Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Радыё Свабода

Неотсортированное18+

Сьвятлана

Алексіевіч

на Свабодзе

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). – Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. 722 с.: іл.

Заснавальнік і каардынатар сэрыі

Аляксандар Лукашук

Укладальнік і рэдактар Сяргей Навумчык

Мастак Генадзь Мацур

Карэктар Сяргей Шупа

У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.

© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015

FOL

ISBN 978-0-929849-78-2

Зьмест

Verba et scripta. Аляксандар Лукашук 6

Інтэрвію, дыскусіі, рэпартажы 9

Паказьнік асобаў 697

Сьвятлана Алексіевіч 710

Summary 711

Verba et scripta

Сьвятлана Алексіевіч была супраць кнігі з эфіру:

«Гаварэньне і тэкст — гэта розныя рэчы. Трэба шмат працаваць над тэкстам гаварэньня, каб ён быў роўны аўтару».

Так яна адказала на ідэю сабраць пад адной вокладкай яе словы і словы пра яе, якія гучалі на Свабодзе.

Гэтая засьцярога тычыцца літаратуры. Тэкст падчас нараджэньня і ёсьць сам аўтар, ад першай літары да апошняй кропкі, і ў гэтым сэнсе Алексіевіч нічым не адрозьніваецца ад Флябэра, Чэхава ці Быкава.

Адрозьніваецца яе мэтад, небясьпечны, як усё геніяльнае, якое выглядае простым. Аўтар робіцца нябачным і ўсюдыісным, чыстай формай, прасторай і часам. Як сьведчыць досьвед яго пачынальніка Алеся Адамовіча, гэты мэтад лепш за ўсё працуе на мяжы вайны і міру, жыцьця і сьмерці. У сьнежні 1993-га я рабіў зь ім доўгае інтэрвію, апошняе ў яго жыцьці. У канцы Адамовіч сам пачаў задаваць пытаньні — і першае было пра Алексіевіч. Што адбываецца ў Менску, як яна трымаецца, што казалі ў судзе — толькі скончыўся працэс з нагоды «Цынкавых хлопчыкаў». Я хадзіў на суд, бо кнігу выдала і выдавецтва «Беларусь», калі я быў там галоўным рэдактарам. Дасталася тады і Радыё Свабода, якое абараняла аўтара. Алексіевіч у апошнім слове прынесла асабістыя прабачэньні за боль, які адчулі яе героі, але цьвёрда адмовілася выбачацца як пісьменьніца: «Я пішу, запісваю сучасную, бягучую гісторыю... Гэта дакумэнт і адначасна мой вобраз часу».

Адамовіч любіў Алексіевіч, ёй прысьвечаны ягоны артыкул пра жанр гаварэньня і тэксту, які называўся «Як быць геніяльным». Аўтар у гэтым жанры «звышлітаратуры» працуе з тонамі слоўнай руды, каб засталося золата, і так, паводле Адамовіча, становіцца кангеніяльным, напрыклад, Дастаеўскаму. Нобэлеўскі камітэт пагадзіўся з гэтым меркаваньнем, і імя Алеся Адамовіча разам зь імем Быкава (і Дастаеўскага) удзячна прагучала з вуснаў ляўрэаткі ў сталіцы Швэцыі.

У журналістыцы, тым больш на радыё, гаварэньне не становіцца тэкстам у сэнсе Адамовіча, яно адразу тэкст. Гэта тэкст бягучых падзеяў, рэакцыі на іх, эмацыйнай аргумэнтацыі, пераходных сэнсаў, блізкага кантэксту, аднамомантнай рэальнасьці — іншымі словамі, працэсу, які называюць дыханьнем, быцьцём, шумам жыцьця. У нобэлеўскім сьвятле, аднак, штодзённасьць ператвараецца ў гісторыю, дзе ўсе дарогі вядуць у Стакгольм.

Сьвятлана Алексіевіч перагледзела сабраныя разам рэпартажы і інтэрвію, як яна прызналася, «зь дзіўным пачуцьцём, быццам там гаворка пра іншага чалавека, які жыве ў іншай краіне. Ня я пісала». «Ня я» тут азначае, верагодна, уражаньне ад самой сябе ў люстэрку свайго ж жанру: аўтар стаў героем.

Але думку наконт мэтазгоднасьці друкаваньня Сьвятлана Алексіевіч зьмяніла зь іншай прычыны: «Не ўва мне справа, а ў тым, што застанецца дакумэнт, дакумэнт часу, які чым далей, тым болей будзе цікавым. Жыцьцё пасьля імпэрыі...»

Насамрэч гэта толькі частка справы. У Нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч назвала сябе «чалавекам-вухам». Чытачы гэтай кнігі пабачаць, што ня ў меншай ступені яна — чалавек-голас.

Голас глыбокі, жывы, упарты, верны толькі сабе і свайму таленту. Голас сусьветнага дыяпазону і нобэлеўскай клясы. Голас нашага часу.

Наш голас.

Аляксандар Лукашук,

Радыё Свабода

Інтэрвію, дыскусіі, рэпартажы

Сьвятлана Алексіевіч: Самая цяжкая спадчына, якая засталася ад сацыялізму, гэта траўмаваны чалавек, таму што лягер разбэшчвае і ка´та,

і ахвяру.

пра чалавека

Мы — людзі эпохі войнаў, рэвалюцыяў, развалаў, і іншага досьведу ня маем. Мы — людзі культуры барацьбы, культуры вайны, скажам так — супрацьстаяньня і разбурэньня. Але ўсё ж нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, якія чамусьці бясконца пашыраюцца, чалавек створаны ня толькі для таго, каб закрыць дзот, падняцца на дах рэактара, скончыць самагубствам з-за таго, што ідэя загінула. Напэўна ж, Божы замысел іншы. (Cакавік 1999)

пра нечаканасьць

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Ужасы и мистика / Самиздат, сетевая литература / Неотсортированное / Фэнтези