Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Ён спрытна перакінуў цераз верх шкла сваё загарэлае, доўгае, надта худое цела, легка саскочыў на водмель, і яны разам з Пятровічам усцягнулі між камянёў на бераг дзюралевы нос лодкі. Затым, пакуль Каламіец адкідваў і зачахляў матор, Юра ў закасаным да каленяў сінім трыко выгружаў з лодкі рукзакі, донкі, падкормку, а стары, як незнаёмы, стаяў убаку і пільна глядзеў цераз раку на той яе бераг, быццам убачыў там штось дужа важнае. Ён засяроджана, амаль маркотна маўчаў, і яны, занятыя сваей справай, не звярталі на яго ўвагі.

Калі несамавітыя рыбацкія прылады былі выгружаны на бераг, Каламіец адразу ж, пакуль не зусім змерклася, заняўся сваімі донкамі, а Юра, скалануўшыся ад рачной свежасці, пачаў таропка нацягваць на плечы сіні спартыўны світэр.

— А як у нас з палівам сёння, Пятровіч?

Стары не адразу адарваў ад таго берага засяроджаны позірк сваіх выцвілых, слязлівых вачэй і вузлаватымі пальцамі вялікіх спрацаваных рук перабраў роўны рад гузікаў на зашмальцаваным вайсковым кіцелі. — Трошкі назбіраў. Але мала.

Юра па камянях узбег на абрыў, дзе ляжаў невялікі, перавязаны старой вяроўчынай абярэмак ламачча.

— Э, малавата.

— Я так думаю, што звечара можна і не паліць, — марудна, са старэчым намаганнем ускараскаўшыся на абрыў, ціха загаварыў Пятровіч. — Пад ранак лепей. На золку. Звечара людзі ўсюды, калі што — памогуць. А як пад ранак паснуць, хто паможа?..

Цяжка валюхаючы ў кірзавых ботах, ён адышоўся на тры крокі ад абрыву і сеў. З расстаўленых каленяў звесіў свае пакручастыя, быццам карані, рукі. Пакутлівы позірк яго хутка абмінуў раку і звыкла спыніўся на тым яе беразе з лодкамі.

— Яно можна і пад ранак, — згадзіўся Юра. — Але і ноччу не шкодзіла б. Можа, я падскачу, таксама чаго пашукаю ў рове?

— Ноччу б, ведама, лепш… А то як пазнаюць? Раней дык вунь хутар быў. А цяпер няма. І гэты мост новы… Незнаёмы.

— Вось іменна.

— Маленькае хаця б вогнішча. Абы тлела — будзе відаць.

— Павінна відаць. Дык я збегаю, пакуль не сцямнела! — крыкнуў Юра з абрыву, і Каламіец унізе, які начапляў прынаду, незадаволена павярнуў галаву.

— Ды кінь ты з гэтымі вогнішчамі! Пакуль не сцямнела, давай лепш пазакідаем! А то агонь — патрэба такая! Вунь кухвайка ёсць.

— Ладна, я зараз! — кінуў Юра і спрытна палез па камянях да прыцьмелага ў раўку алешніку.

Стары моўчкі прыціх на абрыве, і яго аброслы шызаю шчэццю твар набыў выраз даўняй звыклай задумлівасці. Ён доўга напружана маўчаў, машынальна перабіраў пальцамі зашмальцаваныя краі кіцеля з чырвоным кантом па краі; слязлівыя вочы яго праз пагусцелыя прыцемкі ўпарта глядзелі ў зарэчча. Каламіец унізе размахаў канцом вуды і спрытна закінуў яе ў масляністую гладзь вады. Бліснула капронавая нітка, і грузіла з ціхім пляскам нырнула ў раку, лёска струнка напялася.

— Ты во што, дзед, — рэзкім голасам сказаў ён пад абрывам. — Гэта самае… Кінь дурня строіць, камедзію іграць. Ніхто ўжо адтуль не прыйдзе. Паняў?

Пятровіч на абрыве лёгенька схамянуўся, нібы ад сцюжы, пальцы яго на грудзях знерухомелі, і ўся яго худая, кастлявая пад кіцелем постаць жаласна сцялася. Але позірк яго па — ранейшаму быў скіраваны да зарэчнага берага, на гэтым, здавалася, ён не заўважаў нічога і быццам бы нават і не ўчуў няласкавых слоў Каламійца.

— Яны ўсе цябе, дурня, за нос водзяць, паддакваюць. А ты і верыш. Прыйдуць! Хто прыйдзе, калі ўжо вайна вунь калі скончылася? Падумай сваей башкой!

На рацэ прыкметна цямнела, шэрая постаць Каламійца невыразна варушылася ля самай вады. Болей ён нічога не сказаў старому і ўсё корпаўся з прынадай і вудамі, а Пятровіч, нейкі час пасядзеўшы моўчкі, загаварыў з застарэлым болем у голасе:

— Дык гэта малодшы, Толік… Вачамі захварэў. Як змеркнецца, нічога не бачыць. Старшы, той бачыў добра. А калі са старшым што?

— Што са старшым, тое ж і з младшым! — груба абарваў яго Каламіец. — Вайна, яна ні з кім не лічылася. Ды яшчэ ў блакаду.

— Ну, — проста пагадзіўся стары, — акурат блакада была. Толік з вачамі тыдзень дома пабыў, аж прыбягае Цімка. Кажа: абклалі з усіх бакоў, сілы мала. Ну і пайшлі. Малодшаму шаснаццаць было. Астацца прасіў — ні ў якую. Як немцы ўбяруцца, сказалі, каб агонь расклаў…

— Ось галава! — здзівіўся Каламіец і нават прыўстаў ад сваіх донак. — Сказалі раскласці! Калі гэта было? — Ды на пятроўку. Акурат на пятроўку, ага…

— На пятроўку! А колькі таму гадоў мінулася, ты кумекаеш?

— Гадоў?

Стары, падобна было, з нейкай натугай здзівіўся і, здаецца, упершыню за вечар адарваў свой пакутлівы позірк ад ледзьве прыкметнай у прыцемках лясной лініі берага.

— Ага, гадоў? Гэта ж дваццаць пяць год мінула, галава яловая.

Грымаса глыбокага болю зморшчыла старэчы твар чалавека, вусны яго зусім па-дзіцячы крыўдліва скрывіліся, вочы хуценька зацепалі, і погляд разам патух. Відаць, толькі цяпер да азмрочанай яго свядомасці пачаў марудна даходзіць увесь страшны сэнс яго шматгадовай памылкі.

— Дык гэта… Дык гэта як жа?..

Напяўшыся ўвесь у якімсь намаганні, ён, мабыць, хацеў і не мог выказаць нейкую важную сваю думку, і ад гэтага непасільнага напружання позірк яго стаў нерухомы, страціў усякі сэнс і зышоў з таго берага.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы