— Адносіны, адносіны?. Вельмі простыя адносіны:
— У Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.
— Нічога падобнага! — грукнуў даланёй па стале Юзаф. — У ліпкай краіне, у ліпучай дзяржаве, паночку, у ліпучай. Тут усё ліпее і ўсё злеплена: расколатыя шыбіны — паперай, муры і платы — дэкрэтамі, паркеты і сцены — макроццем і брудам!.. Паветра ліпкае ад смуроду; рукі ліпкія — ад зладзейства; погляды ліпкія — падазроныя і баязлівыя; улада ліпкая — хабарыстая!.. У клеі, халера, мы жывём, у ліпкасці паміраем! Кожны сноў- даецца, як той журавель у балоце: нос з бруду выцягне — хвост уграз, хвост выцягне — нос уграз і так кругом!.. Мая Ядзька (разумная гэта лабацінка) кажа, што мы жывём у чацвёртым вымярэнні. Нібы пазанармальным чалаве- чым жыццём. І гэта насамрэч так, бо нават час перасунуты на тры гадзіны.
У людзей дзевятая вечара, у тэатры ідуць ці на балі, а ў нас — дванаццаць уначы, даўно спаць вымушаны. Людзі на працу а восьмай раніцы ідуць, а мы а пятай уначы.
— Мяне цікавіць, як грамадзяне ставяцца да ўладаў?
— Не-на-відзяць! Стра-а-ашэнна! Да смерці, крадком ненавідзяць, са страхам. Ненавідзяць, ліслівячы! Ненавідзяць, працуючы! Тут няма анічога святога! Усё аплявана, высмеена, над усім здзек. з крывёй і слёзамі. Да прыкладу, дзяржава наша завецца скарочана: РСФСР. Скарот гэты служыць мішэнню да проста бясконцых высмейванняў таго, што лепш за ўсё свед- чыць пра любоў і давер грамадзян да ўлады. У кожнай іншай краіне грама- дзяне ганарацца сваёй прыналежнасцю да дзяржавы, а ў нас. Калі ласка, паслухайце, што робяць з таго прыгожага скароту: РСФСР. Першае:
— Так, і з гэтай прычыны маю просьбу.
— Вельмі ахвотна.
Забава паказаў Юзафу бранзалет і папрасіў прадаць яго за савецкія грошы. Трэба ж на праезд. Той стаў уважліва разглядаць каштоўнасць.
— Вядома, зраблю, — сказаў. — Але я раю дыяментаў тут не прадаваць. У Польшчы пан напэўна даражэй яго абгрошыць. Я разбіраюся трохі ў гэтым. Дыяменты каштоўныя: вунь гэтыя два па тры чвэрткі карата, а той, што ў сярэдзіне, пад карат з ліхвой. Яны ўсе чыстыя, іх так і называюць — «чыстае вады». Каштуюць каля 250 даляраў. А золата пану заўтра ж прадам.
— Цудоўна!
— Можна зрабіць так: палову ўзяць лімонамі, а палову ў далярах. Ведае пан, чым я займаюся, з чаго жыву?
?..
— Перакупніцтвам. Гандаль у нас наогул забаронены, але то, паночку, хлусня. Усе гандлююць, чым хто можа. Нават улада... Яны дык першым чынам... Прыклад падаюць.
Доўга гаварыў Забава з Юзафам. Пачуў ад яго шмат цікавых рэчаў, атры- маў шмат інфармацыі. Цяпер збольшага арыентаваўся ў новых праявах савец- кага жыцця і ў новых парадках.
Набліжалася трэцяя гадзіна ночы. Газа ў лямпе дагарала, бутэлька была даўно пустая. Юзаф пасцяліў Забаве на канапе.
Стомлены Забава адразу ж заснуў. Прыснілася яму дэманстрацыя абарваных, жудасных, знясіленых людзей. Ішлі панурыя, бязгучна суну- чыся па сонных вуліцах места, напаўняючы яго бруднай хваляй целаў і лахманамі адзежын. Над той чорнай, жывой хваляй чырвонымі макамі квітнелі сцягі, з напісанымі на іх дзіўнымі заклікамі: «Няхай жыве чацвёртае вымярэнне!»
3
Пасля пяці дзён знаходжання ў Гомелі Забава вяртаўся ў Менск. «Працу» выканаў нечакана лёгка і добра; зрэшты, заданне ягонае выпрабавальнае, яно і не магло быць цяжкім. Так, паездзіць, паглядзець, паслухаць. Аднак Забава падмацаваў свае назіранні яшчэ і дакументамі, якія пацвярджалі трохі сумнеўныя звесткі вайсковага характару.