Читаем Улялюм полностью

Неба шэрым рыззём па-сірочыНавісала над лісцем сухім -Над пакурчаным лісцем сухім:Быў Кастрычнік, тужлівы і змрочны,У няласкавым годзе маім:Слаўся золкі туман нездароўчы,Сеяў жудасць у лесе глухім -Поўз ад возера Обэра ноччуПа гушчарніку Віра глухім.Тут, сярод кіпарысаў магутных,Я аднойчы з Душою блукаў.Між Тытанаў з Псыхеяй блукаў.Я тады, як паток каламутны,Палкім сэрцам бурліў, клекатаўІ з жаролаў вулканаў раскутыхЎ край сцюдзёны на Полюс сцякаў -Па адхонах вулканаў раскутыхЎ край бязлюдны на Полюс сцякаў.Мы хаваліся ў словах сірочых,Як у выстылым лісці сухім -У пакручаным лісці сухім;І хаця быў Кастрычнік прарочыУ бязлітасным годзе маім(Ноч Начэй узышла над усім!) -Мы забылі, што гэтаю ноччуУ прыстанішчы зданяў глухім,Каля возера Обэра ноччуВір блукае па лесе глухім.А тым часам на ранак патрохіПавярнуў неабзорны цалік,Прыйсця ранку пачаўшы адлік,І ў канцы нашай мглістай дарогіУ расплывістай далечы ўзнікІ, нібыта паўмесяц двурогі,Таямніча заззяў маладзік -Як Астарты паўмесяц двурогі,Чарадзейны заззяў маладзік.І сказаў я: «Астарта абліччамУ сатканай з уздыхаў начыНе ўступае Дыяне нічым.Яна ўсе нашы слёзы падлічыць,Праз уздыхаў эфір летучыЗа сузор'ем Ільва таямнічым.Яе цёплыя вочы ўначы,Яе чулыя вочы ўначыЗіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць,Дзе мы знойдзем нарэшце спачын -Там, у Леце, за Львом ваяўнічымЗнойдзем мы забыццё і спачын».А тым часам на ранак патрохіПавярнуў неабзорны цалік,Прыйсця ранку пачаўшы адлік,І ў канцы нашай мглістай дарогіУ расплывістай далечы ўзнікІ, нібыта паўмесяц двурогі,Таямніча заззяў маладзік -Як Астарты паўмесяц двурогі,Чарадзейны заззяў маладзік.І сказаў я: «Астарта абліччамУ сатканай з уздыхаў начыНе ўступае Дыяне нічым.Яна ўсе нашы слёзы падлічыць,Праз уздыхаў эфір летучыЗа сузор'ем Ільва таямнічым.Яе цёплыя вочы ўначы,Яе чулыя вочы ўначыЗіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць,Дзе мы знойдзем нарэшце спачын -Там, у Леце, за Львом ваяўнічымЗнойдзем мы забыццё і спачын».Ды сказала Псыхея: «Не веруБледнай зорцы, што ў небе ўстае -Здраднай зорцы, што там устае:Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад!Яе бляск забыцця не дае!»Так Псыхея сказала і ў шэрыПрах занурыла крылы свае -Спалатнела ад жаху і ў шэрыПрах занурыла крылы свае -Белапёрыя крылы свае.Адказаў я: «Твой страх - недарэчны:Дрогкай зоркі не маніць святло!Акунемся ў жывое святло!Гэта ззянне Сівіліна сведчыць,Што ўначы Спадзяванне ўзышло -Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло! -Прывядзе бляск Астарты бясспрэчнаНас у неба, што днець пачало -Ах, даверыцца можна бясспрэчна,Каб у неба нас ззянне вяло,Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».Гэтак я супакойваў Псыхею,Каб развеяць смугу яе дум,Яе горкіх і роспачных дум,Як упёрлася раптам алеяЎ склеп замшэлы, адкуль веяў сум -Невыносная жальба і сум,Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее,Апавіты ў жалобу і сум?»Адказала яна: «Улялюм! -Там магіла тваёй Улялюм!»Сэрца жалем зайшлося сірочымІ пакрылася лісцем сухім -Мёртвым, скурчаным лісцем сухім:Год назад у Кастрычніку змрочным,Год таму перад склепам нямымЯ ўжо плакаў над горам сваім -Я ўжо плакаў у змроку глухімНад няўцешным адчаем сваім!Ах, якім чараваннем благімЗноў сюды я заваблены ноччу,Каб пакутваць у змроку глухім -Каля возера Обэра ноччуУ прыстанішчы Віра глухім?І ў слязах мы сказалі абое:«Ах, няўжо духі дрэў і вады -Духі чулыя дрэў і вады -Каб не даць нам сустрэцца з журбою,Не хацелі пускаць нас сюды -Да жудлівага склепу сюды -І наслалі сваёй варажбоюЗ пекла зорку граха і бяды -З нетраў пекла сваёй варажооюЗіхатлівую зорку бяды?»
Перейти на страницу:

Похожие книги

Сияние снегов
Сияние снегов

Борис Чичибабин – поэт сложной и богатой стиховой культуры, вобравшей лучшие традиции русской поэзии, в произведениях органично переплелись философская, гражданская, любовная и пейзажная лирика. Его творчество, отразившее трагический путь общества, несет отпечаток внутренней свободы и нравственного поиска. Современники называли его «поэтом оголенного нравственного чувства, неистового стихийного напора, бунтарем и печальником, правдоискателем и потрясателем основ» (М. Богославский), поэтом «оркестрового звучания» (М. Копелиович), «неистовым праведником-воином» (Евг. Евтушенко). В сборник «Сияние снегов» вошла книга «Колокол», за которую Б. Чичибабин был удостоен Государственной премии СССР (1990). Также представлены подборки стихотворений разных лет из других изданий, составленные вдовой поэта Л. С. Карась-Чичибабиной.

Борис Алексеевич Чичибабин

Поэзия