Читаем Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) полностью

3. Нафтаздабыча на рускіх тэрыторыях у сілу яе выключнага значэння для германскага вермахта і эканомікі павінна пастаяна знаходзіцца ў руках немцаў. Таму я даручыў кантынентальнай манаполіі па нафце прыняць пад сваё кіраўніцтва ўсе выяўленыя месцазнаходжанні нафты. Я пакідаю за сабой права аддаваць такія загады, адпаведна якім прадпрыемства і іншыя сыравінныя сферы будуць перададзены ў валоданне германскім прадпрыемствам, калі гэта адпавядае інтарэсам германскай эканомікі ў цэлым.

4. Прымаючы прапанову спадара рэйхсміністра эканомікі, я лічу неабходным згадаць, каб наступныя манапольныя таварыствы былі створаны ў адпаведнасці са стандартамі выкладзеных дагавораў і былі накіраваны на месцы іх дзейнасці прадстаўнікамі выканаўчай улады:

а) таварыства па горназдабываючай і металургічнай прамысловасці Остланд павінна кіраваць рускай вуглездабычай, металургіяй і жалезаруднай прамысловасцю ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі,

б) таварыства па выпуску войлаку і прадзільнага палатна Остланд павінна кіраваць рускай прамысловасцю гэтай галіны ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі.

<…>

6. Увогуле выбар сродкаў кіравання галінамі эканомікі, маючых важнае значэнне для вайны, вызначаецца выключна мэтазгоднасцю, г. зн. неабходна пастаянна дабівацца максімальна эфектыўнага кіравання.

У далейшым найбольшай эфектыўнасці кіравання гаспадаркай неабходна чакаць не ад бальшавіцкай калектыўнай гаспадаркі, а ад прыватнай гаспадаркі на аснове кантролю з боку дзяржавы. Такім чынам, захаванне сістэмы калектыўнай гаспадаркі з’яўляецца пакуль вымушанай мерай, якая дапамагае пазбегнуць збоеў у забеспячэнні германскага вермахта і эканомікі, якія могуць узнікнуць у выпадку нечаканага змянення форм гаспадарання.

7. Рашаючым фактарам ва ўсіх мерапрыемствах з’яўляецца ў канечным выніку тое, каб галіны гаспадаркі, якія маюць вырашальнае значэнне для вайны, захоўвалі абсалютны прыярытэт. Я чакаю ад усіх гаспадарчых службаў на занятых усходніх тэрыторыях захавання дадзенага прынцыпу пры любых абставінах.

Герынг


ВА-МА. RW 31/132. Bl. 16–17.

Публикуется впервые.

6. ЦЫВІЛЬНАЕ КІРАВАННЕ НА ЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ (КАРЫЧНЕВАЯ ПАПКА)

Частка а: Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі

I. Агульныя дырэктывы

Агульныя палітычныя і палітыка-эканамічныя задачы, якія вызначаюцца пры кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі, замацаваны ў «Карычневай папцы», частках І і ІІ (для Остланда і Украіны). Згаданыя і зацверджаныя ў іх дырэктывы распаўсюджваюцца на вобласць эканомікі.

Вышэйшыя патрабаванні ў дачыненні да кожнага віду ўпраўлення на новазанятых усходніх тэрыторыях даюць выгаду германскаму рэйху і народу, а таксама Еўропе. Усходнія тэрыторыі вызначаны не толькі для таго, каб іх незалежнае развіццё адбывалася без уліку еўрапейскіх патрэб, наадварот, яны ў значнай меры з’яўляюцца часткай вялікагерманскай і еўрапейскай жыццёвай прасторы, і таму выконваюць свае дакладныя задачы. На занятай тэрыторыі рэйхскамісар Остланда павінен займаць асобае становішча з улікам аб’ектыўных прычын (іншая сістэма развіцця, характар насельніцтва, суседства з рэйхам і г.д.).

У палітычнай і гаспадарчай абласцях неабходна падзяляць задачы з улікам сучаснага ваеннага становішча і будучых планаў. Бліжэйшая мэта для новазанятых тэрыторый – безумоўная перамога сённяшняй вайны, прычым усходнія тэрыторыі павінны садзейнічаць гэтаму ў значнай меры і гарантаваць поўнае забеспячэнне Еўропы прадуктамі харчавання і сыравінай. Гэта бліжэйшая мэта мае перавагу нават у тым выпадку, калі будучыя пераўтварэнні на ўсходняй прасторы будуць знаходзіцца ў супярэчнасці з неабходнымі ваеннымі мерамі. Такое доўгатэрміновае пераўтварэнне з’яўляецца непасрэднай задачай рэйхсміністра па занятых усходніх тэрыторыях. <…>

II. Арганізацыя

1. Галоўныя ўстановы

Указам фюрэра ад 17 ліпеня 1941 г. аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі вызначана, што адпаведнае ўпраўленне і агульнае кіраўніцтва германскімі ўстановамі выконваюць рэйхскамісары, якія падпарадкаваны рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях, і што кіруючыя ўстановы выключна ад яго атрымліваюць указанні. <…>

У залежнасці ад таго, наколькі доўга асобныя раёны яшчэ будуць знаходзіцца пад ваенным упраўленнем, усе меры, якія адначасова датычацца цывільнага і ваеннага кіравання, павінны ўзгадняцца з эканамічным штабам Ост – галаўным органам штаба па кіраванні эканомікай Усхода. <…>

2. Ніжэйшыя інстанцыі

Перейти на страницу:

Похожие книги

Астральное тело холостяка
Астральное тело холостяка

С милым рай и в шалаше! Проверить истинность данной пословицы решила Николетта, маменька Ивана Подушкина. Она бросила мужа-олигарха ради нового знакомого Вани – известного модельера и ведущего рейтингового телешоу Безумного Фреда. Тем более что Николетте под шалаш вполне сойдет квартира сына. Правда, все это случилось потом… А вначале Иван Подушкин взялся за расследование загадочной гибели отца Дионисия, настоятеля храма в небольшом городке Бойске… Очень много странного произошло там тридцать лет назад, и не меньше трагических событий случается нынче. Сколько тайн обнаружилось в маленьком городке, едва Иван Подушкин нашел в вещах покойного батюшки фотографию с загадочной надписью: «Том, Гном, Бом, Слон и Лошадь. Мы победим!»

Дарья Аркадьевна Донцова , Дарья Донцова

Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Детективы