I ў аддзяку за давер дзяўчына Спак зрабiла маладому барону рэверанс. Праўда, ёй хацелася сказаць яму, што яна зусiм не мае намеру заставацца ў Хедэбю, каб сустрэць яго нявесту. Але своечасова абдумалася. Беднай дзяўчыне не прыходзiлася быць асаблiва пераборлiвай i пагарджаць такiм добрым месцам.