Другi Усебеларускi Кангрэс, на якi зьехалiся ў сталiчны горад Беларусi – Менск 1039 прадстаўнiкоў Беларускага Народу 27.6.1944 г., даручыў мне паслаць Вам, Фюрэр, прывiтаньне i запэўнiць Вас, што Беларускi Народ будзе нязломна змагацьца побач з нямецкiм жаўнерам супроць супольнага нашага ворага – бальшавiзму.
Мы спадзяёмся i верым у канчатковую перамогу, каторая, пад Вашым кіраўнiцтвам, пры будове Новае Эўропы, прынясе шчасьлiвую будучыню вольнаму Беларускаму Народу. Няхай жыве перамога!
14. АБ ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ (З ДАКЛАДА НАЧАЛЬНІКА ГАЛОЎНАГА АДДЗЕЛА ФРАЙТАГА[26]
)Гаўляйтэр, спадары!
<…> Адносна сельскагаспадарчага сектара я хачу сказаць толькі аб вытворчасці трох відаў прадукцыі. Папярэдні план збору зерня прадугледжваў нарыхтоўку 140 000 тон, а на сёння зерня нарыхтавана 55 000 тон. Папярэдні план нарыхтоўкі бульбы складаў 29 000 тон, а зараз нарыхтавана толькі 60 % да плана. Папярэдні план нарыхтоўкі мяса прадугледжваў атрыманне 28 000 тон, на сёння ён выкананы толькі на 40 %. Гэта коратка па сельскагаспадарчым сектары. Як мы ведаем, аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі мае свой канкрэтны план нарыхтовак, якім як у першы год, так і зараз – у другі год запланавана атрыманне двух мільёнаў кубаметраў драўніны. У першы год план выканалі на 95 %, а ў гэтым – толькі на 40. Існуе магчымасць выканаць яшчэ 10 % да плану, і калі ўсё будзе добра, дык нават 20 % ад агульнага планавага задання. Наглядным прыкладам гэтаму служыць тое, што ў кастрычніку 1942 г. аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі забяспечыў перапрацоўку 34 000 пагонных метраў круглага лесу, а ў лютым 1943 г. – 22 000 пагонных метраў.
Аддзел выкарыстання працоўнай сілы мае на ўліку на сённяшні дзень 650 000 рабочых, з якіх 470 000, г. зн. 72 %, заняты ў сельскай гаспадарцы (падкрэслена ў арыгінале. –
15. З ВОПЫТУ РАБОТЫ БІРЖЫ ПРАЦЫ МІНСКА (ДАКЛАД СТАРШАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ІНСПЕКТАРА МАОСА)
Гаўляйтэр, сябры па партыі!
Перш чым паведаміць аб практычнай рабоце ў Мінску, я хацеў бы спыніцца на наступных фактарах, уплываючых на гэта. Калі іншыя акругі амаль цалкам сельскагаспадарчага напрамку, дык для Мінска вызначальным з’яўляецца канцэнтрацыя прамысловых прадпрыемстваў. У Мінску ёсць:
150 – буйных прадпрыемстваў,
20 – металургічных прадпрыемстваў,
14 – тэкстыльных і скураных прадпрыемстваў,
15 – цэлюлозна-папяровых і паліграфічных прадпрыемстваў,
21 – транспартнае прадпрыемства,
3 – электрастанцыі,
41 – будаўнічае прадпрыемства,
6 – дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў,
13 – прадпрыемстваў харчовай прамысловасці,
7 – прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці і прамысловасці будматэрыялаў,
180 – ваенных і грамадзянскіх устаноў.
З другога боку, пры 105 000 жыхароў Мінска толькі 56 000 знаходзяцца на картачным уліку як працаздольныя. Зразумела, што і яны не ўсе працуюць. Адпаведна выдадзеным працоўным картачкам працуюць 35 000 чалавек, да ўсяго яшчэ 8500 яўрэяў і 3190 ваеннапалонных.
16. ИЗ ОТЧЕТА О РАБОТЕ ЭЙНЗАТЦШТАБА «ИЗОБРАЗИТЕЛЬНОЕ ИСКУССТВО»
<…> Кроме учета значительных культурных ценностей во Франции штаб проводил такой учет в Бельгии и Голландии из владений переселившихся еврейских эмигрантов.
Работа в восточных областях:
В оккупированных восточных областях работа штаба «Изобразительное искусство» ограничивалась научным учетом и фотографированием общественных собраний, обеспечением их сохранности и уходом за ними во взаимодействии с военными и гражданскими властями. В ходе освобождения областей во взаимодействии с отдельными группами армий в хранилища рейха доставлены несколько сотен ценнейших русских икон, картин русских мастеров 18 и 19 веков, отдельные предметы мебели и оборудования дворцов. Были взяты на хранение с целью политических исследований одно собрание произведений абстрактного большевистского искусства, а также собрание абстрактного западного искусства.
Кроме того, штабом «Изобразительное искусство» собран обширный материал по уходу за произведениями искусства в Советском Союзе, музейной политике, искусствоведческой публицистике и фотоматериал по советской архитектуре.
25 папок с фотографиями ценнейших произведений, учтенных на Западе, переданы фюреру 20 апреля 1943 г. вместе с тремя томами предварительного каталога и промежуточным отчетом. К этому отчету прилагается еще 10 папок с фотографиями. Готовятся следующие папки с фотографиями.