Читаем Сумленны ўчынак (на белорусском языке) полностью

- Яшчэ раз дзякуй, мой дружа!

I, не зважаючы больш на Ганзага, ён бесцырымонна прадаўжаў.

- Прабачце мне, Эвiта, я выйду патэлефанаваць. Я паеду ў Салёнь паслязаўтра. А сёння ўвечары...

Ганзаг, якi ўжо падыходзiў да дзвярэй, уважлiва прыслухаўся.

- ...Сёння ўвечары мы пойдзем у тэатр.

- Да пабачэння, панове! - сказаў Ганзаг, неяк хiтра расцягнуўшы апошняе слова.

Абое Керфаўэ зняважлiва кiўнулi.

* * *

Наступнага дня, прыблiзна ў гэты самы час Ганзаг сядзеў за столiкам кавярнi перад цэлым стосам сподкаў - адпаведна лiку выпiтых шклянак - i дзесяты раз перачытваў рубрыку апошнiх падзей у паўдзённым выпуску "Пары-Прэс". Праўду кажучы, ён нават не чытаў, а расказваў яе на памяць, бо ўжо не вельмi добра бачыў:

"ПРАЗМЕРНАЯ СУМЛЕННАСЦЬ! - У адсутнасць пана i панi дэ Керфаўэ нехта невядомы прабраўся сёння ноччу ў iхнюю кватэру на авеню Анры-Мартэн i ўкраў каштоўнасцяў на вялiкую суму. Знiкла таксама шмат грошай, якiя пан дэ Керфаўэ пакiнуў у скрынцы сакрэтнiка.

Цiкавая падрабязнасць: ранiцай таго ж дня пан дэ Керфаўэ згубiў бумажнiк з гэтымi грашыма на плошчы Iталi. Бумажнiк быў вернуты нейкiм маладым чалавекам, якi адмовiўся ад узнагароды i знiк, не назваўшы нават свайго прозвiшча. Камiсар Цюмань, якому даручана весцi следства, мае сумненне адносна шчырасцi гэтага сумленнага ўчынку, якi мог з'явiцца нагодай для азнаямлення з укладам кватэры..."

- Гэта няпраўда! - бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.

Але восьмая шлянка "перно" колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:

"...Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам".

- Бертран, "крывавую Мэры"! - крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.

Перейти на страницу:

Похожие книги