Читаем Радкі і жыццё полностью

Грунтоўная, петаропкая, трохі абеларушаная гаворка. Бацька быў сакратаром райкома, памёр у 37 гадоў. Адна дзяўчынка была прыціснута варотамі — мужчыны не маглі ўзняць, а маці адна ўзняла і дастала.

Пайшоў Саша Шапіцька — дваццаць адзін год, беза­лаберны хлопец таксама з велазавода, разбіў галаву на футболе; плыве па жыцці не шмат думаючы, але ж па натуры кампанейскі і зусім неблагі.

Былі Шэршань з Кенькам, пасля зноў Шэршань, Шарамета з Законнікавай, Слава (ужо тройчы).

Сніцца Сяргей. 3 ім і ў снах нядобра.

Сон. Воз з вугалем. Трэба везці, але вугаль раптам знікае, вывальваецца — скрозь дзіркі.

Сон. З’яўляецца нейкі чз.лавек, злавесна загадкавы, чорназвярыны, наганяе жуць і гаворыць: прыходзь паслязаўтра.

А паслязаўтра зноў прызначае сустрэчу праз колькі дзён. I адпаведна сон зноў паўтараецца.

Сонца праз воблакі, а ўсё ж зноў і зноў сонца, цёплае і добрае.

Расказваў Мікалай Паўлавіч Сініца, ссівелы і дзядоўскага выгляду (пабіў нагу — лез на грушу і зваліўся), як у арміі пазналі, хто краў хлеб. Падсыпалі тоўчанага хімічнага алоўка ў хлеб, а пасля праверылі ва ўсіх языкі і знайшлі адразу.

Віктар Шніп («Полымя», 1985, № 8):

Яшчэ хапае ў свеце зла,

Нібыта пустазелля ў жыце.

Калі вы хочаце дабра,

Дабро тварыце.

Чаго на свеце ні было!

Ды не было вось так трывожна.

Як мы не пераможам зло,

Хто ж пераможа?

15.9.

Прафесар Барадзін Іван Фаміч:

— Ваша язва находится в таком месте, что никогда не заживет. Все равно придется к нам обращаться, толь­ко может быть уже поздно. Можете, если хотите, посо­ветоваться.

— Я не боюсь операции, но я свою язву никогда не лечил, диеты не соблюдал. Поэтому надеюсь с ней спра­виться.

Анестэзіёлаг падскочыў:

— Чем болели? Аллергия на лекарства есть?

Міхаіл Антонавіч Ажгірэй з Мінскага паштамта, чалавек універсальных практычных ведаў, былы падводнік.

Можна распыліцца і ў бальніцы: выпадковыя хаатычныя размовы, вялыя думкі, бяздумнае ўтрапенне. Плынь густога, штодзённага, хаця побач ядуць людзі, увесь час вязуць на катафалках аперыраваных лю­дзей — апендыцыт, страўнік, ногі, ныркі і г. д.

І скавана, зацягнута нешта загадкавае і пагрозлівае, злое і цёмнае; толькі ноччу, прачнуўшыся, востра адчуеш сябе ў плыні і за ёй, падступіць да сэрца і душы трапяткое і шматаблічнае сненне, зрушыцца свядомасць і сэнсава акрэсліцца нешта больш істотнае і важнае, ад чаго захінуўся сном звыкласці і пасіўнай, непрацоўнай адзіноты.

Прыходзілі Вера Вярба і Раіса Баравікова. Вера імгненна закруціла і да шаленства давяла дзяжурнага ўрача (зрабіў заўвагу, што без халатаў): — А вы ста­жер или практикант? А почему у вас под халатом ру­башки нет? і г. д.

Бяздзейнасць — як заўсёды, нарастание занепакоенасці і трывогі. Абрывісты ход думкі, кароткае і аблегчанае, звужанае ў аглядзе ўспрыняцце наваколля — без далечы, парыванняў, узлётаў.

Недзе да 10-га — цудоўная цеплыня ў прыродзе, запозненае сапраўднае лета, потым халодны бесперапынны цыклон з нізкім цёмным І брудным небам; халепа і вецер, няўтульнасць жыцця, якой пасуюць толькі настроі паныласці, безнадзейнасці, адзіноты. Нарэшце зноў еонца, але ўжо восеньскае, неадчэпнае ад настыласці і свежака, але ўсё яшчэ душы мілае, свойскае...

У бальніцы колькі ўжо праплыло міма мяне людзей, а ўсе ў аснове сваёй былі нязлыя, кампанейскія, ветлыя, люд просты, якога шмат што ў апошнія дзесяцігоддзі псавала (гарэлка, гропіы, блат), а ўсё застаўся свойскім, спагадным.

И. Тургенев. «Я шел среди высоких гор...»:

Я шел среди высоких гор,

Вдоль светлых рек и по долинам...

И все, что ни встречал мой взор,

Мне говорило об едином:

Я был любим! Любим я был!

Я все другое позабыл!

Сияло небо надо мной,

Шумели листья, птицы пели...

И тучки резвой чередой

Куда-то весело летели...

Дышало счастьем все кругом,

Но сердце не нуждалось в нем.

Меня несла, несла волна,

Широкая, как волны моря!

В душе стояла тишина

Превыше радости и горя...

Едва себя я сознавал:

Мне целый мир принадлежал!

Зачем не умер я тогда?

Зачем потом мы оба жили?

Прошли года... прошли года —

И ничего не подарили,

Что б было слаще и ясней

Тех глупых и блаженных дней.

Ноябрь, 1878

«Когда я лежу в постели и мрак облегает меня со всех сторон — мне постоянно чудится этот слабый и не­прерывный шелест утекающей жизни.

Мне не жаль ее, не жаль того, что я мог бы еще сде­лать... Мне жутко» («Песочные часы»).

«Я поклонился моей улетевшей жизни — и лег в по­стель, как в могилу.

Ах, кабы в могилу!» («Я встал ночью...»)

Уладзімір Койныш, трохі блажны (і, вядома ж, на ўліку ў псіхдыспансеры). Працуе грузчыкам у кафэ-сталовай «Сузор’е»; яму разбіў галаву прадавец — гнаў за гарэлкаю. Адміністрацыя ўгаворвае, каб як замяць справу. Ахвочы ўсім дапамагчы, паслухмяны. Бясконца рады любой увазе. Цвёрда разважлівы ва ўсім і бяскон­ца прастадушны. Адказвае на ўсе пытанні. Радасная мара І спадзяванне, што ажэніцца (1949 года), а ўсім расказвае, што з яго не бяруць за бяздзетнасць (даведка дыепансера).

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже