Читаем Пяты этап полностью

Даволі добра ведаў арганізацыю савецкіх дыверсійных атрадаў. Ведаў, што Муха мае іншы маршрут, што з дапамогай памежнага атрада дзейнічае ў Цімкавічах і праходзіць мяжу пераважна на тым адрэзку. Паколькі гэта было на значнай адлегласці ад мяжы, таму прабрацца сюды з бандай яму было б вельмі цяжка і небяспечна.

У задуменні Забава хутка крочыў вуліцай. Зусім не заўважыў, што за ім ішлі людзі, якія жыва жэстыкулявалі. Да іх неўзабаве далучыліся паліцэйскія. Калі падымаўся на прыступкі вакзала, на яго з усіх бакоў скіравалася зброя.

— Рукі ўгору!

— Што здарылася? — спытаў здзіўлены Забава, бачачы пры сабе гэткае шматлікае суправаджэнне.

У яго адабралі рэвальвер і адвялі ў пастарунак. Атачылі моцнай аховай. Паліцыянты вывучалі дакументы, якія знайшлі ў ягоным партаманеце.

— Добрая работа, што, не?

З прызнаннем круцілі галовамі, разглядаючы паперы — польскія і савецкія.

— Грошай таксама мае даволі шмат!

— Даляравая прафесія.

Пасля на пост панайшлі невядомыя Забаву людзі і пачаліся вочныя стаўкі. Адна за адной.

— Гэта той. — казала нейкая жанчына, баязліва гледзячы на Забаву.

— Гэта той, — паўтарылі іншыя: мужчыны, жанчыны, і нават дзеці, пры- водзячы пры гэтым разнастайныя падрабязнасці яго ўчынкаў з учарашняга вечара.

«Што я нарабіў?» — думаў здзіўлены Забава, напружваючы памяць, але абсалютна нічога не мог прыгадаць.

На працягу некалькіх дзён слыў (ды і быў) сенсацыяй места. Нават з ваяводства прыехаў нейкі начальнік, высокая шышка, і спытаў яго:

— Га?.. Што за тып? Хто такі?

Забава сказаў. Чыноўнік адышоў здзіўлены і відаць незадаволены, што ўбачыў не «грознага бандыта», а звычайнага чалавека.

Толькі на чацвёрты дзень Забаву вызвалілі з-пад арышту і вярнулі яму зброю і дакументы. Зразумела, з прычыны вышэй пералічаных здарэнняў ён меў шмат непрыемнасцей ад сваіх начальнікаў.

— Нічога, зусім нічога не памятаю, што рабіў, — казаў Забава. — Роўным лікам нічога не памятаю! — паўтараў шматкроць.

Яму не верылі.

Пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча.


Перейти на страницу:

Похожие книги