Читаем Рызыка пiсьменства (на белорусском языке) полностью

Я ня мог яму гэта растлумачыць, i я да сёньня не знайшоў тлумачэньня гэтаму. Насамрэч, мне падаецца, што пiсьменьнiка цалкам можна параўнаць з рабаўнiком банку, якi прыкладае невымоўныя намаганьнi, каб сплянаваць рабунак, якi ў сьмяротнай самоце, уначы, высаджвае сэйф, ня ведаючы, колькi грошай, колькi золата й каштоўных камянёў ён там знойдзе: ён ставiць на карту дваццаць гадоў турмы, высылку, зону, ня ведаючы, якi куш сарве. Пiсьменьнiкi й паэты, на маю думку, пачынаючы новую працу, кожны раз ставяць на карту ўсё, што яны напiсалi дагэтуль; рызыка, што сэйф акажацца пустым, што цябе схопяць i пазбавяць плёну ўсiх папярэднiх узломаў. Вядома, аўтара вызначае тое, што ён адзiны: са сваiм стылем, з вадзяным знакам, якi розьнiць яго ад усiх iншых: са сваёй пячаткай майстра; але як толькi iншыя, ягоныя чытачы, ягоныя крытыкi, выдаюць яму гэты сыгнэт, пачынаецца сапраўднае выпрабаваньне, бо тады пiсаць не заўсёды значыць "ня мець iншага выбару", пiсьменства можа ператварыцца ў голую руцiну. Праўда, руцiну зь пячаткай майстра. Як для мiсьцюка цi баксэра, што дасягнулi ўжо пэўнага посьпеху на сваёй нiве, кожны новы рабунак, кожны новы бой стаецца больш зацятым, больш небясьпечным за папярэднi - бо нявiннасьць ужо страчаная, i яе заступiла веданьне, - так мусiла б быць i для пiсьменьнiка, i я ўпэўнены: шмат для каго так i ёсьць, дарма што пасьведчаньне майстра зь пячаткай гiльдыi вiсiць у iхных бiблiятэках. У мастака багата магчымасьцяў, толькi адной няма: адпачынку. Выразу "вольны ад працы час" вялiкаму й чалавечнаму выразу - ён можа толькi зайздросьцiць. Такi час яму невядомы; хiба што калi "ён вычарпае свой дар", назаўсёды цi на пэўны час, i вырашыць заакцэптаваць гэты факт; але тады ён перастане быць мастаком. Праўда, уявiць сабе гэтага я не магу; неяк у адной лiтаратурнай рэцэнзii, аўтара якой, я, на жаль, забыўся, я прачытаў: нельга быць трохi цяжарнай - i, мне здаецца, нельга быць трохi мастаком.

"Ня маю iншага выбару" - гэта гучныя словы, але на пытаньне, чаму я пiшу, я дагэтуль не знайшоў лепшага адказу: мастацтва - для таго, хто яго стварае, i для таго, хто яго ўспрымае, - адна зь нешматлiкiх магчымасьцяў жыць, адчуваць жыцьцё. Гэтаксама як нараджэньне, сьмерць i ўсё, што палягае памiж iмi, ня можа зрабiцца руцiнай, так i мастацтва ня можа. Праўда, ёсьць людзi, што робяць са свайго жыцьця руцiну ды жывуць ёй; толькi: яны ўжо не жывуць. Ёсьць мастакi, майстры, што сталiся папросту руцiнэрамi, але яны - не прызнаючыся ў гэтым сабе й iншым - перасталi быць мастакамi. Не тады перастаеш быць мастаком, калi робiш штосьцi кепскае, а ў той момант, калi пачынаеш лякацца ўсякае рызыкi.

1956

Перейти на страницу:

Похожие книги