Читаем Радкі і жыццё полностью

Не прайшло і месяца, а час правёў рэзкую мяжу пораў года, на вуліцы стала зусім няўтульна, думкі загна­ны пад страху. I думаецца: прыйдзе час, калі пранікнёная крытыка зможа вызначыць па вершу не толькі наст­рой аўтара, але і ўсе вытокі настрою і прадвытокі яго творчага выяўлення на паперы і тое, дзе — у хаце ці на вуліцы, пад дождж ці ў сонца пісаліся вершы, быў аўтар стомлены ці свежы (стомленасць як стан трэба таксама пісаць пры творчай, духоўнай свежасці?) і т. д. і шмат чаго. А яшчэ думаеш: прыйдзе час, калі ты з недасяжнай крытыкі выйдзеш на самы пэўны шлях да самога сябе. Выйдзеш? Каму знаць.

7.XI.

Што свята — шум у чужых кватэрах, і людзі на падпітку, мітусня. А тут — хата, кнігі, самота, адзінота. I ўсё. У мінулую нядзелю радаваўся, што «пайшоў» Хадыка. Але — хутка знямогся, скончыў высільваючыся, а цяпер прачухаюся і пакутую, што напісаў кепска. Чытаў гэта Грачанікаў. У яго — як прарыў — нейкія добрыявершы (трыпціх — чаму?). I па-дурному выпілі мы ў сталоўцы (а Пісьменная Ірына Леапольдаўна крыкнула: — Что вы делаете?)...

Я жыву так, быццам няма куды падзецца. Месяц, як я — «на кватэры». Недарэчна ўлез, і трэба як хутчэй вылазіць.

8.Х I.

Такая кароткасць і хуткаплыннасць дня. Цяжкі сон, марудны пад’ём, валачэнне без мэты і сэнсу.

Зноў — з кнігамі, з беспрабудна п’яным Я... з мітуслівым Вінькам. I так страшна, так невыносна глядзець на ўсё гэта наканаванае лёсам, і яно пражэцца ў адно з усімі няшчасцямі, якіх так многа ў людзей добрых і чэсных...

А калі я сёння хадзіў у прырэчча, а потым — у ле­се — у мне чамусьці нішто не разгортвалася. Неяк так, без удзелу душы бачыў я сонечны прастор (чамусьці без сонца — сонца не помню), адчуваў непадаткасць памёрзлай зямлі і лугу, хацеў радавацца (але не радаваўся) марозцу, чыстаму паветру і магчымасці быць вольна з самім сабою. Але нішто ў душу не ішло, нічога не адбывалася, і недзе спела памалу на самога сябе крыўда, што так папусціўся, так счарсцвеў.

А думкі варочаліся да тых каардынатаў, на якіх я па-рознаму, але як разам, дык шмат вінен: Вера Фамінішна, Разалія Герасімаўна, Антаніна Аляксееўна, Краўцовы...

...Вось сяджу ціха ў хаце, чытаю і пішу, а душа па­малу паварочваецца на нейкае новае жыццё — прасторнае і пэўнае, тое, што ў планах і думках ужо не раз бывала, але піколі не стала явай, бо дужанне з сабою ніколі не вяло да перамогі.

Ліст Жэні Янішчыц:

«Значыць, свята? Так, так — свята! Так рэдка бывае адчуванне ажыццёўленага ў душы свята і ніколі не прыпадае яно на тыя загадзя падрыхтаваныя нам, абведзеныя чырвоным дні, я к і я павінны быць вольнымі, вясёлымі, шчодрымі па добрае і памятнымі надоўга.

Есць ці няма ў мяне зараз свята? Я думаю не пра гэта^а пра тое, што мала знаходзіў я апошнім часам у сваёй душы чысціні, дабраты, што вінаваты перад сабою і ўсімі... А калі жывеш нікчэмна, не разумеет, не дужэеш, не дабрэеш — адкуль тады быць святам. Усё парожняе і нерухомае.

Не, я гавару не дзеля скаргі. Разлікі з сабою трэба весці сам-насам, і тым больш не ў віншавальных пісьмах. Але вось выдадуцца гэтыя тры вольныя ад усяго (і ад справы) дні, і душа правеецца на свежым ветры.

I адчуваючы гэты блізкі ўзвей-перавей у сабе, я менавіта аб гэтым думаю, калі іду за сваёй віншавалкай на Паркавую м-ль, каб сказаць, што хай табе будзе добра на святы — гэта значыць — і вей-перавей у цябе адбыўся, і вольны лёт у душы, і да людзей гарнуцца лёг­ка, і яны — у прыязнасці, а не ў абыякавасці. Ці самазамкнёнай бяздумнасці, і пісаць хочацца, і пішацца (ці будзе пісацца) свабодна і многа, а за напісаным будзе расці і доўжыцца адчуванне свята і шчасця, бо ўсё, што пішацца, залежыць поўнасцю ад таго, былі мы добрымі ці благімі, ці ўмелі мы жыць з поўнай душэўнай аддачай. Хаця — для паэтаў самае сапраўднае і поўнае жыццё бывае, мабыць, толькі пад час пісання. Словам, жадаю табе самага сапраўднага і поўнага жыцця, душэўнага лёту, адчування шчасця.

Не перачытваю, што напісана, бо магу падгладзіць словы, але сутнасць — не зменіцца.

Бывай здарова».

Усё ў жыцці — прасцей і складаней, чым у кіно, кнігах, усякага роду імітацыях яго. Галоўнае — покрыва будзёншчыны, будзёншчыны ў нас і вакол нас; часам гэта нават глушыць, не дае прарасці сапраўднаму. Трымаю ў памяці розныя перыпетыі свайго жыцця і бачу, як мно­гае зменшана было ў жыцці дробнасцю асобы. «Устрывожу, прывяду да ладу спрытомленую смагу дней...»

16.XI.

Усё-такі — неаспрэчна існуюць толькі недасяжныя геніі. Ужо таленты — так часта сыходзяць на банальнасць.

«Диавол — отец гордости». Гэта нічога. Горш быць яе сынамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги