Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

У вешчуновым прыстанку яшчэ страшней, чым у лесе. Гаспадара не відаць, адно на стале п’е з чарапка малако вялізны вуж. Ці не сам гэта гаспадар і ёсць? Нап’ецца ды перакінецца ў замшэлага дзядка з вострымі вачыма. А вунь на печы дзве пары нейчых вачэй свецяцца. I назад дарога начная чакае: зашуміць апоўначы знячэўку лес, вада ў возеры зробіцца без усякага ветру неспакойная, заплешчаў берагі…

3 сярэдзіны 1990-х гадоў гісторыкі з Полацкага дзяржаўнага універсітэта і цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя» праводзяць у Прыдзвінні экспедыцыі, якія засведчылі: на Асвейшчыне, Расоншчыне і нават у блізкіх ваколіцах Полацка яшчэ жывуць людзі, што валодаюць таямнічай энергіяй і незвычайнымі здольнасцямі. Яны з поспехам лечаць хворых аднавяскоўцаў і жывёлу, значна лепей за дыпламаваных спецыялістаў ведаюць зёлкі і лекавыя ўласцівасці вады, дрэў каменю. Але сучасныя чараўнікі — нашчадкі старажытных вешчуноў — не вечныя. I можна толькі пагадзіцца з удзельнікам згаданых этнаграфічных экспедыцый маладым полацкім гісторыкам Уладзімірам Лобачам, які ў адным са сваіх артыкулаў піша, што будзе сапраўдным дзікунствам, калі мы абвесцім усё гэта цемрашальствам і не паспрабуем спасцігнуць сілу чароўнай крывіцкай крыніцы, што доўгі час жывіла наш народ.


Шмат неверагодна цікавага і, між іншым, карыснага могуць сказаць нам пра веру продкаў, іх глыбокую сувязь з прыродаю старыя звычаі і прыкметы.

Сабраўся, напрыклад, гаспадар ставіць хату. Дрэва на будоўлю ён пойдзе секчы, як месяц будзе ў ветаху. Толькі тады яно трывалае, ссечанае ж на маладзік хутка збуцвее, а нарыхтаванае на зменах месяцавых квадраў — паесць шашаль. Ні ў якім разе нельга браць дрэва, вывернутае бураю, бо яго паваліў нячысцік, каб разам з ім усяліцца ў новую хату. Трапіць у зруб бервяно з рыпучагадрэва — гаспадары будуцьчастахварэць. Найлепей, лічылі продкі, нарыхтоўваць лес перад Вялікаднем, калі бяжыць вясновы сок і Дажбог з Ярьшам робяць драўніну наймацнейшаю.

Выбраўшы месца пад хату, гаспадар збіраў з чатырох палёў чатыры камяні, нёс іх у запазусе ля голага цела і клаў чатырохкутнікам, пазначаючы вуглы. Потым станавіўся пасярод і прасіў парады ў Рода. Засталіся камяні праз тры дні некранутыя — значыцца, выбар удалы.

Кладучы першы вянец зруба, уважліва сачылі, куды паляціць першая трэска: трапіць у сярэдзіну — будзе ў хаце жыццё заможнае. Паміж бёрнаў клалі сабраныя на Купалле зёлкі, а часам і жменю змеленай на новых жорнах мукі — каб злодзей, залезшы ў хату, не мог уцячы, пакуль не вернуцца гаспадары. Існавала і такая прыкмета: колькі разбурыў чалавек у маленстве птушыных гнёздаў столькі разоў мусіць ён на сваім вяку і хату мяняць.

Улазіны прымяркоўвалі да поўні. Напярздадні ятттчз раз правяралі, ці не ўплішчыўся куды нячысцік. Найлепшым рэвізорам быў певень, спеў якога значыў што злыдняў у хаце няма.

I яшчэ, у адрозненне ад нас, продкі ніколі не будавалі жытла на чалавечых касцях. Адзін мой мінскі знаёмы расказваў як пакутаваў, пераехаўшы ў новую кватэру: не мог заснуць, усхопліваўся сярод ночы, бачыў у снах розныя жахі. Высветлілася, што дом паставілі на былых могілках.

Згаданы толькі што певень ва ўяўленні продкаў сімвалізаваў таксама мужчынскую сексуальную сілу. Дарэчы, зазначу, што ў параўнанні з іншымі славянскімі і неславянскімі народамі — нашымі блізкімі і далёкімі суседзямі — беларусы вельмі эратычныя. Шматлікія пацверджанні гэтаму можна знайсці ў расійскага гісторыка і фалькларыста, славутага збіральніка ўсходнеславянскіх казак Аляксандра Афанасьева, які адкрыў чытачам, што беларускі фальклор літаральна прасякнуты эратычнасцю. Прычыну, відаць, трэба шукаць у тым, што язычніцкае светаўспрыманне ў Беларусі, і асабліва на абшары Полацкай зямлі, цягам стагоддзяў паспяхова і мірна суіснавала з хрысціянствам. (Мы, між іншым, жывём ці не ў адзінай еўрапейскай краіне, дзе дахрысціянскія святы — Радаўніца і Дзяды — узаконеныя дзяржаўным календаром.)

Ну і паколькі зайшла гаворка на тэму, што да нядаўняга часу лічылася «непрыстойнай» (памятаеце сакраментальнае: «У нас сексу няма!»?), скажу колькі слоў пра старажытны культ фаласа, на які ў свой час «перахварэлі» ці не ўсе народы планеты, і нашы продкі не былі тут выключэннем.

На поўначы заселенага некалі палачанамі абшару, там, дзе цяперашні Гарадоцкі раён мяжуе з Расіяй, ляжыць прыгожае лясное возера Сеніца. Не кожны з жыхароў недалёкай вёскі Дорахі адважыцца сказаць незнаёмаму падарожніку, як завецца прыазёрны лес. Рэч у тым, што назва гэтая цалкам нецэнзурная. У лесе з цікавым найменнем і ў возеры людзі здавён знаходзяць мноства зробленых з цёмнашэрага пескавіка фаласаў (яны і далі наваколлю адмысловую назву), найболыпы з якіх дасягаў 80 сантыметраў Гэта не што іншае, як сімвалы плоднасці і ўраддівасці, звязаныя з культам Ярылы. Пра «цэлы шэраг беларускіх камянёў фалічнай формы» пісаў у першым выданні сваёй вядомай «Гісторыі рускай царквы» адзін са старэйшых беларускіх акадэмікаў Мікалай Нікольскі. (У пазнейшых выданнях пашчыравалі цнатлівыя цэнзары.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
50 знаменитых царственных династий
50 знаменитых царственных династий

«Монархия — это тихий океан, а демократия — бурное море…» Так представлял монархическую форму правления французский писатель XVIII века Жозеф Саньяль-Дюбе.Так ли это? Всегда ли монархия может служить для народа гарантией мира, покоя, благополучия и политической стабильности? Ответ на этот вопрос читатель сможет найти на страницах этой книги, которая рассказывает о самых знаменитых в мире династиях, правивших в разные эпохи: от древнейших египетских династий и династий Вавилона, средневековых династий Меровингов, Чингизидов, Сумэраги, Каролингов, Рюриковичей, Плантагенетов до сравнительно молодых — Бонапартов и Бернадотов. Представлены здесь также и ныне правящие династии Великобритании, Испании, Бельгии, Швеции и др.Помимо общей характеристики каждой династии, авторы старались более подробно остановиться на жизни и деятельности наиболее выдающихся ее представителей.

Валентина Марковна Скляренко , Мария Александровна Панкова , Наталья Игоревна Вологжина , Яна Александровна Батий

Биографии и Мемуары / История / Политика / Образование и наука / Документальное