Читаем Сборник статей по истории Беларуси полностью

Каждое Государство обязательно исторически начинается с национального сознания его народа — и далее только на нем и базируется. Нет его — нет и Государства. У нас случай уникальный: при задушенном национальном самосознании мы только потому вошли в ряд «независимых стран», что лишь последовали примеру всех республик СССР, да к тому же мы члены ООН. При формальных признаках Государственности мы не имеем главного условия — национального самосознания. Поскольку большинству народа было привито царизмом и СССР неприятие своей истории ВКЛ и предков-литвинов, то стали плодиться всякие суррогаты, якобы признанные заполнить эту дыру. В их числе и маниакальное пристрастие к СССР, и бредни царизма про «единство трех восточно-славянских народов», и столь же лживый тезис о том, что, дескать, мы были всегда одной православной веры с Россией. Увы, эти ложные концепции и псевдоидеологии не имеют НИКАКОГО ОТНОШЕНИЯ к нашему национальному самосознанию и в принципе не способны его заменить как фундамент Государственности.

Вадим РОСТОВ


Вільня-Вільно-Вільнюс. Гісторыя аднаго горада

 Зараз наша радзіма — незалежная эўрапейская рэспубліка. Як кожная вольная краіна яна валодае ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці — тэрыторыяй, межамі, урадам і г.д. Сучасная наша мяжа адпавядае адміністрацыйным межам БССР. Яна замацавана дамовамі і пагадненнямі з кожным з бакоў, зьяўляецца міжнародна прызнанай і найбольш адпавядае сучасным інтарэсам Беларусі і краін суседзяў. Але варта зазначыць, што першапачатковая мяжа нацыянальнага беларускага гаспадарства выглядала трохі інакш. І калі мяжа БНР, абвешчанай 25.03.1918 г. у этнічных межах, на некаторых сваіх адрэзках супадала з сучаснай мяжой РБ, то на іншых прасоўвалася значна далей ад таго як зараз.

Я жадаю распавесці вам пра Паўночна-Заходні адрэзак мяжы, ад размяшчэння якога залежала не толькі прыналежнасць тэрыторый але і самой гісторыі. Прадметам спрэчкі сталася старажытная сталіца беларускамоўнага ВКЛ — Вільня. Свае пляны на конт гэтага горада малі не толькі беларусы, але і палякі з летувісамі. Летувісам Вільня была неабходна, як пацверджанне іхных гістарычных мітаў, як спосаб замацаваць за сабой гісторыю ВКЛ. Палякі ж лічылі Вільню не больш як прыступкай на шляху да здзяйснення “ягелонскай” палітыкі, згодна якой паміж Польшчай і Расеяй не павінна было існаваць ніякіх іншых дзяржаваў.

Напачатку хачу зазначыць, што межы БНР былі прызнаныя ўсімі суседзямі (у тым ліку і Летувой) і некаторымі эўрапейскімі краінамі, што 03.12.1918 г. было пацверджана пераездам Рады БНР у Вільню. Дарэчы абвешчаная 01.01.1919 г. у Смаленску бальшавісцкая ССРБ у процівагу буржуазнай БНР таксама была акрэслена этнічнымі межамі.

Але барацьба за старажытную сталіцу ВКЛ на той час вялася зусім ужо не палітычная, а ваенная. За кароткі перыяд горад займалі то польскія, то савецкія войскі. Таксама нядаўна вызваленая ад імпэрскага гнёту Польшча была прафінансавана і ўзброена краінамі Антанты з мэты стварэння буферу паміж Савецкай Расеяй і буржуазным светам. Гэта, а таксама маўклівая згода краін Захаду, дазваляла ёй ажыццяўляць сваю палітыку гвалтоўнымі метадамі.

Трэцім гульцом на гэтай арэне была Летува, атрымоўваўшая падтрымку з боку Нямеччыны. 12.07.1920 г. Летува і Расея апдпісваюць дамову, згодна якой Летуве перадаецца Вільня з гарадамі Браславай, Лідай, Горадняй. Упаўнаважаны Расеі Іоффэ заяўляе: “Товарищи, есть ли о чем говорить. Сейчас мы ведем войну с Польшей. Уступая жадным литовским ксендзам белорусскую территорию с гор. Вильня, мы, благодаря этому, не только обеспечиваем наш правый фланг, но в некоторых случаях получаем и помощь со стороны Литвы. Если мы Польшу победим, то дни клерикально-буржуазной Литвы будут сочтены. Если же нам придется отступить в глубь Белоруссии, то мы оставляем ксендзовской Литве количество белорусского населения, которого она никогда не переварит. В результате недоразумений между литовцами и белоруссами, которые мы считаем неизбежными, мы будем иметь революцию, которая в свою очередь сотрет с лица земли клерикально-буржуазную Литву”. Дзеля канчатковага замацавання гэтых земляў за сабой Летува падпісвае 07.10.1920 г. Сувалкскую мірную дамову з Польшчай, згодна якой тэрыторыя Вільні і края часова застаецца за Летувой, але ужо на наступны дзень (08.10.1920 г.) польскі генэрал Людвік Жылігоўскі ўзнімае “народнае паўстанне” і ўтварае прапольскую Рэспубліку сярэдняй Літвы (Litwa?rodkowa).

Перейти на страницу:

Похожие книги