Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Рамеснікаў у гэты час налічвалася 421. Магу сказаць, каго было болей, каго меней: 151 шавец, 97 краўцоў 25 хлебапёкаў, 22 цесляры, 20 муляраў і тынкоўшчыкаў 16 разнікоў (мяснікоў), 11 сталяроў па шэсць кавалёў і гарбароў Зніклі шабельнікі, пішчальнікі, наогул усе збройнікі, з’явіліся гадзіншчыкі і фартэпіяннікі. Пачалася рэгістрацыя прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. 1 жніўня 1889 года ў Полацку было на ўліку восем прастытутак, у губернскім Віцебску — дзеля параўнання: — 53.

Сярэднявечныя цэхі дажывалі свой век, на змену ім прыходзілі капіталістычныя прадпрыемствы.

На 1865 год статыстыка налічвае ў Полацку ўжо 18 «заводаў» — сем гарбарняў, тры піваварні і тры вапнярні, тытунёвая і свечкавая фабрыкі, цагельня, медаварня і бровар, што забяспечваў палачанаў і наваколле гарэлкаю. У наступным годзе горад убачыў першы паравоз: пачаўся рух на ўчастку Полацк— Дзвінск (цяперашні Даўгаўпілс) РыжскаАрлоўскай чыгункі.

Галоўнаю працаўніцай пакуль што, аднак, заставалася Дзвіна. У тым самым 1865-м па ёй прайшло 13 300 плытоў. Кожны складаўся з дзвюх «лаваў» метраў па шэсцьдзесят уздоўж і на дзесяць з лішнім ушыркі. Дзесятка паўтара плытоў — гонка. Пры ёй абавязкова меўся асобны плыт з прыгожым стромістым дамком, падзеленым на дзве палавіны: у адной была печка — гатаваць ежу, у другой плылі прыказчыкі ці сам гаспадар. Добрым надвор’ем з Полацка да Рыгі гонка даходзіла задзесяць дзён.

Уладкаваўшыся з вудаю дзенебудзь паблізу святой Сафіі, вы не толькі пачулі б песні асначоўплытагонаў, але і ўбачылі б на пустэльнай сёння Дзвіне жвавы рух самых разнастайных вадаплаўных сродкаў Моста цераз раку ятттчэ няма, таму паміж горадам і Задзвіннем ходзіць паром і снуюць рознакаліберныя чаўны. Ёмістыя лайбы вязуць вапну і камень. Стругамі сплаўляюць на Балтыйскае ўзбярэжжа клёпкі, абады і гонту. На карме завіхаецца стырнавы, побач з ім стаіць лоцман і яго памочнік, якога памясцоваму называюць «дзяцінам».

Напрыканцы XIX стагоддзя рака прывыкне да паравога флоту. 3 Віцебска да Дзвінска з заходам у Полацк пачнуць курсіраваць параходы «Гйгант», «Атлет», «Надежда», «Герой», «Сйлач», «Борец» і «Друя». Гаспадарамі маршрута стануць спадары 3. Гіндзін i JL Рахмілевіч.

Што яшчэ? Простыя гараджане паранейшаму трымалі козаў, авечак, свіней і кароў У панскіх хлявах побач з тутэйшымі маларослымі кароўкамі жавалі жуйку халмагоркі і галандкі, капалі капытамі зямлю тырольскія быкі. 3 прыгарадных вёсак масла адпраўлялі ажно ў Смаленск, Рыгу і СанктПецярбург. На агародах нічога новага, апрача хіба бульбы, з часоў сярэднявечча не з’явілася.

Трэба сказаць, што напачатку з нашым сённяшнім «другім хлебам» не ўсё ітттло гладка. «Журнал мйнйстерства государственных имуществ» паведамляе пра выпадак у маёнтку Цялятнікі Віцебскай губерні, гаспадар якога прымусіў сялянаў садзіць бульбу. За прыгоннымі назіралі сам пан з памагатымі. Усё рабілася як след, але ўзыходзіць новая сельскагаспадарчая культура чамусьці ўпарта не хацела. На ўсе роспыты мужыкі чухалі патыліцы і казалі, што на гэтай зямлі бульба, відаць, не родзіць. Аднак таямніца хутка раскрылася. Пасадзіўшы на вачах у наглядчыкаў клубні, сяляне потым выкопвалі іх і збывалі ў карчме за гарэлку. Тады дасціпны пан загадаў падчас пасадкі рэзаць кожную бульбіну — ад «д’ябальскіх чараў», што выклікалі няўродзіду, — «крыжам» на чатыры часткі, і змагары з «праклятымі яблыкамі» «з трывогаю ў сэрцы ўбачылі на палях буйнацвецце бульбы, а потым і самі пачалі яе разводзіць».

Тагачасныя пчаляры збіралі з калоды ў год ад дзесяці да пятнаццаці фунтаў мёду і ад васьмі да дзесяці — воску. У багатых маёнтках апроч садоў былі аранжарэі, дзе, якпіша М. БезКарніловіч, выспявалі абрыкосы, персікі, вінаград, лімоны і апельсіны.

Уяўленне пра багацце тагачасных беларускіх садоў даюць сведчанні гісторыка Міколы Уіашчыка, які ў сваёй кнізе «Была такая вёска» піша, што напрыканцы XIX стагоддзя ва ўраджайны год калёсы самых лепшых яблыкаў вагою пудоў на дваццаць каштавалі ў Менску пяць рублёў гэта значыць, пуд ішоў за 25 капеек. Каб не везці тавар дахаты, гаспадар мог аддаць увесь воз і за два рублі. Столькі ж каштавалі і цэлыя калёсы вішняў.

Калі ўжо загаварылі пра кошты, дык пуд ячменю прадавалі тады за 70–80 капеек, кілаграм масла — за 45. Конь каштаваў ад 100 да 200 рублёў жарабя — 25–30, карова — 35–40, цяля — 4–5. За зроблены ў Віцебскіх саматужных майстэрнях аднаконны плуг плацілі 3 рублі, за жняярку і малатарню — па 120.


Цяпер — пра паляванне, якое тады яшчэ не зусім ператварылася ў спорт.

Цяжка даць веры, але ў сярэдзіне XIX стагоддзя мядзведзяў у лясах вакол Полацка вадзілася столькі, што, калі за адну аблаву здабывалі меней трох касалапых, гэта лічьшася няўдачаю. Вядома, што ў 1859 годзе Віцебская губерня адправіла Дзвіною ў Рыгу 215 пудоў ласіных шкураў i 15 пудоў рагоў. Мядзведжыя шкуры каштавалі ад 3 да 12 рублёў рысіныя —

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
50 знаменитых царственных династий
50 знаменитых царственных династий

«Монархия — это тихий океан, а демократия — бурное море…» Так представлял монархическую форму правления французский писатель XVIII века Жозеф Саньяль-Дюбе.Так ли это? Всегда ли монархия может служить для народа гарантией мира, покоя, благополучия и политической стабильности? Ответ на этот вопрос читатель сможет найти на страницах этой книги, которая рассказывает о самых знаменитых в мире династиях, правивших в разные эпохи: от древнейших египетских династий и династий Вавилона, средневековых династий Меровингов, Чингизидов, Сумэраги, Каролингов, Рюриковичей, Плантагенетов до сравнительно молодых — Бонапартов и Бернадотов. Представлены здесь также и ныне правящие династии Великобритании, Испании, Бельгии, Швеции и др.Помимо общей характеристики каждой династии, авторы старались более подробно остановиться на жизни и деятельности наиболее выдающихся ее представителей.

Валентина Марковна Скляренко , Мария Александровна Панкова , Наталья Игоревна Вологжина , Яна Александровна Батий

Биографии и Мемуары / История / Политика / Образование и наука / Документальное