Читаем Радкі і жыццё полностью

Дома позна гаварылі з мамай. В. Ф. выратавала мяне і маму: «Калі б яна не ўзяла цябе (сама прапанавала!), не ўцячы б мне ад паліцыі... Расстралялі б нас разам, сынок». Жонка камісара часоў грамадзянскай вайны. Ездзіла за мужам па франтах. Потым ён быў пракурорам (ці не ў Чавусах). Потым у Гарадку нашым дырэктарам лесазавода. Памёр вясной 41-га: сухоты. Усё жыццё аддаў новаму, сапраўдны камуніст ленінскага гарту... Канчалі гаварыць пра В. Ф. і зноў пачыналі — пра годна пражытае, поўнае прыстойнасці, гонару і дабраты жыццё.

Уепаміналі. У 1944-м. Мама ўжо з намі. Жывём ра­зам усе трое. В. Ф. узяла мяне да сябе пад коўдру, туліла, песціла, прыгаворвала: «Зайчык мой маленькі».

Я. Моркавінка Вы мая! (Моркавінка — самае смачнае тады для мяне.)

Яна. Верабейка ты мой...

Я. Партрэцік Леніна Вы мой...

Пра што б ні ўспамінаў — у памяці той апошні кароткі прыезд летам, спешка. Здавалася, буду бываць часцей...

8. Х I.

Пабрыў (двойчы) на могілкі. Сёння — з мамай. Адзінотнасць здавалася нейкай безнадзейна-заўсёднай. Зманлівы кантраст святочных кампаній заходзіў у душу.

Але душа прасіла не столькі кампаній ці (яшчэ чаго!) кахання, колькі адпачынку і спакою на гэтыя два дні. Такое, здаецца, дасягнута. Я адпачываў, паспаў і, можа, яшчэ змагу і жыць, і пісаць.

Успомніўся — на бакавых сцежках — той хлопец Ц., якога на цаліне мы падазравалі ў прысваенні нашых грошай. Падазрэнне гідкае, ганебнае. Мы былі ўсе ра­зам, вясёлыя сабе і не так ужо натруджаныя, а ён соугаўся адзін па сваіх кухонных справах.

6-га ў «ЛіМе» надрукаваны «На паўмільярдным кіламетры» (пра Куляшова), і дзяўблася ў галаве фраза: «Бо і што такое паэзія, калі не вечная адданасць жыццю і ёй самой — дарога ў акіян чалавечнасці...»

Ренан:

«Чтобы идти в этом мире верным путем, надо жерт­вовать собой до конца. Назначение человека состоит не в том только, чтобы быть счастливым, он приходит в мир не затем только, чтобы быть честным, — он должен открыть для человечества что-то великое, утвердить благородство и преодолеть пошлость, среди которой влачит свою жизнь большинство».

Белинский: в произведениях искусства идея — это не отвлеченное понятие, выраженное догматически, но состояние души.

...Выйшла кніга Жэні Янішчыц «Снежныя грамніцы». Напісаў ёй кароткі ліст, у якім, у прыватнасці: чытаў душою, сёе-тое душа прамінала, але многае западала ў яе так дакладна і адзіна магчымым азначаным шляхам, калі, здаецца, да гэтага і без гэтага не ўявіш сябе ў свеце паэзіі і чалавечнасці...

«Уліваецца, нібы ручай, у мову палескі нетаропкі гаварок». Душэўна дакладна ў дачыненні да ўсяго на­строю, тонка, проста — і нібы нават без замілавання...

14. XI.

...Прыезд Еўтушэнкі бударажыць рэдакцыю. Ліхаманка з білетамі ў філармонію. Ускочыў у пакой, спехам йаціснуў рукі, гледзячы міма, зачараваў нашых жанчын. Усе былі фонам, і неўзаметку прайшоў Васіль Быкаў, ханя ў ім столькі істотнасці...

15, 16, 17.

Усе дні — Еўтушэнка. ён сапраўдьі ўвесь у вершах.

Учора (16) у рэдакцыі сустрэча з ім, з дамешкам няёмкасці і брыды. ёсць людзі (жанчыны), якія гатовы і лашчыць, і лізаць, што несумяшчальна з сапраўднай любоўю да паэзіі і пашанай да яе творцаў.

Я не раз ужо думаў, што яму проста немагчыма пісаць новыя вершы — усё перамацаў, сказаў. Тут ён сам загаварыў пра гэта — буду пісаць прозу, мучыць рытм і ўсё такое... (Голас — б-р-р: «Не бросайте поэзию; ой, мы так вас любим...») Сказаў, што прапаноўвалі сыгрань Ісуса Хрыста, і рэжысёр (здаецца, італьянскі) напісаў ліст у Мін. культуры: фільм, маўляў, будзе марксісцкі. Фільм зроблены. Калі Хрыста вядуць на Галгофу, хор спявае: «Вы жертвою пали в борьбе роковой». Чытанне часта таленавітае, акцёрскае, але ж — эстраднасць, эстраднасць...

3 усяго, што чытаў, больш-менш цэласныя (ды што там — сапраўдныя) — «Флорентийские слезы» і «Идут белые снеги» (тут, праўда, крышку і павеў самалюбавання).

20. ХІ.

Прыезд да мамы Лідзіі Яфрэмаўны Тарасавай — з Арла. Жанчына настолькі гаваркая, што спасу няма. I гэта — ускладненне хатняга побыту. Але затое ёй абавязаны я і горкім позіркам на сённяшнюю нашу заможнасць — у людзей яшчэ столькі гаротнасці і цяжару, і скупая капейка, і нішчымны стол, і безабароннасць пе­рад гнётам сытай і хцівай нахабшчыны...

«Слова» Сартра — іх іранічны інтэлект, гнуткая і глыбокая іронія, шырокая кніжнасць і недасяжнасць. I лёгкі пылок нуднасці.

Чытаючы Сартра, дзівіўся разбежцы насычанага інтэлекту з жывымі ўражаннямі. Адзіныя каштоўнасці, знойдзеныя ім кнігі, але і на іх лёг цень сартраўскай іроніі. Гэта аўтабіяграфічны трактат — пра дзяцінства. Канечне, інтэнсіўная мысліцельнасць кнігі сапраўды, відаць, пачалася там, у дзяцінстве, і зафіксавана тонка...

Мы не занатоўваем і забываем многія і нечаканыя хады свайго мыслення, мала сумуем вопыт, не ўмеем адысці ад сябе. Беднім уласную духоўнасць сурагатнай, перажаванай малаадукаванымі тлумачамі культурай.

У нейкай аповесці Жычкі сярод пералікаў страт, нанесеных вайной з фашыстамі: парушылі севазварот.

Мы самі, на жаль, свой севазварот парушаем замнога.

19. XII.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже