Читаем Шалом полностью

– Паплавай крыху ў Дняпры, ідал хрэнавы! Андрэ адчуў, як усё разам зь ім прыпаднялося, сьвет наўкола захістаўся, паплыў у адзін бок, потым у другі. Качнуўся яшчэ раз і… перакуліўшыся ў бездань, паляцеў уніз… і рухнуў ува штосьці цяжкое і ледзяное… Пачуўся ўсплеск, і з усіх бакоў у яго маленькі каўчэг хлынула вада… халодная, апякаючая скуру вада… Яна імкліва запаўняла прастору, зацягваючы яго, шалом, ільвоў у сваё бяздоннае, каламутнае нутро. Андрэ зрабіў апошні глыток яшчэ не заваяванага вадой паветра і пачаў ліхаманкава, здранцьвелымі пальцамі адчыняць засаўку на дзьверцы, каб паспрабаваць выбрацца з шафы. У гэты момант залатая рыбка на гербе шалома раптам старпянулася, пачуўшыся дома, і вільнуўшы хвастом, зьнікла ў чорнай муці Дняпра. Сьвятаполк з Валенродам кінуліся былі яе лавіць, але тут жа счапіліся паміж сабой.

– Гэта мая рыба!

– На Клязьме твая рыба!

Апошняе бульканьне, якое Андрэ чуў, вынырваючы з шафы: «Хапай яе! Сыходзіць, сволач, сыходзіць!» У наступны момант ягоная галава выскачыла з вады, і, зрабіўшы глыбокі ўздых, ён ужо плыў да берага. Першае, што ён убачыў, выбраўшыся з Дняпра, – тры постаці: кульгавы з мыліцай, нехта маленькі ў спартовых нагавіцах і баба ў чорнай хустцы – беглі ўдалечыні па алеі парку ў бок гораду. Ільвоў на шаломе ўжо не было. Зь неба імжэў дробны дождж. Холад і вецер прабіралі наскрозь, але нейкая незразумелая радасьць перапаўняла Андрэ. Ён прагна, быццам чалавек, што вярнуўся з задушлівых водаў, з асалодай удыхаў паветра гэтай вільготнай позьняй восені, а ўнутры яго граў, грэючы душу, стары напаўзабыты матыў – «Вясновыя сьпевы Звышчалавека»…

* * *

Славяне, якія ў гэты раньні час ехалі па мосьце праз Дняпро першым тралейбусам, сталі сьведкамі дзіўнай карціны. Нейкі чалавек у залатым прускім шаломе, узьняўшы рукі да неба, у самоце танчыў у цемры пад дажджом. А час ад часу перадсьвітальную цішыню над Дняпром праразаў яго гучны голас, што раствараўся ў вышыні:

– Я Вярнуўся!!!!!!!!!!!!! Шалом!!!!!! НЕ ЗДыМУ!!!!! НЕеее ЗДыымууууууууу!!!! ПАйШЛІііі Выыыыыыыыыыы ўсееее!!!! УСЕЕЕ, УСЕЕЕ, УСЕЕЕееееее НАааа ХУуууйййййй!!!!!!ййййй йййй!!!!!!!!!!!!йййй!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Працяг будзе…

Перейти на страницу:

Похожие книги