Читаем Радкі і жыццё полностью

23.XI. «Злачынныя справы ў тэатры оперы і балета». . .

ЗО.VІІ. «Ліса ў творчай скуры». — Пра Г. Раманоўскую.

«На працягу апошніх 9 месяцаў, як раней на працягу многіх год, яна не парывае сувязі з выкрытым органамі пралетарскай дыктатуры контррэвалюцыянерам Шушкевічам. За гэта яна была выключана з камсамола. Аднак і пасля гэтага контррэвалюцыйны нягоднік Шушкевіч застаўся ёй даражэйшым, чым пісьменніцкая арганізацыя».

28.1V.

На прэзідыуме абмяркоўвалі («Дзень паэзіі — 66»). Я падрыхтаваўся, напісаў тэзісы. Намер быў такі: сказаць пра паэтычную макулатуру, затым пра крытыку ў «ДП», а найбольш пра Е-ва і культаўцаў.

Макулатуры №-х да т. п., лічу, ацаніў правільна. Потым пра Е-ва («знойдзе дзейнік, няма выказніка,. знойдзе выказнік, няма дзейніка», успаміны — «Ехала деревня мимо мужика»).

Выдаў іх «перлы» з газет 30-х гадоў: «Контррэва­люцыйны нягоднік С. Шушкевіч» і т. д.

Выключная кульмінацыя: пытаюцца, хто піСаў пра Раманоўскую, ганіў яе за тое, што наведвае зняволенага, патрабаваў выключэння з камсамола. Я мыкаю. Уваходзіць Кучар. Павальны рогат.

Былі апладысменты — яны часткова і шкодзяць спра­ве, надаючы сенсацыйны прысмак.

Кучар ездзіць на «Волзе», а Раманоўская ледзь ногі валачэ.

Паказвае Харужую ў берыеўскіх засценках. Рабіў і робіць сінекуру з культу.

Ён любіў абсмоктваць купалаўскія словы:

Яшчэ прыбавіце скананне —

Прадсмертны вашых рук абраз, —

Нядоўга ж ваша панаванне —

Загуба прыйдзе і на вас.

Заuубу крыўдаю, слязамі

ў магільны выкапалі ніз;

Людской расплаты ўжо над вамі

Тапор адточаны завіс.

Сіняўскія экспартавалі дэмагогію за мяжу, яны ж спрабуюць знутры навязаць нам яе.

Быкаў паказвае Сахно, яны злуюдь на Быкава, а не на Сахно.

У маленькім апавяданні В. Цельпугова («Снежныя горы») у старога горца пытаюць, колькі вёрстаў да гор.

— Одну половину, наверно, забыл, а в другой верст восемь, не меньше.

Мудры стары. Якраз такія мудрацы ёсць у нас — хІтра замоўчваюць жахі часоў культу.

Р. Рождественский:

Поперед батьки

В пекло не лезть?!

Кто ж его

от пули

закроет

тогда?

Гэта адказ маме на яе перасцярогі.

А. Вярцінскі:

Дзень першага весняга промню — дзень паэзіі.

Дзень першага весняга грому — дзень паэзіі.

Дзень першых дажынак — дзень паэзіі.

Дзень першых сняжынак — дзень паэзіі.

Дзень першай сустрэчы — дзень паэзіі.

Дзень светлай любві чалавечай — дзень паэзіі.

Подзвіг несумяшчальны з траскатнёю. Траскатня, шуміха — я сказаў бы — апашляе яго.

Абавязкова на ўсё неабходна свежае вока: на газет­ную паласу, на падзеі (свежы погляд), на літаратурны працэс, на будні, на наваколле, быт. Узнавіць стан, калі ты пабываў спачатку збоку, потым — унутры, але ўнутры яшчэ не прыцёрся, не абвыкся.

У мяне прапалі параўнанні. Думка прагне чыстага слова. Сучасная метафара — два кадры. Кадр: пчаліныя соты; кадр — капсюлі патронаў; метафара — пчаліныясоты патронаў. Метафара злучае не дзве рэчы, дзве з явы (нават рэчы-з’явы). Дае кантэкст сінтэзу, злучаючы два рады асацыяцый.

I ўсё гэта — пярэстыя думкі, якія па адной закідваю ў памяцъ (выдумваю хутчэй) у Купалаўцы.

1. V.

Есць падставы, што — нягледзячы на ўсю немач — «квартал» пражыты адносна добра. Тое-сёе зрабіў, тое-сёе сказаў, набраў пэўны разгон і маю планы.

I сённяшні дзень быў адносна плённы. Я чытаў Дарыа і пераклады Савіча. Гэта была паэзія.

А вечарам, у гадзін сем, я пайшоў гуляць і быў па-новаму запалонены вясною, яе паэзіяй.

Цеплыня вярнулася і суцішыла ветры. Парасклейваліся першыя лісточкі. Бярозавыя яшчэ ліпкія — я іх мацаў. Я хадзіў у мясцінах найпрыгажэйшага роднага краявіду — там, дзе мурожная трава ляжала светлай зелянінай на леташняй жоўці, дзе стаяла рэчка з ціхай зялёнай вадою, дзе было незвычайна хораша бачыць сонца праз дрэвы, дзе абрасталі зелянінай стаўкі. Здалёк і адусюды ішоў птушыны шчэбет. Яго перабівала адна там нейкая маленькая сінічнага выгляду «пічужка». Я хадзіў там, дзе дзіўна, непрывычна сустрэць другога чалавека. Па-свойму нават абразліва: а што ён тут робіць?

Выйшаў ад узлеску ў лагчыну, да рэчкі, на луг. Ішоў мяккаю падатлівай сцежкай і дзівіўся, круцячы шыю: даўно не ведала душа мая такой радаснай, простай і адкрытай прыгажосці, якую адкрывала вока ў маленькай крапіўцы, у дробным яшчэ конскім шчаўі, у сухім лапушынні.

Сцяжынка, адолеўшы некалькі ручайкоў, па мяккім, падатлівым грунце вывела мяне да вёскі. Лецкаўшчына шырокім разваротам ляжала ўверсе, на хрыбтавіне гары. Ціха, нерухома, задумліва стаялі дамы, а ўніз спускаліся апрацаваныя прысядзібныя шнуры, а па межаніцы ішла ўверх сцежка. Усё было спрадвечным, нерухомым, некранутым. Здавалася, што тут існуюць вось гэтыя дамы, шнуры, нерухомыя каровы на лузе (пастуш­ку я не адразу раэгледзеў). Потым вуха пачало лавіць і чалавечую прысутнасць: нёсся з вуліцы бесклапотны ·смех нейкай кампаніі, злева вока ўгледзела кампанію рознакаліберных жэўжыкаў з вудачкамі.Я пайшоў уздоўж рэчкі, яка я набыла тут.рух у вузенькім рэчышчы, забруілася ручаінай. Суха дзынкнулі прывязаныя — на павадку дашчыны кладкі; уся вёска пасунулася ўправа, і адкрыўся новы краявід.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже