень, цягнулася ўсе даволі доўга — і я ўжо падумваў, што чырвоным партыйным білетам (які, між іншым, у гады публічных пакаянняў не парваў і не выкінуў) сэрца сваё палю дарма. Але восенню 1986 года мяне выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, а вясной 1987 — у ЦК КПБ. I першым чалавекам, якога — пасля паставога — убачыў я ў Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі, быў уласны карэспандэнт усесаюзнага часопіса «Дружба народов» Яўген Будзінас.

— Ты кнігу ўзяў?.. — спытаў ён, спускаючыся насустрач мне па лесвіцы. — Калі не ўзяў, дык наверх не фіг падымацца.

Я не ўцяміў:

— Якую кнігу?..

Ніякай кнігі — і ён гэта бачыў — у мяне не было, і Будзінас пачаў мне даводзіць, што Яфрэмка (гэта значыць, першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў), да якога выкліканы я для размовы пра новы часопіс і для блаславення на рэдактарства, мае гэтакі бзік, што, калі да яго прыходзіць нейкі літаратар, дык ён, Яфрэмка, толькі аднаго чакае і пра адно думае: як, якімі словамі той літатар надпіша яму сваю кнігу? Без кнігі ў кабінет ягоны лепш не заходзь, бо з гаворкі нічога не выйдзе, хіба што лажа, і яму, Будзінасу, дзіўна, чаму Печань (гэта значыць, сакратар ЦК па ідэалогіі Пячэннікаў) нічога пра бзік Яфрэмкі мне не сказаў — ці не хоча тым самым Печань мяне падставіць?

Блін...

Хоць ва ўсю гэтую ахінею я, можа, на мезенец паверыў, дый па Будзінасу было відаць, што развесці мяне ён спрабуе без асаблівага разліку на поспех, але нешта ў мазгах маіх замкнула — і раптам тое, што я іду да першага сакратара ЦК без такога натуральнага прэзента, як уласная кніга, насамрэч здалося мне сур'ёзнай памылкай. Канешне, дахаты, ажно на Курасоўшчыну, па кнігі свае я не пабег бы, ды тут успомніў, што кнігу «Вынаходцы вятроў», за якую далі мне камсамольскую прэмію, магу ўзяць зусім побач; у ЦК камсамола ў адной камсамолкі. Гэта ж цераз дарогу, а ў мяне яшчэ ў запасе хвілін дзесяць, паспею, тым больш, што Будзінас, як ён кажа, таксама ідзе на прыём да Сакалова, толькі яму прызначана пазней, але ён падымецца ў прыёмную зараз — і мяне, калі што-якое, падстрахуе.

Задацца пытаннем пра тое, як і ад чаго Яўген Дамінікавіч збіраецца мяне страхаваць, праз дэфіцыт часу і лёгкую паніку я не здолеў... А той камсамолкі ў ЦК камсамола, у якой павінна была быць мая кніга, не аказалася на месцы. I пакуль шукалі камсамолку, пакуль яна шукала кнігу...

На прыём да колішняга першага сакратара ЦК партыі хоць і прасцей было патрапіць, чым да сенняшняга прэзідэнта, але ўсё ж... Жэня даўно, аказалася, абіваў парог прыёмнай і скарыстаў урэшце прызначаны мне час, наплёўшы памочніку Сакалова, нібы я пабег па нейкія важныя дакументы, прывезеныя з Масквы, а пакуль я спазняюся, ён, каб не губляліся такія дарагія для кіраўніка рэспублікі хвіліны, можа ўсё распавесці пра будучы часопіс не горш за мяне, бо ўсё ведае — вось у яго і макет першага нумара ёсць...

Памочнік далажыў першаму сакратару, які ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» з макетам рэспубліканскага часопіса «Крыніца» прыняў. Прычым, прыняў зацікаўлена, бо я, прыбегшы, нарэшце, у прыёмную, яшчэ з паўгадзіны чакаў, пакуль скончыцца між імі дыялог.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Рыбья кровь
Рыбья кровь

VIII век. Верховья Дона, глухая деревня в непроходимых лесах. Юный Дарник по прозвищу Рыбья Кровь больше всего на свете хочет путешествовать. В те времена такое могли себе позволить только купцы и воины.Покинув родную землянку, Дарник отправляется в большую жизнь. По пути вокруг него собирается целая ватага таких же предприимчивых, мечтающих о воинской славе парней. Закаляясь в схватках с многочисленными противниками, где доблестью, а где хитростью покоряя города и племена, она превращается в небольшое войско, а Дарник – в настоящего воеводу, не знающего поражений и мечтающего о собственном княжестве…

Борис Сенега , Евгений Иванович Таганов , Евгений Рубаев , Евгений Таганов , Франсуаза Саган

Фантастика / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Альтернативная история / Попаданцы / Современная проза
Аббатство Даунтон
Аббатство Даунтон

Телевизионный сериал «Аббатство Даунтон» приобрел заслуженную популярность благодаря продуманному сценарию, превосходной игре актеров, историческим костюмам и интерьерам, но главное — тщательно воссозданному духу эпохи начала XX века.Жизнь в Великобритании той эпохи была полна противоречий. Страна с успехом осваивала новые технологии, основанные на паре и электричестве, и в то же самое время большая часть трудоспособного населения работала не на производстве, а прислугой в частных домах. Женщин окружало благоговение, но при этом они были лишены гражданских прав. Бедняки умирали от голода, а аристократия не доживала до пятидесяти из-за слишком обильной и жирной пищи.О том, как эти и многие другие противоречия повседневной жизни англичан отразились в телесериале «Аббатство Даунтон», какие мастера кинематографа его создавали, какие актеры исполнили в нем главные роли, рассказывается в новой книге «Аббатство Даунтон. История гордости и предубеждений».

Елена Владимировна Первушина , Елена Первушина

Историческая проза / Проза