Читаем Радкі і жыццё полностью

На в. Астроўскага свой, быццам умураваны, жыццёвы свет: там і рахманая, памяркоўная і добрая, Анна Іванаўна, драпежная птушка, кіпцюрыстая В. — уся ў камерцыі... Як дзялілі кухню, каб паставіць газ.

Кароткі наплыў мінулага. Мне гадоў з восем (меней?)\ Я кволы, малы, але ўжо з дастатковым унутраным гонарам, безабароіінай духоўнай самастойнасцю. У Астрашыцкім Гарадку на правулку да лазні звялі мяне большыя (не раз было) з некім біцца. Было крыўдна, што звялі, абразілі, што я пабіты. Я кінуў абутак, паклыпаў расплаканы і босы па халодным чырвоным пяску, які мяне яшчэ больш раскрыўдзіў.

А потым — лупцоўка дома і — хвароба, на доўгі час — запаленне лёгкіх. Правальваюся ў невядомасць, раз за разам выплываю адтуль. Ні школы, ні вучобы. Прыязджае дзед — фігура для мяне міфічна магутная. Ставіць дыягназ — крупознае запаленне лёгкіх. Лечыць.

У восьмым класе выпадкова на рэнтгене выявілі ачагі, а столькі часу я валачыў за сабой тэмпературу і вяласць.

5. VI.

Са-мае істотнае ў леце — вось гэтая чэрвеньская цяплынь з сонцам, з адкрытай жаночай прыгажосцю. Усё гэта нахлынае і прамільгвае, як уздых, ідзе шырока, прабіваецца нават праз стомленасць і недасып. Учора вечарам прабіліся і лісты Н. А. — як чыста гаварыла яна са мною і як шмат абяцала... Я ж выбраў свой, касматы і недарэчны шлях...

7. VI.

Катастрофу ТУ-144 назіралі 300 тыс. французаў. Выказваюцца меркаванні, што лётчык Казлоў ахвяраваў жыццём, каб не рабіць пасадкі на гледачоў.

Як промельк: як быу я аспірантам, жыў у нашым пакоі (на сесіях) дзіўны завочнік, лесаруб аднекуль з-пад Смаленска — Аркаша. Згубілася прозвішча, рассеяліся падрабязнасці, а гэтакі каларытны быў чалавек. Жыве ўжо не ён, а толькі воблака памяці з нейкім халодным замгленнем. Юродзівы, упарты — а вось ішоў у навуку, насуперак усім відавочным адхіленням. I яшчэ ўнутраны дакор: я падражніваў яго, быццам вымацваючы, дакуль яны, межы яго цярпення і дзівацкай прагнасні.

I каханне і не каханне, а толькі нешта-нейкае, супутнае хваляванню і неабыякавасці, для мяне — даўкая ўсепранімальная трывога, яна ўсё жывое зносіць, нішчыць; застаюцца толькі адзінота і стогн.

9.VI.

Я зрабіў рэзкі скачок пасля хваробы: выраслі, узмацнелі не розум і здольнасці, а душа. Я трымаў яе ў дастатковай чуйнасці і жывым кантакце з светам.

I вось цяпер, згаслы і затуманены, знайду новае святло, а што ўжо толькі не адыходзіла ў прошласць..

Ці ўспамінае мяне Г.? Як, з кім, чаму? Не дано ве­даць у гэтым свеце душэўных законаў. I Дастаеўскі прапаноўваў таксама толькі версіі, хай сабе геніяльныя. I Талстой геніяльна раскрываў і тлумачыў толькі зразумелае, а ўсё астатняе — наўздагад, вобмацкам.

11.VI.

Горкая яснасць. У доме ўсё ідзе сваім шляхам, хоць разбіся я ўшчэнт. Такая залежнасць прыніжае, і, хто ведае, якія будуць яе маральныя вынікі. Галоўнае — я звязаны сваёй дабрачыннасцю...

Быць высакародным! Быць заўсёды высакародным. 3 жанчынамі мы бываем абыходлівымі, а высакароднымі каб жа.

Быць высакародным тады, калі гэта за кошт тваіх інтарэсаў, а так — якая ж высакароднасць!

28.VI.

Сёння падзея — вершы Алега Чухонцава ў «Дружбе народов», 4—73. Раскаванасць і дакладнасць душэўныхрухаў, упэўнены і напружаны псіхалагізм, сур’ёзнасць, ізначнасць і строгасць выказвання, глыбіня і т. д. Ма­быць, выдатнейшае з уеяго, што ішло ад маладых апошнім часам.

...А в эти дни горели за Шатурой Болота и стояла мгла в Москве.

И скрип травы, иссохшейся и бурой,

Был жесток при неслышимой листве.

А со степей казахских и сибирских

Ползла беда, как пламя по стерне.

Душа болела о родных и близких,

О матери я думал, о жене.

Нет, не любовью, видно, а бедою

Выстрадываем мы свое родство.

А уж потом любовью, но другою:

Худа недоля, да родней всего...

У буквары Сімяона Полацкага:

Розга ум острит, память возбуждает

И волю злую к благу прилагает.

29. VI.

На пасяджэнні рэдкалегіі «Дня паэзіі» Панчанка — усмешлівы, лаканічны, мудры. Усе, само сабой, чакаюць яго ацэнкі і рашэння. Пра X і У: канкрэтная рыторыка.

— Дык што выбраць?

— Выцягніце наўздагад.

Звяртаючыся да мяне. — У нас дзіцяці гавораць: «Дзевачка, не хадзі каля дзвярэй, там скразняк». — «А я, мамачка, спіной прайду». — Вось так і мы з нашым «Днём паэзіі» — спіной да паэзіі».

15.VII.

Нарач.

Сустрэўся недзе каля 12.УІІ. з Арк. Ал. Куляшовым. Гаварылі з гадзіну. Расказваў, як пісаў «Маналог» і «Варшаўскі шлях». Пра Ал. Т-га: «Здаецца, гатоў пісаць, але яшчэ біялагічна арганізм не саспеў, быццам нейкіх солей не хапае».

У «Правде» гэтымі днямі паведамленне пра мемарыяльны комплекс на месцы Дальвы. Не аддзяліць ад на­шага лёсу загінуўшых і памёршых.

Учора вечарам кароткая размова з В. А. Каваленкам — вельмі сімпатычным чалавекам і крЫтыкам на нашым небасхіле... А. Пысін («Полымя», Я® 10—72, с. 97):

Хоць сэрца хтось лічыў жывым,

Быў дух мярцвячыны ў ім:

Жыло сумленне, ды яно

Забіта ў сэрцы тым даўно —

Забіта сытасцю,

Забіта хітрасцю,

Забіта сквапнасцю,

Забіта святасцю,

Забіта хіжасцю

I іншай пышасцю.

Толькі і клёку, што язык у завушшу ходзіць.

Цыць-мыць, і няма чаго гаварыць.

Рене Шар (из совр. Фр. поэзии):

Согласие озаряет лицо.

Непримиримость придает ему

красоту.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже