Читаем Радкі і жыццё полностью

Найвышэйшы грамадскі тонус паэзіі часоў вайны і иайвышэйшая яе маральнасць — не было мітусні, самавыхвалення, позы, зайздрасці; у кожным існавала адна, зададзеная ўсенародным настроем і станам высокая мера паводзін, адносін, пачуццяў, жаданняў. Нельга было схібіць. Кожны паэт у самым святым, запаветным быў і на віду; народный боль, пакуты, гераізм, чаканне, змаганне абязвалі да маральнай і грамадзянскай суадпаведнасці ім у кожным слове, у кожным імпульсе. I гэта далося ўсім як само сабою, без нейкага спецыяльнага дамагання — такая была атмасфера нашага жыцця і гістарычнай творчасці. Дэкларацыі таксама ў ваенны час мелі асаблівую цану — іх, гэта ўсе адчувалі і ведалі, у любы час можна пацвердзіць учынкам, крывёю; надта блізка было ад слова да бомбы, снарада, кулі; надта часта слова пацвярджалася з абсалютнай вернасцю яму.

Паштоўка ад Пімена Емяльянавіча Панчанкі:

«Дарагі Варлен Леанідавіч!

Сардэчна віншую Вас і Вашу сям’ю з новым 1985 го­дам! Зычу Вам усім многа здароўя, шчасця, сонца, радасці, поспехаў! Шчыра дзякую за кнігу «Прад высокаю красою...». Гэта выдатная кніга. Вы надзвычай добра адчуваеце і разумееце паэзію. Творчых удач вам і ў далейшыя гады!

Ваш Пімен Панчанка

24 XI1-84 г.».

Мне пашчасціла на прыхільнасць двух цудоўных паэтаў, прычым абодвух я любіў і паважаў асабліва.

Для працы «Васіль Быкаў і паэзія» трэба не забыць кнігі А. Качана «Перечитывая войну» і «Стихи и судь­бы». У іх — бібліяграфія. Есць абедзве ў Пушкінскай бібліятэцы.

У «Звяздзе» трэці артыкул А. Бажко і В. Пепяляева пад рубрыкай «Каталіцызм і антыкамунізм» (12.1.85 — «Тактыка надточаных рук»). Памфлетны замах, але час­та самамэтиы — без аргументацыі, мэтаскіраванай падачы матэрыялу.

У сувязі з артыкуламі Мальдзіса пра «Бел. бібліятэку» ў Лондане цікава прачытаць: «Сваёй казырнай картай усе яны лічылі» патрыятызм», любілі паразважаць аб ім у сваіх йісаннях, як, напрыклад, той жа спадчыннік нябожчыка Чэслава Сіповіча, падстаўны генерал манаскага ордэна мар’янаў айцец Аляксандр Надсан-Бучко. Гэта адзін з самых актыўных, добра замаскіраваных важакоў антыкамуністычнай раці зорна-паласатага спрута. Аднак немагчыма назваць інакш, як .здрадніцкімі, яго дзяляцкія адносіны да гістарычных каштоўнасцей беларускага народа, што стараннямі недабіткаў БЦР аселі ў музеннабібліятэчным комплексе ў адным з прыгарадаў Лондана».

21.1.

Сёння лісты ад М. Львовіч — настойвае на выданні сваіх вершаў на бел. мове, ад Г. Грыбоўскай з «Литера­турной газеты» — пытанні пра крытыку да «Круглага стала».

Даведка для Ядко пра ганарар за рэдэнзіі. Інфармацыя М. Высодкай пра новыя выпрабаванні Галоўліта.

Візіт А. Вераб’я. Рэдэнзй на артыкул «Лірыка Купалы» — Капранавай. Рукапіс Бірылы вярнуў у рэдакцыю.

Стандарт «Рэдакцыйныя серыі» па комплекснай сістэме. Спісы кніг да 27 з’езда і да 70-годдзя Кастрычніка.

«Прорабы духа» А. Вазнясенскага. Чытадь, вядома, дікава. Аднак занятасць сабой, самарэклама, снабізм.

У № 11 «Октября» за 1984 г. артыкул А. Адамовіча «Делайте сверхлитературу!..». Усё ж, асмельваюся думаць, рабіць трэба літаратуру, толькі сапраўдную...

...Магільны камень як вобраз. Нешта цяжкое, глу­хое, жорсткае? Абыякавае? Вернае, надзейнае? Сімвал памяці? Вобраз забыцця? Увасабленне нябыту? Апошняя матэрыяльная кропка жыцця?

Н. Минский. «Любовь к ближнему»:

Любить других, как самого себя...

Но сам себя презреньем я караю.

Какой-то сон божественный любя,

В себе и ложь, и правду презираю.

И если человека я любил,

То лишь в надежде, смутной и чудесной,

Найти в другом луч истины небесной,

Невинность сердца, мыслей чистый пыл.

Но каждый раз, очнувшись от мечтаний,

В чужой душе все глубже и ясней

Я прозревал клеймо своих страстей...

Жыццё паглынаецца нейкай цінаю.

Літ. норавы. Склалі рэдкалегію «Анталогіі бел. паэзіі». I Г. бунтуе: чаму ўключылі Б.? А Б.: Навошта тут В.? Гэта яго Бечык усюды цягне. (А прапаноўваў не я.)

Людзі добрыя! Навошта вы так. Трошачкі аб’ектыўнасці. I вытрымкі.

...1 калі жыць усё горш і горш, а не стае вытрымкі, волі і характару, то што тады — крах, утрапенне, заняпад, бязволле?

Справа — слава. Рыфмуецца, як афарызм. Але што слава? Радасць? Ці страта асобы, паколькі забірае сябе ад сябе, звужае сферу суверэннага иефальшыва свабоднага жыцця.

Што цешыць, што сагравае душу ў густым бязладдзі і тлуме — гэта ўзаемаразуменне з Серафімам Андраюком. Імпануе ўсё: і яго бездакорная сумленнасць, і прынцыповасць, і адданасць справе, і творчая і адміністрацыйная таленавітасць. Адчуваю ў ім не проста аднадумца — сапраўднага друга. Наогул тут, у выдавецтве, ад­чуваю прыязнасць многіх — і не горшых — людзей.

21.6.

Твардоўскі — усюды волат. Друкуюць неапублікаванае, і дзівішся — чаму не друкавалася.

«Под Сталинградом» («ЛГ», 3.4.85):

У всякой силы слава есть,

Но не у всякой силы — честь.

И в горький час судьбы своей,

В тяжелый год родной России

Мы не сдались бесчестной силе.

Мы знали: честная сильней.

И, видно, немец, твой черед

Спешить назад, а не вперед.

Гляди, на силу сила есть

Но против чести — где же честь?

Но против права — где же право?

И против долга — где твой долг?

75 год Твардоўскаму.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже