Читаем Стрыечница полностью

Юры СТАНКЕВІЧ

СТРЫЕЧНІЦА

Цягнік адыходзіў а восьмай гадзіне вечара. Сонца яшчэ толькі хілілася да захаду, і вакзал, як заўсёды ў летнюю пару, стракацеў людзьмі, машынамі, поўніўся шумам.

З дарожнай сумкай у руцэ Зміцер Дашкевіч стаяў на пероне ў чаканні цягніка. Месцы, дзе збіралася зашмат людзей, асабліва вакзалы, ён не любіў. Тым не менш патрэба была неадкладная.

Наведаць стрыечную сястру Змітрака Дашкевіча папрасіла цётка, якая даводзілася дзяўчыне маці. Два гады таму малодшая сястра Дашкевіча Ганна з’ехала ў мегаполіс, адкуль цяпер дасылала лісты альбо тэлефанавала — заўсёды днём і, запэўніўшы, што ў яе ўсё добра, хутка заканчвала размову. Калісьці Аня (а так яе звалі дома) скончыла харэаграфічнае вучылішча: выдатна спявала і танчыла і з часам вырашыла, як ведаў Зміцер, што ў правінцыі яе нічога вартага не чакае — урэшце большасць яе аднагодкаў таксама трызнілі Парыжам, Берлінам, Нью-Йоркам альбо, на худы канец, Масквой.

У кароткіх лістах дамоў Аня распавядала, што за мяжой вучыць музыцы і танцам таленавітых дзяцей і падлеткаў, а ў вольны час рыхтуецца паступаць у кансерваторыю.

Цётка, якую днямі скіравалі ў анкалагічны дыспансер на абследаванне, не дачакаўшыся дачкі, што ўсё цягнула з адведзінамі, пайшла за дапамогай да пляменніка.

Слухаючы цётку, Зміцер Дашкевіч успамінаў стрыечніцу, якой яе ведаў два гады назад: танклявую, даўганогую дзяўчыну, рахманую, але разам з тым настойлівую і натурыстую.

— Чаго цябе цягне ў гэты вір? — спытаў тады сястру, калі тая ўжо збірала рэчы, каб праз які тыдзень спраўдзіць сваё, як ён лічыў, неабдуманае рашэнне. — Хіба ты не зусім разумееш, якія цяжкасці чакаюць маладую, адзінокую дзяўчыну ў гіганцкім і ўжо ад таго брудным ва ўсіх адносінах мегаполісе, у гэтай сучаснай Гаморы? Твой бацька рана памёр, а маці ўжо ў гадах, і ніякай дапамогі ты, калі што, не дачакаешся.

Самому Зміцеру Дашкевічу было ўжо далёка за трыццаць. У дваццаць год вярнуўся дадому з Афганістана, дзе, служачы ў войску, прымаў удзел у баях, быў паранены ў плячо, неяк здолеў выжыць. З паўгода ён добра, хоць і без асаблівай ахвоты, выпіваў, потым адразу кінуў, скончыў тэхнічны каледж, ажаніўся і ўладкаваўся працаваць у прыгарадным лясніцтве. Зміцер быў сярэдняга росту, з даволі гожым, па-мужчынску квадратным тварам і цёмным вожыкам кароткіх валасоў. Маўклівы, ён, быццам назаўсёды, палюбіў адзіноту. У вольны час альбо нешта чытаў, альбо рыбачыў на возеры, захапіўшы з сабою такога ж нешматслоўнага сямігадовага сына.

— Я хачу сама вырашаць за сябе, — адказала тады яму стрыечніца. — Буду творча працаваць, сустракацца з таленавітымі людзьмі, з багемай, а не з дзеравеншчынай, ад якой нясе півам з цыбуляй.

— Магчыма, так яно і будзе, — павысіўшы голас, сказаў на гэта Зміцер. — Але такое ў большасці здараецца толькі ў ідыёцкіх фільмах для дэбілаў. Ты не ведаеш, які гэта страшны горад. Ён поўны дзялкоў, крымінальнікаў, ну і, вядома, так званых «пакліканых» багемай. Але далёка не ўсім шчасціць трапіць у яе абдымкі. Наркаманы, дробныя п’янтосы, што жывуць, бясконца пазычаючы грошы, і лічаць сябе непрызнанымі геніямі, вычварэнцы, проста хлам...

— Можна падумаць, што ты ўсё гэта зведаў...

— Вядома, я не ўсё там бачыў, але мне хапіла для высноў і таго часу, калі аднойчы з’ездзіў туды на заробкі.

Але дзяўчына толькі іранічна ўсміхнулася і сказала:

— Нават, калі і так. Я сама вырашыла, па якім шляху пакрочу. Можа, мне пашанцуе, а можа, і не. Але ж вярнуцца сюды я заўсёды здолею. І тым больш жыць так, як жывеш ты.

Зміцер убачыў тады ў яе вачах лёгкі дамесак пагарды. Гэта была нібы пагарда буравесніка да хатняй птушкі, якая выбрала жыццё ў цішыні і спакоі. Дый хіба ён — хатняя птушка. Але ж не збіраўся тлумачыць дзяўчыне, што жыццё занадта кароткае, што сам за які год-два пражыў яго столькі, колькі б ёй хапіла на трыццаць, і што галоўнае ў жыцці, магчыма, толькі душэўны спакой.

Зміцер прамаўчаў — урэшце, маладосць спасцігае вопыт і веды не са слоў старэйшых, а наступаючы на ўласныя граблі — толькі спытаў:

— У цябе ёсць там знаёмыя, сваякі, да каго можна звярнуцца на першым часе? Ты прыглядзела сабе якую работу на пачатак?

— У Інтэрнеце я знайшла некалькі вакансій, — адказала стрыечніца Аня. — Запісалася на субяседаванні. Там лёгка знайсці месца ў гандлі, афіцыянткі, але я ўпэўнена, што ўладкуюся па сваім профілі. Да таго ж веру ў добрых людзей. Як прыеду, зніму пакойчык у ведамасным інтэрнаце — для якіх медыкаў, рыбакоў. Звярнуся проста да каменданта.

— Магчыма, ты сапраўды вельмі таленавітая, — заўважыў ён тады не без іроніі, — але ж таленты павінны належаць сваёй краіне, там, дзе выспелі, а не збягаць у чужую. Чалавеку лепш трымацца таго месца, дзе ён нарадзіўся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Авантюра
Авантюра

Она легко шагала по коридорам управления, на ходу читая последние новости и едва ли реагируя на приветствия. Длинные прямые черные волосы доходили до края коротких кожаных шортиков, до них же не доходили филигранно порванные чулки в пошлую черную сетку, как не касался последних короткий, едва прикрывающий грудь вульгарный латексный алый топ. Но подобный наряд ничуть не смущал самого капитана Сейли Эринс, как не мешала ее свободной походке и пятнадцати сантиметровая шпилька на дизайнерских босоножках. Впрочем, нет, как раз босоножки помешали и значительно, именно поэтому Сейли была вынуждена читать о «Самом громком аресте столетия!», «Неудержимой службе разведки!» и «Наглом плевке в лицо преступной общественности».  «Шеф уроет», - мрачно подумала она, входя в лифт, и не глядя, нажимая кнопку верхнего этажа.

Дональд Уэстлейк , Елена Звездная , Чезаре Павезе

Крутой детектив / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы
Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы