Читаем Танцы над горадам полностью

Дарогаю, апавядае дзённік, я згадваў, як некалі, малы, быў перакананы, што - калі пры канцы жніўня ад’язджаў назад у горад - жыццё ў вёсцы замірала: бабуля і цётка з маімі стрыечнымі сястрычкамі застывалі пры весніцах, тое самае адбывалася з каровамі на пашы пры лесе, да новага лета заціхалі гракі на старой бярэзіне. Усё спынялася, пакуль маё новае з’яўленне пры канцы вясны зноў не запускала таемны механізм усеагульнага руху. Як даўно тое дзеялася! Я быў на парозе дарослага жыцця і лекаваўся ад цалкам дарослай хваробы - уваччу стаяў чалавек у цыліндры, што імкліва крочыў па даху.

Мама сказала, гэтым летам давядзецца выконваць пэўныя правілы: спаць буду, дзе і раней, у другім пакоі бабулінай хаты, а вось начаваць на свежым сене ў адрыне будзе забаронена, і зразумела - чаму. Мама вырашыла развіць думку ў жартоўным накірунку: я магу сесці ўначы на станцыі ў цягнік і апынуцца, напрыклад, у Адэсе. І што ім з татам тады рабіць? Перспектыва выйсці з цягніка ў Адэсе выглядала зваблівай, ды я, намацваючы ў кішэні сваю начную вяровачку, пагадзіўся: лепей усё ж выправіцца туды разам з бацькамі, што было абяцана пасля сёмага класа.

Ад’язджаючы ў нядзелю, мама дала наказ: абавязкова піць сырадой, прычым не толькі па раніцах, але ў абед і ўвечары. У вайну яна хварэла на запаленне лёгкіх і, паводле яе глыбокага пераканання, засталася жыць выключна дзякуючы сырадою, бо кароўку ўдавалася хаваць і ад немцаў, і ад партызанаў. Вера ў цудадзейныя ўласцівасці малака не пакідала маму ніколі. Свежае паветра і малако. Вернешся здаровенькі.

Мама не памылілася. Вяровачка мяне ні разу не разбудзіла. Я вярнуўся ў свой пакой справа ад вітальні, і вокны ў ім адчыняліся наросцеж.

8

Ад тых прыгодаў прамінула чатыры зімы і тры леты.

Вясна апошняга школьнага года засталася ў памяці ранняй і ласкаваю. Я пачуваўся зусім самастойным: па-даросламу, як у нас тады казалі, сустракаўся з прыгажуняю Лорай з паралельнага класа, рыхтаваўся да выпускных экзаменаў і збіраўся стаць студэнтам гістарычнага факультэта ў сталіцы.

Лора жыла з маці, якая часта працавала ў начную змену. У такія дні я вяртаўся дадому пад раніцу, асцярожна адмыкаў дзверы і шчасліва выцягваўся на ложку пад выразанымі з польскіх часопісаў партрэтамі Джона Ленана і Міка Джагера. Мае неверагодна адчувальныя, як нядаўна высветлілася, смочкі нават ад дотыку прасціны зноў запальвалі жаданне, дамаўляючыся з якім я і правальваўся ў кароткі сон.

Фігурыстая, з воблакам медных валасоў і агатавымі вачыма, Лора сталася і каханкаю, і сяброўкай. У другой іпастасі яна замяніла Артура, што пасля восьмага класа паступіў у мараходку і прыслаў на памяць пра дзіцячае сяброўства дзве паштоўкі з балтыйскімі краявідамі, якія разам з іншымі рэліквіямі знайшлі сабе месца ў шуфлядцы маёй роднай швачнай машынкі, як і раней засцеленай салатавым настольнікам.

Неяк увечары я вырашыў зрабіць у гэтай маленькай кунсткамеры рэвізію. Апрача Арцікавых паштовак пакруціў у руках манету з партрэтам яшчэ незнаёмага манарха на аверсе і конным рыцарам на рэверсе, потым старую блешню са шпуляй лёскі і свой першы гадзіннік, што даўно стаміўся вымяраць час. Цёпла адгукнулася ў душы важкая ад пяску бляшанка з-пад гуталіну, з якой я паспяхова гуляў на асфальце ў «класікі». У глыбіні вузкай шуфлядкі сумаваў альбом з маркамі, а пад ім зелянеў агульны сшытак майго даўняга дзённіка.

Сэрца злёгку падскочыла: няўжо гэта я выводзіў такія роўныя радкі з круглявымі літарамі, не падкрэсліваючы, як цяпер, «ш» і не пішучы друкаванае «т»? Вока выхоплівала фрагменты па-дзіцячы наіўных сказаў з акуратна выпраўленымі зверху памылкамі. Мільганула думка пагартаць знойдзены помнік пісьменства разам з Лораю, але ў дзённіку сустракаліся імёны іншых дзяўчатак...

Сярод старонак вытыркалася закладка - пажоўклы лісток календара, што прымусіў кроў пабегчы па жылах хутчэй. «Учора тата і мама вазілі мяне да «спецыяліста». Магчыма, я - лунацік. Ды мне не страшна, таму што я смелы і люблю фантастыку». Цёплымі хвалямі бэзавага паху вярталася мінулае. Маміны слёзы і тата ў піжаме на начным двары... Узняты ўгору палец доктара... Вакно, куды можна было прасунуць адно руку... Вяровачка на руцэ... Я міжволі ўсміхнуўся: шкада, што ўсё скончылася, так і не разгарнуўшыся ў сюжэт з прагулянкамі па дахах, знаёмствамі з тамтэйшымі катамі й коткамі, пярэпалахам начных мінакоў...

Але сюжэт толькі пачынаў закручвацца.

9

У няпісанай гарадской тапаніміі тая спаруда над Дзвіной мела дзве назвы: Гатэль і База. Сваёй загадкавасцю і метафізікай - улюбёнае слоўца нашага настаўніка астраноміі - мне значна больш падабаўся Гатэль. Гатэль, дзе ніхто не жыве... Тут было разгарненне для фантазіі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 знаменитых харьковчан
100 знаменитых харьковчан

Дмитрий Багалей и Александр Ахиезер, Николай Барабашов и Василий Каразин, Клавдия Шульженко и Ирина Бугримова, Людмила Гурченко и Любовь Малая, Владимир Крайнев и Антон Макаренко… Что объединяет этих людей — столь разных по роду деятельности, живущих в разные годы и в разных городах? Один факт — они так или иначе связаны с Харьковом.Выстраивать героев этой книги по принципу «кто знаменитее» — просто абсурдно. Главное — они любили и любят свой город и прославили его своими делами. Надеемся, что эти сто биографий помогут читателю почувствовать ритм жизни этого города, узнать больше о его истории, просто понять его. Тем более что в книгу вошли и очерки о харьковчанах, имена которых сейчас на слуху у всех горожан, — об Арсене Авакове, Владимире Шумилкине, Александре Фельдмане. Эти люди создают сегодняшнюю историю Харькова.Как знать, возможно, прочитав эту книгу, кто-то испытает чувство гордости за своих знаменитых земляков и посмотрит на Харьков другими глазами.

Владислав Леонидович Карнацевич

Неотсортированное / Энциклопедии / Словари и Энциклопедии