— Як яна выглядае? — спытаў мяне Кароль.
Гэта пытанне не пра здароўе, а толькі пра выгляд жонкі, нагадала мне словы пана Юзафа: «...проста пра сваю ўласнасць нагадвае. Як пра карову або казу». Таму я адказаў:
— Выдатна! Цудоўна! Упершыню ў жыцці бачыў такую красуню! Калі прыедзе ў Вільню і добра апранецца, дык усіх вільнянак зацьміць прыгажо- сцю.
Задаволеная ўсмешка загуляла на ягоных вуснах:
— А я. цешуся. радуюся. — муркатаў, ледзь не аблізваючыся.
Ні здароўем дачкі і іх матэрыяльным становішчам не пацікавіўся. «Добры з цябе гусак!» — падумаў я. Кароль пажадаў абавязкова пайсці са мной у рэстаран — пачаставаць за паслугу. Я адгаварыўся. Настойваў. Я сказаў: «Ужо і так пад градусам, а калі яшчэ дадам, дык магу каму-небудзь гарбуз бутэль- кай раскроіць!» Усё ж на развітанне я паабяцаў яму перад ходкай за мяжу зайсці па ліст.
Дзіўная рэч: як некалькі трапных слоў могуць вычарпальна ахарактары- заваць чалавека. Гэта пра Юзафавы словы. Здавалася мне, што Фарба хво- сцікам менціць. Нагадваў мне выпешчанага хатняга сабачку. Упэўненага ў доме, пры гаспадары, але хай толькі апынецца адзін па-за сценамі, хай пачуе паблізу ваўка, задрыжыць, запішчыць, хвост падтуліць: ратуйце!
Шкада спадарыні Ядвігі!.. А можа менавіта гэта ёй патрэбна?
Я спыніўся не ў гатэлі, як звычайна гэта рабіў, а ва Уладка Каліса. Гэта мой сябар. Запрасіў мяне да сябе. Не ведаю, ці доўга ў яго буду жыць, бо не люблю быць звязаны. Але што нам будзе разам весела, гэта факт. А калі што не па мне, дык рэчы ў шкарпэтку, пашпарт, на фурманку — і зноў у гатэль.
Увечары прыйшоў Палкоўнік. Уласна кажучы, ён аніякі не палкоўнік, быў некалі капітанам у царскім войску. Капітанам, зрэшты, таксама стаў выпад- кова, бо ледзь скончыў у 1915 г. скарочаны курс афіцэрскай школы, а капітана атрымаў за заслугі на фронце. Потым у адным з «белых» войскаў, што ваявала супраць чырвоных, быў ці то палкоўнікам, ці толькі выконваў абавязкі пал- коўніка. З гэтай прычыны мы яго так і звалі.
Чалавек гэта вельмі цікавы, добры, зычлівы, толькі страшэнны антысе- міт і п’янтос, якіх мала ў жыцці, хоць закладальшчыкаў за гальштук бачыў шмат.
Людзі — як кнігі: адна хораша пераплеценая, на добрай паперы, а пустая... Чалавек таксама быццам і прыгожа апрануты, і з добрымі манерамі, але з такой пацярухай у лабаціне, што ніводнай самастойнай думкі. Іншая кніга марная, старая, мятая, без вокладак, а праменіцца, нібы сонца, толькі што не кожны гэта разумее і бачыць. Кожная такая новая кніга — новае жыццё, арыгінальныя думкі, учынкі, пачуцці. Кожны новы чалавек, калі цікавы, дык быццам тая кніга, кніга рэальнага жыцця, запісаная на твары, вачах, рухах, гаворцы, нават маўленні.
Здаецца мне, што чалавека цяжэй спазнаць, чым увесь народ. Можа яно і памылкова, але ў гэтую хвіліну я менавіта так думаю, і дагэтуль не маю цвёрдага меркавання пра шмат якія рэчы і паняцці. Народ — гэта суполь- насць, што месціцца ў пэўных вызначаных межах, у рамках тых традыцый, у якіх утвараецца культурна, і які праяўляецца пры пэўных умовах і пры пэўных акалічнасцях. Лягчэй вызначыць псіхіку англічан, чым асобнага англічаніна.
Палкоўнік бываў часам надзіва неглыбокі, недалёкі, занадта будзённы, амаль агідны, то зноўку выказваў такія прыгожыя думкі, што я шчыра дзі- віўся. Рабіў ён усё гэта з блазенскім смехам. На сур’ёзную размову яго было не выцягнуць. Было відавочна, што ў пустэчы бессэнсоўнага жыцця хацеў утапіць нейкі вялікі, надзвычай вялікі боль. Калі выпіваў, дык ягоным апо- ведам і жартам не было канца. У ягоных апавяданнях і анекдотах фігуравалі пераважна габрэі. Калі з гэтай прычыны я спытаў яго, чаму ён гэтак любіць біблейскі народ, адказаў мне так: