АўтарАд роднае зямлі, ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў,Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей,З якіх аснована і выткана жыццёІ злучана быццё і небыццё, –Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў, І выхаду шукаў Адбітак родных з’яўУ словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.І гэты скарб, пазычаны, адбіты, У сэрцы перажыты. І росамі абмытыДзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых,Для вас, душою чулых, Як доўг, як дар, Дае пясняр.