Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Колькі ўжо дзён усё часцей і часцей успамінаўся родны край, тая затуленая лясамі вёсачка, дзе прамільгнула яго басаногае дзяцінства, дзе еў крапіву ў галодныя вёсны, палеткі, на якіх пасвіў скаціну і дапамагаў бацьку, старому чалавеку, дачасу змардаванаму працай і сялянскай нядоляй. Даўно ўжо было тое, шмат часу мінула, цяпер там, вядома, змянілася шмат што, вялікая сіла новых пераўтварэнняў узняла народ да інакшага, лепшага жыцця. Якімі там сталі цяпер людзі, землякі яго, як змяніўся край, гаротны і спакучаны, які спрадвеку гібеў у галечы? I тут Васіль Васільевіч адчуў, што тое, забытае за шмат гадоў, выціснутае з памяці справамі службы, узнялося цяпер у душы і не дае спакою. I, пэўна, не дасць ужо.

Да самага золаку сядзеў Васіль Васільевіч у пярэдняй. Шмат выкурыў папярос, шмат перадумаў, усё пра былое, не заўважыў нават, што ўжо даўно прастыла грубка, а ён усё туліўся да яе хворай спіной. У вокнах пашарэла, пэўна, памацнеў на дварэ вецер, тоненькая галінка бэзу задзярэбала па мокрай шыбе. Нехта з суседзяў, бразгаючы вёдрамі, прайшоў паўз акно да калодзежа. Са спальні выйшла старая, устрывожаная неспакоем мужа.

— Адамаўна, — сказаў Васіль Васільевіч, — збяры мне чамадан: трэба наведацца на пару дзён у Замошша.

Нешта здзіўлялася старая, казала пра восень, сцюжу, пра далёкі шлях, пагражала хваробай. Васіль Васільевіч ведаў пра ўсё гэта, не пярэчыў ёй, але адчуваў, што не паехаць яму нельга, і яго ўсё мацней пачала апаноўваць нецярплівасць рушыць у дарогу.

Непрывычна і некалькі дзіўна прагучала з яго вуснаў даўно забытая назва маленькай станцыі, да якой браў ён білет. Касірша спытала, якой дарогі станцыя, але Васіль Васільевіч ужо не ведаў, якой яна стала цяпер дарогі. Чыгуначніца, незадаволена зірнуўшы на няўцямнага пасажыра, пацягнулася [па] тоўст[ую] кніг[у].

Пасля некалькіх дзён язды і трох перасадак, хмарнай асенняй ноччу Васіль Васільевіч злез з высокіх прыступкаў вагона. Калі цягнік пайшоў далей, на пероне засталося некалькі пасажыраў. Васіля Васільевіча ніхто не сустракаў, падавацца сярод ночы было некуды, і ён увайшоў у станцыйны будынак. Невялічкі пакойчык з бетоннай падлогай вельмі скупа асвятляла закапцелая газоўка, што вісела над акенцам касы. На лаўках уздоўж сцен сядзела некалькі кабет, якія ціха размаўлялі аб сваіх справах. Ля чорнай грубкі-галандкі прымасціўся на бярэмку дроў сівабароды дзед у ватоўцы і вельмі вялікай касматай шапцы. Васіль Васільевіч, агледзеўшыся, накіраваўся да яго і паставіў на падлогу свой чамаданчык. Жанчыны прыпынілі размову і агледзелі незнаёмага чалавека ў капелюшы, апранутага не па-тутэйшаму ў лёгкае добрае паліто. Яго некалькі азызлы, але яшчэ рухавы з выразнымі рысамі твар нікому тут не здаўся знаёмым, і жанчыны хутка ўляглі ў сваю размову.

Васіль Васільевіч дастаў папяросы і, каб распачаць гутарку, прапанаваў старому. Дзед асцярожна ўзяў адну з бліскучага партсігара, падзякаваў і, пакруціўшы ў няспрытных пальцах, схаваў некуды ў шапку. Потым ён выцяг з-за пазухі свой капшук і пачаў скручваць цыгарку.

— Прыехалі ці едзеце куды? — запытаў Васіль Васільевіч.

— Еду, чалавеча, у горад, — ахвотна адказаў дзед. — Сын там у мяне працуе. Наказаў, каб прыехаў: патрэба нейкая ёсць.

— А самі адкуль вы?

— А сам з Свірыдава, калгас «Новы шлях» цяпер.

Васіль Васільевіч адразу прыпамятаў гэту невялічкую вёсачку, якая была не дужа далёка ад яго Замошша.

— Ну і як там цяпер жыццё ў вас?

— А нішто, жыццё стала пахожае, — сказаў дзед, закашляўшыся. — Калгас увабраўся ў сілу, мільянер цяпер. I старшыня спрытны мужчына, клапоціцца пра ўсё.

— А як жывуць у Замошшы? — пытаў Васіль Васільевіч.

— А ў Замошшы, скажу я вам, не дужа гожа. Штось у іх там не ладзіцца. Ды і кіраўніцтва не дужа ўдалае, усё змяняецца штогод. Ну і жыццё, каб сказаць — добрае, дык не. А вы ці тутэйшы будзіце? — ужо, відаць, зацікавіўшыся, запытаў дзед.

— Тутэйшы, тутэйшы, дзед, — адказаў Васіль Васільевіч. — З таго самага Замошша. Мусіць, чулі Васіля Крывога, вось я яго сын.

— Як жа не чуць? Чуў. Гэта вы ўсё на ваеннай службе былі. А цяпер як — на зусім ці на пабыўку?

Васіль Васільевіч уздыхнуў і адказаў не адразу.

— На пабыўку, дзед.

— Ну вядома ж на пабыўку, — згадзіўся стары. — Калі якое начальства, то яму ў вёсцы жыць незрукі, усё па гарадах больш.

Васіль Васільевіч не сказаў нічога. Яму крыху ніякавата зрабілася ад слоў старога, некалькі крыўдна нават, што калгас у роднай вёсцы горшы за суседні. Хацелася чуць добрае пра сваіх аднавяскоўцаў, бачыць іх жыццё радасным, з дастаткам у сем’ях, арганізаванасцю ў арцельнай гаспадарцы. Але калі так кажа гэты дзед, то справы, відаць, не дужа добрыя ў яго Замошшы.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы