Читаем Плацiнавы абруч (на белорусском языке) полностью

Гасцей, як высветлiлася, цiкавiла разумная iстота гэтай планеты, якую яны, мiж iншым, называлi "Хi", што ў перакладзе з iх мовы азначае "яйка". Такое было яго заданне - яны жадалi неадкладна ўбачыць гэту разумную iстоту, прасачыць з дапамогай спецыяльных прыладаў яго эвалюцыю, а таксама разлiчыць, як яна скончыцца. Трэба сказаць, што самым дзiвосным з iх дзiвоснай апаратуры быў эвальвентар, гэта значыць расшыфравальнiк, узнаўляльнiк чаго-небудзь ад пачатку да канца, няхай гэта "што-небудзь" пачалося нават мiльён гадоў таму назад. Да эвальвентара падключаўся дэкуртар, або скарачальнiк, якi паскараў працэс, а таксама - амнiвiзар, з дапамогай якога ёсць мажлiвасць усё выразна назiраць - прызначэнне гэтых апаратаў я зразумеў пазней. Адным словам, узброены яны былi казачна, i не цярпелася iм сваё ўзбраенне выпрабаваць на справе. Але Настаўнiк прасiў не спяшацца, вывучыць напачатку хоць бы флору i фаўну гэтай вось паляны. I яны да часу пакiнулi свае грозныя апараты i разбрылiся, а выкладчык iх сядзеў з усё тым жа пяшчотна-сумным выразам твару.

А мне было цiкаўна назiраць, як маладыя рухаюцца па паляне, раз-пораз робячы вялiкiя скачкi (гэту асаблiвасць ноблаў я ведаў яшчэ з першай сустрэчы з iмi васемнаццаць гадоў таму назад), якiм пазайздросцiлi б самыя славутыя нашы спартсмены.

I вось адзiн з iх, вышэйшы, якога ў далейшым мы будзем называць "Першы", наткнуўся на адзiнокi пень, убачыў лужыну каля яго, зачэрпнуў далонню, прыгледзеўся i здзiўлена вымавiў:

- Лон!

- Так, - сказаў Настаўнiк - Па-мясцоваму будзе "дафнiя".

- Як тут апынуўся наш лон? I такi дробненькi! I чаму ён плавае?

- Тут жывуць таксама сухапутныя лоны, якiя скачуць, - адгукнуўся Настаўнiк. - Яны таксама дробныя. I паразiтуюць на жывых.

- I разумных? - спытаўся Другi, якi падышоў.

- I разумных.

- Нашы ў сто адзiн раз больш.

- У сто адзiн i шаснаццаць сотых, - паправiў Настаўнiк. - I нашы на нас не паразiтуюць.

- Гэта i немагчыма, - засмяяўся Другi.

- Ты верыш у той стары прымiтыў? - насупiўся Першы.

- Тэорыя Спiу не прымiтыў, - з лагоднай усмешкай вымавiў Настаўнiк. - Яна была стройная.

I яны зноў пачалi спрачацца, i з iх спрэчак я зрабiў вывад, што нейкi iх мудрэц Спiу ў свой час распрацаваў тэорыю, у якой даводзiлася, што ноблы паходзяць ад лонаў, гэта значыць ад iх дафнiяў: сведчаннем таму некаторыя iх старыя эмблемы, статуэткi, культ насякомых у продкаў, а таксама ўменне ноблаў цудоўна скакаць. Далей я ўразумеў, што тэорыя iх мудраца была з часам адрынутая, аб'яўленая лжэнавуковай i аддадзеная забыццю, а новая гаварыла, што ноблы паходзяць ад ноблаў, i гэта цяпер лiчылася настолькi аксiёматычным, што, нават маючы на ўзбраеннi такiя разумныя машыны, як эвальвентар, амнiвiзар i iншыя, з дапамогай якiх можна было б за самы кароткi час аднавiць i прасачыць на экране iх эвалюцыю, яны адмаўлялiся ад такога доследу, бо падобнае расцэньвалася як учынак невуцкi, а то i амаральны, а таму правесцi такi дослед проста нiкому i ў галаву не прыходзiла. Ноблы паходзяць ад ноблаў - гэта зразумела i дзiцяцi, гэта быў абсалют.

Аднак на Зямлi, удалечынi ад сваiх, яны дазвалялi сабе паразважаць, як бачым, на тэмы, на якiя не маглi гутарыць дома, i нават спрачалiся. Першы нешта ўжо вельмi ўпарта паўтараў аб прымiтыўнасцi i лжэнавуковасцi старой тэорыi, а другi, трымаючыся, вядома ж, агульнапрынятага пункта погляду, пасмейваўся тым не менш, жартаваў з свайго прыяцеля, нiбы пацяшаючыся яго ўпартасцю i ўпэўненасцю. Настаўнiк зноў жа ветлiва i тонка наводзiў на думку, што ўсякi пункт гледжання правiльна было б, увогуле, паважаць, - вядома, без шкоды для дамiнуючага, - таму што калi ўжо ён, гэты пункт гледжання, запаланiў у свой час галовы, то, зразумела, невыпадкова: ён, трэба думаць, быў доказны i развязваў шмат якiя вузлы. Ён нагадаў маладым iншапланецянам, што мiсiя iх пакуль што выключна вучэбная i ў гэтых умовах усякае папаўненне ведаў заслугоўвае пахвалы, а значыць, каб прыступiць да асноўнага эксперыменту, яны могуць правесцi некалькi падрыхтоўчых, i чаму, напрыклад, не заняцца тымi ж дафнiямi: такi вось вопыт мог быць павучальны.

- Настаўнiк! - прамовiў Першы. - Мы нiколi не эксперыментавалi над лонамi. Гэта лiчыцца...

- Глупствам, - перапынiў весела Другi. - Але як хочацца адпачыць на гэтай утульнай Хi i пазаймацца глупствам.

- Гэта не мае сэнсу, - сказаў Першы.

- Хто сказаў, што лоны i дафнii - аднаго роду iстоты? - спытаўся Настаўнiк. - Хiба вас не вучылi, што падабенства формы не заўсёды мае на ўвазе падабенства зместу?

Так, ён пераканаў iх! Яны пачалi рыхтавацца да эксперыменту i правялi яго - эксперымент небывалы, якi нельга ўявiць, i я ўдзячны лёсу, што стаў сведкам гэтага.

Яны настроiлi сваю апаратуру. Каля пня былi ўстаноўлены эвальвентар, дэкуртар, амнiвiзар i iншыя апараты, якiм пакуль што i назвы няма на чалавечай мове. I калi ўсё было гатова, Настаўнiк сказаў:

- Не забудзьцеся пра стымулятар, разлiчыце час падключэння.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Ужасы и мистика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы