Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Узысці на пагорак было дужа цяжка. На ўгладжаным завеяй касагоры выслізганыя чаравікі непаслухмяна раз’язджаліся ў бакі — Валодзькін цяжка падаў у снег. Ён стараўся ступаць у сляды маёравых ботаў, — так было крыху ямчэй лезці ўгару, толькі ад стомы не хапала дыхання і заходзілася сэрца.

Ён быў ужо на сярэдзіне касагора, калі ззаду пачуўся голас. Валодзькін здрыгануўся ад нечаканасці, спыніўся і азірнуўся на кульгавага Івашова. Зусім, відаць, выбіўшыся з сіл, старшы лейтэнант ляжаў унізе і прыцішана яшчэ разы два клікаў таварыша.

— Знямог? Ну, чакай, зараз, — прамовіў Валодзькін і ў ветраной гэтай немаце не пазнаў свайго голасу, слабага і прыдушанага. Прыўзняўшыся на руках, Івашоў чакаў дапамогі і з надзеяй пазіраў на яго.

— Зараз, зараз іду, — зноў крыкнуў Валодзькін таварышу, а сам усё стаяў на касагоры, не маючы сілы выцягнуць з гурбы завязлую да калена нагу. Ён цяжка дыхаў, з рота вырываліся і знікалі на ветры белаватыя подыхі пары, а сэрца шчымела ад таго, што яны ўсе ўтраіх такія аслабелыя, бездапаможныя і маленькія ў гэтых заснежаных сцюдзёных прасторах.

Трохі спачыўшы, Валодзькін спусціўся з узгорка. Не дачакаўшыся таварышаў, на адхоне паказаўся маёр, пасля ён таксама сышоў уніз. Івашоў ляжаў на снезе, уткнуўшы твар у рукавы світкі. Яго плечы раз — пораз нервова ўздрыгвалі.

— Канец… Усё роўна канец… Усім, усяму… — чулася яго надрыўная роспачная скарга. Володзькін, учуўшы гэта, збянтэжана зірнуў на пачарнелага, аброслага сівым касмыллем маёра. Той скрыгануў зубамі, і на яго худых запалых шчоках захадзілі жаўлакі. Ён не сказаў нічога, а толькі ўздыхнуў, узняў свой позірк ад распластанага чалавека і доўга маркотна глядзеў у затуманеную завеяй далячынь.

Ці ад гэтага маркотнага позірку, ці ад тых роспачных Івашовых слоў упершыню благім прадчуваннем здрыганулася і Валодзькіна сэрца. Няўжо і сапраўды не пашанцуе ім вырвацца з няволі і дайсці да сваіх? Гэтулькі ўжо бяды стрывалі яны, што ад адных толькі ўспамінаў рабілася страшна… А колькі яшчэ наперадзе — пэўна, не меней. Відаць, памыліліся яны, пагарачыліся, і прыйдзецца ўпасці дзе-небудзь ад сцюжы ці кулі, як упалі ўжо іх семнаццаць таварышаў. Праўда, з’яўлялася часам надзея — адшукаць партызанаў і далучыцца да іх. Учора ля нейкай лясной станцыі яны бачылі, як гарэлі вялізныя склады-пакгаўзы, людзі казалі, што ўначы тут былі партызаны. Там жа яны дачуліся, што ў тутэйшай мясцовасці забіты важны нямецкі начальнік — оберштурмбанфюрар Вірт. Расклееныя ў вёсках аб’явы абяцалі 50 тысяч марак таму, хто дапаможа немцам натрапіць на след гэтых лясных змагароў. Але дзе было знайсці іх — не ведаў ніхто, а няшчасныя ўцекачы гублялі апошнія сілы.

Урэшце, Івашоў трохі супакоіўся, прыўзняўся на руках і сеў. Яго спакучаны, счарнелы ад сцюжы і стомы твар быў страшны.

— Я ўжо ўсё… выдахся, — сіпла выціснуў ён з прастуджаных грудзей і надрыўна закашляўся. — Дый вы… і вы не дойдзеце… Не трэба было… Усё роўна смерць, смерць усюды…

Маёр нездаволена павёў плячыма, нецярпліва пераступіў з нагі на нагу.

— Уздумаў паміраць? — глуха сказаў ён. — Рана. Уставай, трэба ісці. Бяры, Валодзькін.

Яны ўзялі яго пад рукі. Івашоў бязвольна паддаўся ім і, скрывіўшы ад болю твар, пакорліва паплёўся на ўзгорак.

Марудна, цяжка і доўга лезлі яны на касагор, задыхаючыся ад Стомы; маёр і Валодзькін, часта прыпыняючыся, упарта цягнулі таварыша ўгору. Івашоў туліў голаў у высока ўзнятыя плечы, зусім неяк абвяў у іхніх руках, вяла пераступаў нагамі, і, здавалася, варта было пусціць яго, як чалавек скаціўся б уніз. І яны цягнулі яго, не ведаючы, што будзе далей, сяк — так вывалаклі на пагорак і, знясіленыя, пападалі ў снег.

…Завея ўсё гаспадарыла ў бязлюдным затуманеным снегам полі. Жвавыя снегавыя языкі хутка спавілі сваёй беллю нерухомыя целы людзей, мяккі дол прыветна туліў да сябе зняможаных падарожнікаў, і не было сілы расплюшчыць вочы, варухнуцца, устаць.

Мерцвякамі ляжалі людзі і не чулі, як пад узгоркам, прабуксоўваючы, раўнулі машыны, як выніклі яны з лагчыны на дарозе, што бегла зусім недалёка ад уцекачоў. Машын было шмат, і ў іх высокіх кузавах, тулячыся ад завеі, цесна сядзелі салдаты ў мышастых шынялях.

3

Іх прывялі на дарогу, да пярэдняй машыны, дзе стаялі два афіцэры ў шынялях з футравымі рудымі каўнярамі. Узняўшы ўгору рукі, Валодзькін ішоў сам, ззаду кульгаў Івашоў, прастрэленага ў грудзі маёра двое салдат цягнулі па снезе. Наўкола гаманілі дзесяткі ворагаў, калолі з усіх бакоў ненавісныя позіркі, а Валодзькін не прыкмячаў нічога. Усеабдымная журбота ад гэткай няўдачы прыдушыла яго, скавала волю, і пагібель, не далёкая і ўяўная, а ўжо блізкая і рэальная, ва ўсёй сваёй жахлівай велічы паўставала над ім.

Ля машыны ўсе спыніліся, параненага паклалі ля ног афіцэраў. Ён трохі варушыўся, зацята пазіраў на ворагаў і, сцяўшы сківіцы, з натугай перасільваў у сабе, відаць, немалы боль. Панылы, разгублены Валодзькін не зводзіў з яго позірку, але дапамагчы чалавеку не было як.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы