…Помню, ў піліпаўку гэта было.Ой, спаганяў снег ахвоту!Долы, дарогі як ёсць занясло;Гурбы, як горы, ля плоту.Страшную людзі цярпелі зіму:Дзіка мяцеліцы вылі,З трэскам марозы гасілі ў сцяну,Птушак у лёце глушылі…Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэйКурыцца дымна лучына.Месціць хацінка са жменю людзей:Бацьку, матулю і сына.Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом;Блудны прытухлыя вочы…Печку падпёршы схудалым плячом,Маці паціху хліпоча.Далей, ля сценкі, палочак стаіць.Думкі бацькоў там аж млелі:Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць,Тры дні на божай пасцелі…З самых дзён малку Сымона свайгоТак гадавалі, пясцілі!Меці на старасць падпору з ягоДумкі супольна раілі.Малец — як лялька, крапячы, як дуб,Прызыў падходзіў на лета, —Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, —Песня няпетая спета!Тры дні назад яшчэ з бацькам яныШуркі у лесе стаўлялі:Гулка гудзелі там іх тапары,Елкі, асіны стагналі.Вечарам — дзіва! ні стуль і ні ссюль,Злёг і ляжыць, як павала;Раілась маці ўжо ў многа бабуль,Зёлак усякіх давала.Дарма яна яму гэтак і сякПіць-есць нясе адначасне:Дні свае лічыць збалелы бядак,Вось-вось часіна — загасне.Ўжо не чакае сямейка дабра,Аж тут, як воляю боскай,Доктар адзін па дарозе з двараЕхаў, заехаў і ў вёску.Выслухаў, выстукаў хлопца кругом,Даў карталюшку на лекі;Ехаць да гораду кажа бацьком,Ехаць хутчэй да аптэкі!«Сын здароў будзе, як рыба ў вадзе,Толькі лякарства прывозьце!» —Кінуў старым так і з хаты ідзе,Ды толькі бачылі ў вёсцы…Мілі ж тры ў горад; тры мілі — не смех!Конік худы — прыстаць можа;Тут яшчэ гэты нязмераны снег,Ды ночка пусткай трывожа…Трудная рада: да рання чакацьХвораму лекаў прыйшлося.Бацька во сеў над сталом — не йдзе спаць,Маці над сынам галосе.Ноч на аддых — адзін міг мужыку,Годам сыходзе — ў няшчасці.Шмат іх, даўжэнькіх, ой, шмат на вяку,Як жа тут к свету папасці?..Час бег… Апошняя стухла зара.Неба бялее на ўсходзе.Ну, Сцёпка! Ехаць і час, і пара,Годзе маркоціцца, годзе!З горада лекаў ты шмат навязеш,Сын твой як бачыш устане!Сільнай рукой пакіруе лямеш,Свісне касой на світанні!. . . . . . . . .…Выехаў Сцёпка. Чуць-чуць стала днець.Конік малы, зацяганы.Сыпка дарога, след значан ледзь-ледзь,Дзень хмураваты, вятраны…Ехаў, даехаў Сцяпан наканец,Грош апаследні пакінуў,Лекаў набраў — і гайда маладзец!Валіць дамоў, бедачына.Валіць… Піліпаўкай, ведама ўсім,Дню лік — гадзіна, не болей.Выехаў з горада — цёмна саўсім,З конікам сам ён у полі.З поўначы сівер наскочыў сухі,Снегам стаў кідаць зласліва;Шум ад завеі панёсся глухі,Пеклам і неба, і ніва…Конік Сцяпанаў нага за нагойПхнецца ў снягу па калені;Пройдзе і стане, трасе галавой;Пугу штораз чуе меней.Пхнуўся, цягнуўся, — нарэшце, як стаў,Далей ні кроку — трасецца.Як яго Сцёпка ні гнаў-паганяў,Хоць ты забі — ані з месца!Шорах па целе Сцяпана пайшоў.Страшныя родзяцца думы.Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў.Пужаюць снежныя шумы.Што тут рабіць? Конь не хоча вязці,Дома сын лекаў чакае…Кінуць каня? Пехатою ісці?Жаль, ды і ночка ж такая!Ўсё ж сын мілей! — Лезе з санак Сцяпан.Крыжам дарогу зазначыў;Цяжка на сэрцы, у вочах туман,Боскага свету не ўбачыш…«Будзь здароў, косю! Хоць жаль мне цябе, —Хворы Сымонка чакае!» —Так шапнуў Сцёпка — і ў поле брыдзе,Ў гурбах чуць ногі змяняе…Шоў ён, шоў дружна, а дзе і кудыЗбіўся, і сам тут не ведаў;Сілы слабелі ад хуткай хады;Думкі аб сыне йшлі следам.Сцісне лякарства за пазухай ён,Шэпча малітву да бога,I, хоць не першы раз гэткі нагон,Крадзецца ў сэрцы трывога:Што, калі зняў абрыдны яго блуд?Як тады выйсці у вёску?«Сядзь, адпачні, — штось яму шэпча тут, —Вось дзе, пад гэту бярозку!»«Праўда, — падумаў, — пара аддыхнуць,Многа прайшоў ты, нябожа!»Сеў і мацуецца, каб не заснуць, —Ведаў, што стацца тут можа…Звіўся клубочкам і ціха сядзіць;Лёгкасць на сэрцы такая…Толькі мяцеліца вые, шуміць,Песні яму напявае:«Спі, мой Сцяпанка, дзіцятка маё,Я тут тваёю ўжо паняй!Гэткай пасцелі не меў за жыццё,Ў гэткай — і конь твой, і сані.Сына спяшыш ты, сляпы, ратаваць?Ну, і нашто ж гэтак рвацца?!Лёгка ж табе было век гараваць,З мачыхай-доляй змагацца?Я ашчасліўлю, мой братка, цябе,Ўбачыўшы быццам у небе;Гора, бяда не падойдзе к табе,Думаць не трэба аб хлебе.Спі! Знаю, крыўды не раз зазнаў ты,Братам не быў між братамі.Я пашкадую цябе, сіраты,Буду галубіць снягамі…Меў жа прыпынак ты зносны калі,Гонячы быт свой цыганскі?Я з гулкай песняй: «Ай, люлі-люлі!»Спраўлю начлег табе панскі,Скончу я песеньку, байку сваю,Зоры пачнуць усміхацца,Будуць глядзець на спакойнасць тваю,Будуць табой уцяшацца!..»Гэтак над сонным завея пяе,Гэтак яго калыхала;I, што ж вы скажаце, людзі мае? —Сцёпку навекі прыспала.. . . . . . . . .Збегла па гэтым дзён нешта са тры,Тры дні — а шмат даказалі:Ў Сцёпкавай хаце удвух сталярыДзве дамавіны збівалі.З іх адну збілі для костак старых,Сына ў другую злажылі —I пахавалі па-божаму іх,Родных, навекі ў магіле.Сходзіўся ўдоўку пацешыць народ,Братнім слаўцом адзываўся:«Маеш адзін хоць расход і заход,Крыжам адным абышлася!»