Читаем Сымон-музыка полностью

Нікне ночка. Дзень чуць значнаЗ смехам ясным на вуснохІдзе з ёю ў стэп няўбачныІ губляе ў глыбінох,Цёмна-сініх і далёкіх,Там, дзе зорачкі гарацьІ дзе хмарак адзінокіхВіхр не смее заганяць.Як той дзень за ночкай следамХодзіць кожную пару,Шоў Сымон за старцам-дзедам,Дзед — уніз, ён — угару.Дзед слабеў і траціў сілы,Круг жыцця ён замыкаўІ ступаў на край магілы,Хлопчык круг свой пачынаў.Шлі яны ад хаты к хаце,З вёскі ў вёску, з краю ў край,У сярмяжках — латка ў лаце,З адным толькі словам — дай!І ў прыгодзе ўсё бывала:Ціснуў холад іх, мароз,Снегам вочы засыпала,Вецер торбачкі іх трос,Як шалёны, выў, смяяўся,Біў у твар і з ног скідаўДы ў лахмоцце забіраўся,Шапкі з іх галоў зрываўІ ганяў па снежным полі,Злы, бязжаласны вар’ят.І Сымонка, як ніколі,Зазнаў горачка тут шмат.Але хлопча шоў пакорна,Мерным крокам, як і дзед;Сцежка ўсюды ім прасторна,Ім адчынен белы свет.Ды што нам у тым прасторы?Што нам шыр без берагоў,Калі мы — чаўночкі ў морыБез вясёл, без жагялёў[5]?І арлу прастор не мілы,Хоць і волен яму пуць,Калі ён не мае сілыВольна крыллямі ўзмахнуцьІ ляцець, куды ён хоча —У бяздонне глыбіні,Там, дзе ў хмарах гром ракоча,Самі паляцца агні.        Неразлучны з скрыпкай-другам,Хлопчык шоў, у снезе вяз,А па хатах з дзедам цугам,Вочы ўзняўшы на абраз,Пеў жабрацкія літанні,У тон дзеду патрапляў,І дзядоўскія спяванніЁн на скрыпцы выйграваў;І тады, як зрэдку спевыПесень дзедавых святыхЦіхім жаласці павевамСтрун краналіся жывых,Скрыпка раптам ажывалаІ ўжо новым языкомЖаласць сэрца выяўлялаІ звінела пад смыком.І тады вакол СымонкіЎсе збіваліся цясней,А дзядоўскія скарбонкіНакладаліся паўней.Грош завёўся ў дзеда ў латах —Запамог Сымон яму…Так па дворах і па хатахПеракідалі зіму.Надакучыла ж зіміца!Прыхадзі хутчэй, вясна:Ты — крылатая зарніца,Ты — прызыўная струна,Ты — дзяўчынка-чараўніца,Ты прыветна, ты ясна,Гучнай радасці паўна;Ты — надзей і мар злучэнне,Ты — гром песень, цішыня,Ты — надзорнае імкненне,Ты — прастора-шырыня,Ты — прыгожасць-летуценне.Ты — развага-глыбіня,Усмех радаснага дня.Прыхадзі ж, вясенька-радасць,Буйна росамі заззяй,Хай твая краса дабра дасцьІ абудзіць гэты край!І прыйшла яна, княгіня,Пазганяла снег з зямлі,І дзе толькі вочы кіне,Ажыўлялася пустыня,Травы, красачкі раслі.А Сымонка нецярпліва,Сам не знаючы чаму,Ждаў вясеньку, ждаў, як дзіва,І кляў холад і зіму.І цяпер ён быў вясёлы,Бо ён чуў, што ён жыве,Што жыве з ім лісцік кволы;Жыцце чулася ў траве,У гаёчку, у лясочку,На палях, і на лугах,І ў зялёненькім лужочку,І ў крынічных берагах;І ў душы бы штось спявала,А пра што, душа не зн’ала —Так спявалася само;Чуў хлапчынка, што спадалаЗ шыі цяжкае ярмоАдзіноты, долі горкай, —Свет хацелася абняцьІ людзям бліскучай зоркайУ іх цемрадзі заззяцьІ сказаць ім, як шчасліваМожна жыць і на зямлі,А яны ўсе — злы-маўклівыІ гняўліва-абурлівы,З рубяжоў дабра зышлі.Ён любіў і неба гэта,Недасяжную глыб-сіньІ бязмежжа горных светаўІ адвечную іх плынь.Ідуць часам яны з дзедам, —Месца слаўнае, цяпло,Час паўднёвы прад абедам.— Э, куды наша ні шло, —Кажа дзед: — прысядзем хіба? —Хлопчык згодзен, хлопчык рад,Хоць не любіць дзеда-грыба:Дзед залішне скупават,Толькі цешыць абяцанкай,А не справіць халата,І стары, а жыве зманкам,Дзед — шалыга[6], шалахта[7].А дзед сядзе каля дуба,Кій паложыць на траву,Люльку возьме ў рот бяззубыІ пахіліць галавуДы пачне сваё казанне,Як павінен жыць Сымон,Каб праз тое навучаннеЛепш прыбраць яго ў палон,Бо таму не збыць пакуты,Хто б над старасцю накпіў.— А скажы, дзядок: чаму тыМне халацік не купіў?Бач, халат мой: — кучка гноюІ няма ў ім рукавоў!— А нашто халат вясною?Ну, нашто, каб я здароў?Меў бы ты халацік новы,Дык які б ты быў жабрак?Людзі пальцам ткнуць гатовы:Жабраку абнова — брак!Людзі скажуць: ён багаты,Паглядзі, які халат!На парог не пусцяць хаты,Крыкнуць: «Вон, пайшлі назад!»Зацкуюць яшчэ сабакамДы дадуць і кулакоў…Рвань ёсць беднасці адзнака,Беднасць — доля жабракоў.А зірнуць, вось, на такога, —Хіба той не дасць, хто ліх…Слухай ты мяне, старога,Лепей ведаю я іх.— А скажы, дзед: ці не можнаЖыць праўдзіва, а не так?..— Ну, а як, скажы, а як?Галава твая парожна!Дзе ж тут зман той? вось дзівак!Раз узяўся ты за гуж,Не кажы, што я не дуж;Трэба ведаць тут парадкі:Зверам будзь сярод звяроў,Між авечачак — ягняткам…Толькі так, каб я здароў!Ты паслухай, што скажу я:        — Думала варона,        Чорная хвальбона, —        Хай не марыкуе, —        Думала-гадала,        Што ёй свету мала        І чагось бракуе.        Пташкі ўсе, як пташкі:        Лёгкі лёс ці цяжкі,        А жывуць як трэба        Хто жыве ў балоце,        Гнёзды ўе ў чароце,        Мае свой кус хлеба:        Чапля ловіць рыбу,        І ў сваю сядзібу        Носіць бусел лсабы.        Плюхаюцца качкі,        Гусі, іх сваячкі, —        Ім вада была бы.        А хто жыў на полі, —        Меў там свае ролі,        Свой парадак пэўны.        Толькі той вароне        Паў на глузд, Сымоне,        Замер неспадзеўны:        Хоча быць арліцай,        Бліснуць бліскавіцай        У надземнай багне,        Каб ва ўсім стварэнні        Выклікаць здзіўленне —        Славы сабе прагне.        І варона з шула        Крыллямі ўзмахнула —        Вышай, вышай, вышай!        Яна ўжо высока,        Чуць угледзіць вока,        І здаецца мышай.        Толькі ж хто ні гляне        На яе лятанне,        Кажа: «То ж — варона!»        Бачыць — прагарэла,        Бо не выйшла дзела,        Не па ёй карона!        Але не шманае        Пташына дурная,        Новы шлях цярэбіць:        «Спаганю сваё я,        Спробую другое —        Паплыву, як лебедзь!»        Дэбае варона        На адхон затону,        Дэбае, гяргеча;        Стала над вадою        І — бух з галавою!        Шугнула, бы з печы!        Вымакла, бядачка,        Бо яна не качка,        Чуць не затанула.        Вылезла на бераг,        І цана ёй шэлег[8]        Не ўзляціць на шула.        Кінула варона        Дасяганне трону,        Зноў ідзе на летнік[9].        І да гэтых часаў        Ёй зачынен засаў:        Ёй прызначан сметнік.        Дык не будзь, Сымоне,        Падобен вароне        І не круці носам,        Слухай ты старога,        Не кажы пустога…        Ды… змагайся з лёсам!Хлопчык слухаў, ды не верыў:Лжэ ён, гэты стары пень,І дзядоўскія намерыЯсны хлопчыку, як дзень.І Сыыон даўно заўважыў,Як дзед пазухі бярог,Як размовы меў аб кражах,Як казаў аб зладзяёх.— Ці дзед хвор? — пытаў хлапчына, —Што хапаешся за бок?— Дый не дуж такі, браток, —Крэхча хітры старычына,Стогне, войкае нарокам,Як бы й праўда, што баліць;А ў старога там, за бокам,Срэбра цэлы спрат ляжыць.Вось ён байкі выдумляе,Як зладзеяў моцна б’юць,Што за доля іх спаткае,Калі ў пекла пападуць.Як іх толькі не ўшчуваюць:Вараць іх чарты ў катлох,Скуру кіпцямі здзіраюцьЗ іх зладзейскіх рук і ног;Б’юць у спіну бусакамі[10]І жывое мяса рвуцьІ па пальцах малаткаміЖараць, косці іх таўкуць.А найгорай тым трапляе,Хто няшчасных жабракоўКрыўдзіць або абкрадае —«Не сказаць — каб я здароў!»
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия