Читаем Радкі і жыццё полностью

Оказывает вечность снисхожденье Лишь тем, кто снисхожденья не просил.

Паміраючы, Пушкін прасіў скласці спіс даўгоў і падпісаў іх.

Даль пра бяссмерце:

«Бессмертие — непричастность смерти, свойство, ка­чество неумирающего, вечно сущего, живущего; жизнь духовная, бесконечная, независимая от плоти. Всегдаш­няя или продолжительная память о человеке на земле, по заслугам или делам его.

Незабвенный, вечнопамятный».

У сне падбягае вялікі сабака. Не палохаючыся, дастаю яму і кідаю цукерку, нават аскабалак цукеркі. Ен ласа падбірае. І нічога не астаецца, апрача думкі: навошта бегаюць у сне гэткія сабакі. Зрэшты, і не ў сне ад іх адцукерваешся.

Яшчэ адзін прыклад, як не трэба пісаць палітычныя вершы. («ЛіМ», 10.2.84):

Жыву заўсёды пад прыцэлам,

I думы чорныя снуюць,

А тыя, што душу ад цела

Адвейваюць, кактэйлі п’юць.

Начамі цешаць маладзіцы

Іх за паслугі і прэзент,

I кожны грохі маладзіцца,

Нібы заморскі прэзідэнт.

Яны нясуць жанкам букеты,

I ў дзверы стукаюць не ў час,

А іх крылатыя ракеты Даўно нацэлены на нас.

Аўтар жа — паэт таленавіты. Відаць, насядае «на горло собственной песне».

24.2.

Чытаю рукапіс новай кнігі Макаля «Калыска долі». У вершы «Мужчына ружы прадае»:

Ружовай прыгажосці каралевы Рабынямі глядзяць у твар бяды Зкарзіны —

Адмысловай каравелы.

Якая з поўднр прыплыла сюды.

Гэта каравела прыплыла з літаратуршчыны, зноў жа дзеля дробнай, зацягаиай: каралевы — каравелы.

26.2.

I сон, калі чамусьці сніцца, што ты ваенны лётчык. Вось скамандавалі баявы вылет, а ведаеш, што ты не пілот, не радыст, не стралок, не штурман. То і што ж паробіш. Адчуванне непазбежнай, але неабходнай гібелі. І ўжо нават адчуваеш фізічна, як твой самалёт урэжацца у зямлю. І цемра і ненатуральная атмасфера сна — праз сон — арганічна здаецца атмасферай ваеннай небяспекі і баявой сітуацыі.

Сёння ў «Комсомольской правде» гісторыя хлопца, цяжка параненага ў Афганістане (куля ў пазваночнік і грудзі, паралюш ног). Як мыторылі яго ў Нікапалі — грэх наш агульны, і грэх цяжкі.

И. Руденко. «Долг». «Комсомольская правда», 26.2.1984.

Хлапцу 23 гады, Нямцоў Аляксандр Іванавіч.

У апошнія гады (і сярод пісьменнікаў) стаў папулярным довад (просяць кватэру ці кніжку або яшчэ што-небудзь): «Я не прашу большага, чым іншыя».А ў «іншых» заўсёды ёсць нешта, чаго ў нас няма... Але ж колькі людзей мае «менш» — чаму ж мы на іх не гледзімо.

Грамадству трэба мудрэць, а яно хоча сыцець, тлусцець, што роўна хваробе.

Ходзіць па хаце смутак, хаваецца за кніжкамі і пад газетамі, навявае нейкую нуднасць і тлумнасць. А імя гэтаму смутку — бяздзейнасць.

«Курьер ЮНЕСКО». Декабрь 1982, с. 22—23.

Максим Танк. Однозвучны с именем Белоруссии: Купала и Колас, певцы свободы.

Алексей Сурков. «Бессонница» («ДП». 1979):

...За осенью всегда идет зима,

Таков закон. Оспаривать не будем.

Лишь только бы не выжить из ума,

Не стать в конце дороги в тягость людям.

Да, молодость крылата и задорна,

Да, зрелости под силу все дела,

Но мудрых мыслей золотые зерна

Судьба в награду старости дала.

Шевченко в поэме «Тризна»:

И сохранить полет орла

И сердце чистой голубицы —

Се человек!..

16.3.

Даць нешта большае — зрабіць добрае, ачысціць душу, сцвердзіць існае. Рэагаванне на артыкул «КП» — «Долг». Пакаранні суровыя: выключэнні з партыі, зняцце з пасад. Аднак людзі кажуць: яшчэ і не так ім трэба..

Хлопцы з Афганістана. Панявечаныя, пра ік увесь час гавораць (і выходзіць, што беларусаў там асабліва многа). Яны павінны атрымаць усё, што можам мы ім даць. А найперш — увагу, павагу, любоў.

Рукапіс кнігі Леаніда Дайнекі «Вечнае імгненне». Занадта многа рахункаў з крытыкай (не прызнаюць, не цэняць, чэпяцца), прага прызнання мацней за дэкларацыі разумения, спачування, шчырасці і г. д.

Есць невядомы нехта,

Маленькі нехта ёсць...

3 упартасцю ландскнехта

Сваю ён тоіць злосць,

ён падбірае ключык,

Пляце паклёпаў ніць,

Каб мне зрабіць балюча,

Каб з ног мяне зваліць.

Ні ў лесе, ні ў харомах

Не збегчы ад яго.

Мая няўдача, промах,

Як свята для яго.

Ды хмару ў небе ўкусіць,

Змарнуе ночы, дні —

Я смелы. Не баюся

Мышынай мітусні.

Хутчэй — комплекс баязлівасці, амаль манія: I столькі выпадковага (ландскнехт, падбірае ключык і г. д.).

Пра крытыкаў («Крытыкі»):

Добрых крытыкаў і злых

Бачыў я аж лішку,

I прыходзіў кожны з іх

Са сваею лыжкай.

Урэшце — верш, які адкрываў кнігу:

Бяссонны агонь у сяброўскім акне

Шацёр непагаснага неба,

На гэтай зямлі палюбіце мяне,

Бо потым любоў мне не трэба,

Навошта пачуцці, як грошы, хаваць (!)

I верыць не жаўранкам, совам?

Мы выйшлі за шчасце людзей ваяваць

Са зброяй адзінаю — словам.

Не ўсе нашу песню прымаюць на «ўра» —

Хто п’яны, хто дужа цвярозы.

Мы слова бяром, як вугольчык з кастра.

Праз радасць нясём і праз слёзы.

Возраст Земли, по новейшим данным, определен в 4,55 миллиарда лет;

29.3.

Умельства жыць у атмасферы або ў чаканні нечаканага і незвынайнага — паэтычная якасць. Мітусня, штодзённасць зніжаюць не толькі ўласны рост — ніжэйшымі, будзённымі здаюцца ўсе. А людзі прыгожыя, цікавыя, таленавітыя — скрозь.

Вось 22-гадовы Аляксандр Стоўба, афіцэр. Загінуў, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. У «ЛГ» 27.8.1982 яго вершы (рыхтуецца да друку яго кніга).

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже