Читаем Плацiнавы абруч (на белорусском языке) полностью

- Пачакай, - перапынiў яго Магутны Арол. - Ты кажаш, што кожны мой падданы дапускаў такое. Значыць, i ты?

- Я вось таму i служу Вашай Недаступнасцi, каб выкрываць такое.

- Але ж i ты мог дапусцiць такое. Мог жа. Можа, твае рапарты толькi нагаворы, каб я ўзвышаў цябе перад iншымi, га? Бо ты пташка, якая любiць пашану!

- Але хiба я калi-небудзь пра што-небудзь такое прасiў Вашу Недаступнасць? Мая служба...

- А навошта яна ўвогуле патрэбна, твая служба, калi ты i сам прызнаёш, што за кожным водзiцца такое, гэта значыць, калi ўжо ўсё загадзя вядома?

- Я ўвесь ва ўладзе Вашай Недаступнасцi, i калi Ваша Недаступнасць мяркуе, што я i мае абавязкi, а больш дакладна, калi Ваша Недаступнасць лiчыць iх...

Магутны Арол ужо не чуў Дзятлавага мармытання. Лютасць ускаламуцiла яго душу, як раптоўны абвал ускаламучвае спакойнае возера.

- Усiх! - закрычаў ён. - Усiх да аднаго - зволiць, зволiць! Кухараў, капельмайстраў, астролагаў, пажарнiкаў... Усiх! Гэта не царскi дом, а прыстанiшча мярзотнiкаў...

- Ёсць! - адказаў Старэйшы Сокал, якi з'явiўся ў дзвярах.

I з гэтага моманту ў замку ўсталявалася поўная цiшыня.

Па пустых калiдорах i залах гуляў вецер, бясшумна варушылiся выцвiлыя шторы, па падлозе тут i там слiзгалi розныя паперкi, шматкi адзення, абрыўкi пер'я i iншая дробязь. Па пустых кабiнетах нячутна рухаўся Цiхi Дзяцел, выстукваў сцены, падаконнiкi, ножкi сталоў i падлакотнiкi крэслаў, заглядваў у пустыя куты, пазяхаў i, сумуючы, кiраваўся далей.

Каля варотаў драмаў адзiнокi Старажытны Крумкач; прачынаючыся, ён блiзарука жмурыўся на сонца i ўздыхаў.

Цiшыня парушалася толькi зрэдку: у нiшы над пустым тронам абуджалася Аракулька, i тады па замку гулка разносiлася:

- У су-мя-тнi дзён я прад-ба-чу... у су-мя-тнi дзён... У су-мя-тнi дзён я прад-ба-чу... Ку-ку... ку-ку...

Крумкач, бразгаючы ключамi, заглядваў у залу i сумна гаварыў:

- Змоўкла б ужо, далiбог...

- Ку-ку, - адказвала Аракулька, i эха разлягалася ў дальнiх памяшканнях, i ўздрыгвалi на верхнiх вежах шулёнкi, чакаючы загаду, i зноў апаноўвала iх адранцвенне, бо загаду не было.

Магутны Арол амаль не пакiдаў сваiх пакояў. Ежу яму прыносiў Старэйшы Сокал, пасцель ён засцiлаў сам. Справы ўжо не цiкавiлi яго.

А ў лясах i далiнах (магчыма, i ў вынiку частых паляванняў) стала мала жыўнасцi, ды i тая, што ўцалела, гiнула ад засухi i хвароб або перасялялася ў далёкiя i змрочныя нетры, так што шулёнкам усё больш цяжка было здабываць ежу сабе i свайму пану. У дадатак на лясы раптам напала казявачная эпiдэмiя амаль нябачныя кузуркi i чарвячкi пажыралi не толькi хвою i лiсце, але i кару, i лясы хутка пачарнелi, пачалi гнiць, i нясцерпны смурод iшоў ад iх. А дзяўчат-соек там даўно i след прастыў.

Магутны Арол, седзячы на падаконнiку, пазiраў удалечыню, i цяжкiя думкi маршчынiлi яго лоб. "Вось, - думаў ён, - вось да чаго я дайшоў. Я - Аквiла Рэгiя Iнвiктус Максiмус Юстус - павiнен перажыць крушэнне самога сябе..."

Ён паклiкаў Аракульку.

- Я - вялiкi?

- Ага.

- Чым?

- Магчымасцямi.

- Якiмi?

- Iмем.

- А велiч духу?

- Прах.

- А свабода?

- Лухта.

- А ўлада?

- Ку-ку.

- Але я быў патрэбны!

- Чарадзе.

- Я - замяняльны?

- Ага.

- Хлусiш, праклятая вяшчунка! - крычаў Магутны Арол i, адвярнуўшыся, закрываўся крылом, каб Зязюля не бачыла перакрыўленага пакутамi позiрку.

- Хто можа замянiць мяне?

- Кожны.

- А iмя?

- Дадуць.

- Хто?

- Чарада.

- Тая, якую я...

- Тая.

- Хлусiш!

- Ку-ку.

- Я - люты?

- Адносна.

- Я варты жалю?

- Адносна.

- Я хворы?

- Адносна.

- Можа, вернецца страчанае?

- Не.

- А што сталася?

- Жыццё.

I заўсёды, пасля паўзы, ён задаваў апошняе пытанне:

- Што мяне чакае?

I адказ заўсёды быў адзiн i той самы:

- Бяссмерце.

Гэтае слова ўпiвалася ў яго, як страла, i ён, пакутуючы, праганяў Зязюлю. "Што мне ад бяссмерця? - думаў ён. - Цi лягчэй ад усведамлення таго, што iмя тваё ўвойдзе ў вякi? У такiм вось веку, скажа нейкi паважны нашчадак, у такiх вось краях жыў-быў Магутны Арол. Але я не ўбачу твару гэтага нашчадка, не пачую, якiм голасам вымавiць ён гэтыя словы... Хто iм раскажа, як шмат у канцы сваiх дзён перажыў той, якому не было роўных? Адзiнокi, непатрэбны..."

Часам авалодвала iм прага дзейнасцi. Ён пакiдаў замак i ляцеў над зямлёй. I хоць яна не была ўжо блакiтная i зялёная, а цалкам чорная, ён дзелавiта аглядваў яе з вышынi, прыкiдваў, як яе змянiць.

- Мы збяром тых, хто застаўся, - казаў ён вернаму свайму целаахоўнiку. Мы ўсё iм адкрыта скажам, i яны пачуюць свайго пана i сябра! Мы аздаровiм рэкi i стэпы, звядзём гэтых праклятых кузуркаў, якiя нiшчаць лясы. Мы забаронiм паляванне - няхай звяры нараджаюцца нанова i пасяляюцца, дзе хочуць...

I вось ужо далёкiя думкi, падобныя свежаму ветру, пранiзвалi яго. "I тады ў мяне будзе новы двор, новыя слугi, я знiшчу ўсе старыя Ўлажэннi i выдам новыя, i абнародаваць iх будзе роўным прыгожым голасам малады Сарыч. Падрасце моладзь, я выберу лепшых для здзяйснення задумаў, мы перабудуем палац, i ў часе шумных прыёмаў маладая царыца будзе сядзець побач са мной на новым троне. А гэтага праклятага Дзятла я загадаю пасадзiць у клетку i кармiць цераз дзень казуркавай падлай..."

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Ужасы и мистика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы