Читаем Таямніцы полацкай гісторыі полностью

Дарэчы, у Полацку ўжо напэўна існаваў і храм Багародзіцы, бо, як мы пазней даведаемся, у часы Еўфрасінні цэркваў у гонар Божай Маці было ў горадзе дзве — старая і новая.

Першы вядомы нам сёння полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанцінопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ён мог толькі з багаславення таго самага царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.

Усё сказанае вышэй, як і трывалыя сувязі Полацкага княства з Канстанцінопалем, што выяўляліся і ў дынастычных шлюбах, і ў магутным уплыве візантыйскае культуры, пераконваюць: новая вера прыйшла сюды непасрэдна з Візантыі.

Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі яшчэ вельмі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем.

Паганцамі ў дупіы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

Як сведчаць дакументы, у XV–XVI стагоддзях на абшары былой Полацкай дзяржавы ў сялянскім асяроддзі яшчэ нярэдка сустракаліся дахрысціянскія імёны: Жыла, Ждан, Некраш, Размыслаў, Хвалей, Зорна, Нядзелька, Дабрыяна, Міласлава…

Нават у XVII стагоддзі праваслаўныя багасловы з абурэннем пісалі: «Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах. Славяць на вяселлях і матку іх Ладу, і гэтага хрысціянам сцерагчыся трэба, каб унікнуць кары Божай. I нячысціка Купалу славяць, асабліва перад нараджэннем Іаана Хрысціцеля. Хлопцы і дзяўчаты звіваюць сабе вянкі з некаторых траў і ўскладаюць іх на галовы і па вадзе пускаюць, забыўшыся пра імя Госпада нашага. I агонь раскладаюць на тым д’яблавым ігрышчы, і скачуць праз яго, і карагоды вакол яго водзяць, і тттмат чаго іншага на тых ігрышчах учыняюць, пра што і пісаць непрыстойна. I на свята Нараджэння Хрыстовага славяць нячысціка Каляду, і ўсё гэта спакусы д’яблавы. Ёсць і такія, што твары свае і ўсю гожасць чалавечую, на падабенства Божае створаную, хаваюць пад маскамі, на д’яблаў узор зробленымі, і тым як быццам Бога нашага дакараюць, пагарджаючы стварэннем рукягоных». Гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне да Полаччыны, дзе карані паганскае веры былі асабліва глыбокія.

Сучасны даследчык беларускага паганства Уладзімір Лобач слушна параўноўвае працэс сцверджання новай веры на нашых землях з ірландскім варыянтам хрысціянізацыі, калі хрысціянскія святары, каб мець поспех, мусілі мірна кантактаваць з вешчунамідруідамі, шмат чаго пераймаючы ад іх.

Негвалтоўны, паступовы прыход хрысціянства на старажытнабеларускія землі меў важныя наступствы. 3 часоў першай дзяржавы ў нас усталёўвалася паважнае стаўленне да іншадумцаў і іншаверцаў Мы не ведалі царкоўных расколаў як у Масковіі, і рэлігійных войнаў як на Захадзе. Язычніцкія традыцыі, звычаі, абрады былі прыстасаваныя да хрысціянства і сталіся неад’емнай часткаю беларускай культуры. Усё гэта таксама фармавала наш адметны нацыянальны характар.


Уладзімір Краснае Сонейка пасля хрышчэння пражыў яшчэ амаль трыццаць гадоў У запавеце ён павучаў дзяцей: «Не давайце моцным губіць чалавека. Ні правага, ні вінаватага не забівайце і не загадвайце забіць яго. Калі і будзе варты смерці, усё адно не губіце ніякай хрысціянскай дупіы». Ці ўспамінаў князь пры гэтым жаніцьбу з Рагнедаю? Як успомніў дык хочацца верыць, што шчыра раскаяўся. А што да настаўлення не ліць крыві — не той быў час, каб нашчадкі да яго прыслухоўваліся.

Ці не найлепшым выканаўцам Уладзіміравага запавету мог бы стаць — каб дажыў да яго — князь Ізяслаў. «Бысть же сйй князь, — паведамляе пра яго Ніканаўскі летапіс, — тих й кроток, и смирен, и милостив, и любя зело, и почитая свяіценнйческий чин иноческий, и прилежаще прочитанию божественных писаний, и отвращаяся от суетных глумлений, й слезен, й умйлен, долготерпйв». Ёсць у гэтым партрэце відавочная ідэалізацыя, але ёсць і звесткі, вартыя даверу.

Ізяслаў — першы з усходнеславянскіх князёў каго летапісы называюць кніжнікам. Менавіта ён увёў у Полацку пісьменства і навучанне грамаце. Пячатка з яго імем, якою змацоўваліся княжыя граматы, лічыцца адным з найдаўнейшых помнікаў беларускага пісьменства.

Рагнедзін сын застанецца ў гісторыі як першы беларускі асветнік і як князь, што аднавіў у старажытнай крывіцкай сталіцы полацкую дынастыю. Пачынаючы з яго, усе нашчадкі Рагвалода нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі, а не Рурыкавічамі, як астатнія «рускія» князі.

Горад на той час ужо падняўся з папялішча. На высокім беразе Дзвіны, там, дзе яна прымае ў сябе Палату, стаяў рублены з бярвення новы дзядзінец, вакол якога рос пасад. Шырокую дзвінскую роўнядзь усё часцей упрыгожвалі ветразі купецкіх стругаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 гениев, изменивших мир
10 гениев, изменивших мир

Эта книга посвящена людям, не только опередившим время, но и сумевшим своими достижениями в науке или общественной мысли оказать влияние на жизнь и мировоззрение целых поколений. Невозможно рассказать обо всех тех, благодаря кому радикально изменился мир (или наше представление о нем), речь пойдет о десяти гениальных ученых и философах, заставивших цивилизацию развиваться по новому, порой неожиданному пути. Их имена – Декарт, Дарвин, Маркс, Ницше, Фрейд, Циолковский, Морган, Склодовская-Кюри, Винер, Ферми. Их объединяли безграничная преданность своему делу, нестандартный взгляд на вещи, огромная трудоспособность. О том, как сложилась жизнь этих удивительных людей, как формировались их идеи, вы узнаете из книги, которую держите в руках, и наверняка согласитесь с утверждением Вольтера: «Почти никогда не делалось ничего великого в мире без участия гениев».

Александр Владимирович Фомин , Александр Фомин , Елена Алексеевна Кочемировская , Елена Кочемировская

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука / Документальное
50 знаменитых царственных династий
50 знаменитых царственных династий

«Монархия — это тихий океан, а демократия — бурное море…» Так представлял монархическую форму правления французский писатель XVIII века Жозеф Саньяль-Дюбе.Так ли это? Всегда ли монархия может служить для народа гарантией мира, покоя, благополучия и политической стабильности? Ответ на этот вопрос читатель сможет найти на страницах этой книги, которая рассказывает о самых знаменитых в мире династиях, правивших в разные эпохи: от древнейших египетских династий и династий Вавилона, средневековых династий Меровингов, Чингизидов, Сумэраги, Каролингов, Рюриковичей, Плантагенетов до сравнительно молодых — Бонапартов и Бернадотов. Представлены здесь также и ныне правящие династии Великобритании, Испании, Бельгии, Швеции и др.Помимо общей характеристики каждой династии, авторы старались более подробно остановиться на жизни и деятельности наиболее выдающихся ее представителей.

Валентина Марковна Скляренко , Мария Александровна Панкова , Наталья Игоревна Вологжина , Яна Александровна Батий

Биографии и Мемуары / История / Политика / Образование и наука / Документальное