Читаем Песьні-жальбы полностью

Вобразы мілыя роднага краю,      Смутак і радасьць мая!Што маё сэрца да вас парывае?      Чым так прыкованы яК вам, мае ўзгорачкі роднага поля,      Рэчкі, курганы, лясы,Поўныя смутку і жальбы нядолі,      Поўныя сумнай красы?Толькі я лягу і вочы закрыю,      Бачу я вас прад сабой.Ціха праходзіце вы, як жывыя,      Зьзяючы мілай красой.Чуецца гоман мне сьпелае нівы,      Ціхая жальба палёў,Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,      Песьня магутных дубоў…Вобразы мілыя, вобразы смутныя,      Родныя вёскі і люд,Песьні цягучыя, песьні пакутныя!..      Бачу і чую вас тут.


Вячэрніе хмаркі


Сонейка заходзіць,I кладуцца цені,I плывуць хмурынкіЎ ціхім задуменьні.Белыя валокныСонейкам заліты.Вольны ім дарогі,Сьцежкі ім адкрыты.Хмаркі залатыя!Вы — прастору дзеці,Ходзіце вы вечнаПа ўсім белым сьвеце.Праплывіце ж, хмаркі,I над родным краем,Над сялянскім полем,Над зялёным гаемI заплачце, хмаркі,Дробнымі сьлязаміНад мужычай нівай,Над яго лугамі.Загрымеце громам,Стаўшы цёмнай хмурай.Толькі ж не пабецеЖыта градам, бурай.Хмаркі залатыя,Сонца, неба дзеці!Вы прывет мой шчырыЎ вёску занясеце.


Песьня няволі


Як лёгкі дым, як тонкі пар,Расталі ў небе кучы хмар.Ой, гладзь нябёс далёкая,Крыштальная, глыбокая!Як моцны гук, прызыў вясныЗ тваёй пачуўся вышыны!Прастор, прастор і воля там,Але ня нам яны, ня нам!Запёрты мы, прыдаўлены,I краты нам прыстаўлены.Высок, высок паркан-сьцяна,Нам песьня волі не чутна.Ня нам вясна, ня нам прастор, —Нам мур сыры, нам цесны двор.Гады ў няволі адцьвітуць…Ня плач, душа, вясну забудзь!


У турме вясной


Сьціхлі песьні зімняй буры,     Вее цеплынёю,Ўскалыхнуўся лес пануры,     Зашумеў вясною.Як бы спуджаныя козы,     Пазьбягалі хмары.Плача зімка, льюцца сьлёзы,     Ажываюць яры.Скора поле, лугавіны     Ў зелень убяруцца,Жураўлі з чужой краіны     З крыкам пранясуцца.Хмары ўстануць, і пяруны     Гучна загамоняць,А ў турме тут сэрца струны     Жаласна зазвоняць.I ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока     Над жыцьцём разьбітым,I пачуеш адзінокім     Ты сябе, забытым.


У турме


Сонца ўстане, сонца зойдзе,Дзень заменіць ночкі цьма,А над намі чорнай хмарайВісьне цесная турма.Птушкі вылецяць на зіму,Птушкі зноў ляцяць сюды,Мы ж марнуемся ў астрозе,Трацім лепшыя гады.Дні мінаюць, дні праходзяць,Летам зьменіцца зіма,А мы сохнем і марнеем,Нам тут радасьці няма.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы