4. Старостам и комендантам доложить об исполнении приказа партизанской бригады по вопросу строительства бань, дизенфекционных камер и проведению профилактических мероприятий по борьбе с сыпным тифом и другими заразными болезнями.
Этот приказ довести до ведома населения.
3. ТЭЛЕГРАМА ПРАДСТАЎНІКОЎ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ КАМАНДУЮЧЫМ 1-М УКРАІНСКІМ І БЕЛАРУСКІМІ ФРАНТАМІ ГЕНЕРАЛУ АРМІІ М. Ф. ВАТУЦІНУ І ГЕНЕРАЛУ АРМІІ К. К. РАКАСОЎСКАМУ
На масавым мітынгу федэрацыі рускіх канадцаў у Манрэалі, які адбыўся 23 студзеня, мы прынялі пад увагу цяжкасці вашага наступлення на нашу дарагую Заходнюю Беларусь і Украіну і ачышчэнне іх ад гітлераўскай чумы. З дня ўварвання Гітлера ў дарагую нам айчыну мы, рускія канадцы, у Манрэалі сабралі каля 40 000 долараў грошамі і на 10 000 долараў адзення.
Мы захапляемся дасягненнямі гераічнай Чырвонай Арміі, якая пад бліскучым камандаваннем генералаў Ватуціна і Ракасоўскага ўступіла на тэрыторыю Беларусі і Украіны і паспяхова ачышчае яе ад нямецкіх бандытаў.
Мы цвёрда вырашылі падвоіць нашы намаганні ў будучым, каб дапамагчы нашай айчыне.
Смерць нямецкім садыстам! Няхай жыве вызваленне Заходняй Беларусі і Украіны!
4. ПАСТАНОВА ВАЕННАГА САВЕТА 1-ГА БЕЛАРУСКАГА ФРОНТУ «АБ МЕРАХ ДАПАМОГІ З БОКУ ФРОНТУ Ў АДНАЎЛЕННІ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКІ»
Цяпер, у 1944 г., калі кожны дзень вызваляюцца ад нямецкіх захопнікаў усё новыя і новыя разбураныя раёны Беларусі, на ўсю шыр паўстае задача быстрага і ўсебаковага аднаўлення народнай гаспадаркі.
Асабліва важна не ўпусціць вясенні перыяд, калі кожны дадатковы гектар засеянай зямлі павялічвае харчовыя рэсурсы краіны і ўмацоўвае калгасы.
На долю Беларусі выпаў цяжар з самага пачатку вайны трапіць пад прыгнёт германскага фашызму. Здзекі немцаў над беларусамі бяспрыкладныя ў гісторыі. Усё, што стварыў беларускі народ за 25 гадоў савецкай улады, знішчалася, спальвалася і рабавалася нямецкімі варварамі. …
Але ніякая сіла не здолела зламіць волю беларускага народа да аднаўлення свайго свабоднага шчаслівага жыцця, якое бурна расквітнела за гады савецкай улады. Да рашэння задачы па аднаўленню народнай гаспадаркі ў агульным і правядзенню вясенняй сяўбы ў прыватнасці войскі 1-га беларускага фронту не могуць аднесціся абыякава.
Мы маем для гэтага разнастайныя формы і крыніцы. Гэтыя формы і крыніцы ставіць само жыццё. Важна, што кіруючыя генералы, афіцэры, уся маса сержантаў і салдат поўнасцю і правільна разумеюць веліч гэтай задачы і пранікліся разуменнем неабходнасці зрабіць усё магчымае для загойвання глыбокіх ран, якія нанесла вайна народнай гаспадарцы.
У мэтах аказання ўсебаковай дапамогі беларускаму народу па аднаўленню гаспадаркі Ваенны савет 1-га Беларускага фронту.
Пастанаўляе:
1. Па лініі санітарнага ўпраўлення:
а) Выдзеліць 5 эвакашпіталяў для арганізацыі 5 бальніц. Укамплектаваць 5 бальніц і 5 аптэк маёмасцю і хірургічным інструментам;
б) Абсталяваць адзін стацыянарны рэнтгенаўскі кабінет, тры клінічныя лабараторыі, адну сан. гігіенічную лабараторыю, адзін зубаўрачэбны кабінет і адну зубапратэзную лабараторыю.
…
3. Па лініі аўтамабільнага ўпраўлення:
а) Перадаць СНК Беларусі для народнай гаспадаркі 50 грузавых аўтамашын айчынных марак, якія патрабуюць капітальнага рамонту, і адрамантаваць іх звыш плана, а таксама 50 аўтамашын інамарак, якія патрабуюць капітальнага рамонту, акрамя таго, з капітальнага рамонту перадаць 2 «Вілісы»;
…
в) Падрыхтаваць для МТС і калгасаў 100 вадзіцеляў з мясцовага насельніцтва. …
6. Па лініі дарожнага ўпраўлення:
а) Аднавіць разбураных мастоў 300 пагонных метраў. Аднавіць разбураныя будынкі ў 3-х МТС і разбураныя пабудовы ў 5-і калгасах, пабудаваць 10 лазняў;
б) Аказаць тэхнічную дапамогу па рамонту с/г інвентару ў 5-ці калгасах, мед. дапамогу (праз свае медпункты) у 50 населеных пунктах, ветдапамогу калгасам у 100 населеных пунктах;
в) Выдзеліць на вясенне-пасяўныя работы ў калгасах 20 трактараў.
…