...Тыя некалькі пагодных дзён у жніўні (а было іх нямнога), калі мы хадзілі купацца ў Дзічкі і пад добрым сонцам хацелася сказаць: — Спыніся, імгненне! Нават — не гэта. Проста было адчуванне, што недзе пасля памяць будзе вяртаць незваротныя тыя, добрыя, прыгожыя моманты. Мы адны, двое мясцовых хлапчукоў, глыбіна пагружанага ў ваду вялікага каменя. Дарога ў васільках і жыце, зараснікі піжмы, а ў лесе — лісічкі, а то і баравікі, а скрозь сонца, сонца, сонца...
Як мяне вылучалі ў партыйныя сакратары інстытута.
7.10.
4-га раптоўна загінуў Пётр Міронавіч Машэраў, які меў добрую папулярнасць, і яго па-сапраўднаму шкадуюць. Іменна ён сёння здаецца самым незаменным. Кіраўнік з цёплай усмешкай, якая выклікала давер. Была веліч у яго свойскасці і сціпласці.Такая прывабная восень — і пасля пакроваў цеплыня, І усё яшчэ няма адчужэння ад лесу і палявых прастораў, хоць лісце ўжо злягло і ўсё пусцее, пусцее...
Аднак сваё, што рупіць, не рухаецца з-за гультайства і слабасці. Кепска з кнігаю, а тут то адно, то другое. Дысертацыя Тарасюк. Сумненні ва ўласных магчымасцях. Хатняя мітусня. Непрачытаныя кнігі як дакор, як недасягальнае шчасце ведаў і мудрасці. Што ж, паспрабуем яшчэ раз прымусіць сябе — раптам словы знойдуцца, прыляцяць з дальніх выраяў думкі, душа закрычыць празрыстай плынню... Раптам, раптам.
28.10.
Адчуванне неабавязковасці і нікчэмнасці зробленага, тлумня, разгубленасць.
В. I. нагаворвае ўсё, нагаворвае, і ўжо не толькі на мяне, але і на жонку. Ліццё памыяў, па сутнасці, за тре, што ў свой час зрабіў ёй дабро: адмовіўся на яе карысць ад кнігі пра... I пасля таго пайшло: усюды ён пралезе, за ўсё ён бярэцца...
Никитин:
Живи, как отшельник,
Гуляй или плачь,—
Найдет тебя сплетня,
Придет твой палач.
Дверей не отворит,
Под дверь подползет,
Ограда мешает —
Сквозь камень пройдет.
В чем грешен, не грешен,
В набат прогудит,
Навек обесчестит,
По гроб осрамит.
И в грязь тебя втопчет И недруг, и друг...
Проклятая сплетня,
Проклятый недуг!
Калі расцеш і працуеш, тады ўсё гэта не так чуецца, а цяпер дык лезе ў начныя бяссонныя думкі, зліваецца з усёй восеньскай хліпатой, дробнымі і большымі няўдачамі — гідка, бр-р-р.
Даклад Адамовіча на семінары — тое ж, шго і ў СП пра Чорнага. Як заўсёды ў яго — змястоўна, але з суб’ектыўнымі дамешкамі — ігнараваннем Пташнікава...
«ЛГ», 10 марта 1982 г.:
— Считаете ли вы, что любви все возрасты покорны? — спросила Евг. Сазонова одна из почитательниц его таланта.
— Безусловно! — убежденно ответил знаменитый душелюб. — Особенно, если говорить о любви к себе.
— Так хочется хорошо посмеяться! — сказала как-то одна из знакомых Евг. Сазонова.
— Взгляните на себя глазами своей подруги, — посоветовал знаменитый людовед.
1981
7.1.
Збор партузносаў. Пратаколы бюро. Пасяджэнне сектара, метадалагічны семінар, праца на будоўлі.
3-га ездзіў да Марыі Ігнатаўны Хадановіч і так няўдала: яна паехала ў Мінск. А там сказалі, што захварэла, і я бег у Кавяр’яны ў бальніцу. Затое каля 20 км пехатой па калдобістых прасёлках і па гравейцы на Вязань. Лёгкая і цяжкая дарога, з расшпіленымі думкамі, з успамінамі мра Ігара. Прымаразкі на слупах, шэрая густая хмарнасць і пунсовае сонца. Чыстая бязлюдная дарога, ледзь прысыпаная снегам, а болей — зусім бясснежныя пагоркі.
У Доме настаўніка чытаў лекцыю. Падыходзілі жанчыны, былыя знаёмыя, — не пазнаваў. Пасля дваіх успомніў — па Плісе. Але галоўнае: адна падсела да мяне і расказвала пра сваю вёску, пра лёс адной жанчыны-падпольшчыцы. У гэтай жанчыны ўзялі фашысты ў заложніка сына. Пра лёс яго яна нічога не ведала. Нібыта быў спалены фашыстамі, але калі, дзе і як — невядома. Раптам яна дазнаецца, што адна кабета ведае нешта пра яе сына. Што? Як? Не прыступіцца, бо тая не ў сабе: ад перажытага і ад фашысцкіх запалохванняў. Усё некаму прагаворваецца: сын падпольшчыцы — жывы, недзе вывезены, ён сапраўды гарэў, але — уратаваны і ацалеў, толькі абпалены твар і адно вуха.
Час ідзе, безвыніковыя пошукі. I раптам на пляжы курортнага горада напаткаўся малады чалавек з падобнымі прыкметамі. Былая падпольшчыца кідаецца да яго, пытае імя. Імя — супала з імем яе.сына. Яна тут жа .на пляжы губляе прытомнасць. Ачуняла ў бальніцы — хлапца няма, знік, і болей не адшукаўся.
Размова з Барысам Сачанка ў СП — пра выданне спадчыны Хадыкі (даўно хацеў, меўся і думаў) і пра каментарыі да пісьмаў Глебку.