Читаем Закрываўленае сонца полностью

I Жыд гэты плявузгае, як шарманка накручаная. Лухта. Панскай зямлёй надзялiлi: наце, налятайце, цешцеся. Людзi аджылi, узмужнелi, некаторыя навет радасьць песьнi прыгадалi. Аж пакуль увесь плён цяжкое працы гэнай ненажэрнай дзяржаве ўвавулiць загадалi. I вядзе далей уява: Косьцiк перад пабiтай iконай, прыгнечаны Сявенька-Амэрыканец, Захарук перад «прэмiяй» на стале, зьбiты бацька зь Перасечана, нямоглае жарабя, барадаты бязбожнiк у школе й чамусьцi Якаўлеў са сваей цудоўнай беларускай мовай…

Як тут разабрацца? На якую мерку мерыць? Моташна, дыханьне забiрае. Трэба выйсьцi. Няхай там ззаду чмель гудзе. Янук працiснуўся да дзьвярэй.

— А сiчас, пасьля дакладу таварыша Цiмермана, цi ёсьць якiя вапросы? устаў Сабакевiч.

Людзi пазiралi адзiн на аднаго, пазяхалi. Падняўся Захарук.

— Вы, дзядзька, маеце якi вапрос? — спытаў Косьцiк.

Захарук стаяў з краю, ля самага праходу. Быццам наўмысна марудзячы, ён кiнуў недакурак самакруткi пад ногi, плюнуў на яго й растаптаў лапцем, азiрнуўся на бакi. Правы рыжы вус вiсеў нiжй левага й гэта давала Захаруку шорсткi выгляд.

— Чаму-ж не, казаў той, каб ня меў…

Уласьнiк бадзёрага гнядога конiка, ударнiк, узнагароджаны за вываз лесу зь Перасечана азiрнуўся па бакох, падкруцiў правы вус уверх.

— Гэта-ж я хацеў пра каня спытаць, калi сам ты, цi гэты таварышч што можыць сказаць… Дык я хачу ведаць як гэта ў калхозя бiз свайго каня быць? Конi-ж заберуць, цi не?

Косьцiк вагаўся, пазiраў на Цiмермана.

— Конi ў калгасе належаць калгасьнiкам. Значыцца, калi вы ў калгасе, дык яны й да вас належаць, — упэўнена адказаў Цiмерман.

Усе Лiтоўцы ведалi Захаруковы конскiя iнтарэсы. Некаторыя яго цыганом называлi. У iншых, здавалася, лепшае масьцi конi вадзiлiся. Дзядзька-ж Захарук на конi, мусiць, спецыяльныя рукi меў. Глядзiш, здаецца, нядошлага якога прыдбаў. Калi-ж паходзiць ля яго, дагледзiць, дык той першаму й дзясятаму ня ўступiць.

— Значыцца тады, як вы, таварышч, кажаце, калi кахозныя конi нашы, дык тады можна каторага запрэгчы калi захочаш? — паправiў цяпер ужо левы вус Захарук.

Цiмерман устаў.

— Як гэта запрэгчы? Паясьнiце.

— Ну значыцца, надта проста: калi каторы мне на што трэба дык пашоў i запрог, — бойка адказаў Захарук. Рука ягоная палезла ў правую кiшэню вынашанага кажушка, дастала адтуль скураны капшук. Захарук паволi адвязаў матузок, выцягнуў зложаную газэту, ды пачаў адрываць кавалак на самакрутку. Цэлы час Цiмермана з вока ня спускаў.

— Калi вам няясная такая драбнiца, дык я зараз паясьню, — пачаў Цiмерман, надзiмаючы шчокi i жывот, як iндык. — Калгас — гэта ёсьць зямля, людзi i iнвентар, у тым лiку й конi. Як агульная гаспадарка, яна мае дбаць аб агульным дабры. Значыцца, пагэтаму старшыня калгаса глядзiць за ўсiмi мерапрыемствамi для карысьцi ўсiх членаў калгаса.

Сам задаволены з такога адказу, Цiмерман сеў. Але стаяў i спакойна насыпаў з капшука табаку ў кавалак газэты Захарук. Ён языком пасьлiнiў адзiн беражок паперы, залажыў яго на другi й пагладзiў пальцамi. Увага ўсей залi цяпер сканцэнтравалася на Захруковай самакрутцы, бо ведалi пранырлiвасьць конскага гандляра.

— Ну дык як тады з канём? — спытаў наўмысна паволi рыжавусы дзядзька.

Цiмерман зь няўцямнасьцю зiрнуў на Захарука.

— Я-ж вам сказаў!

— Вы мне нi сказалi! — горача запярэчыў Захарук. — Вы гаварылi аб агульным дабры i ўспомнiлi, што ўсiм загадваiць старшыня калхозу. Дык я тады магу пайсьцi i ўзяць каторага хачу каня й запрэгчы, цi не?

— Ня можаце! — войстра адказаў Жыд.

— Чаму не?

— А таму, што конь нi ваш.

— Дык як-жа гэта так? Вы-ж во цяперака, — от нiхай мне Бог i ўсе гэтыя добрыя людзi будуць сьведкамi, — цяперака казалi, што конi нашы, — напiраў селянiн.

— Ну так, яны то вашы, занчыцца калгасныя, а там iмi i гаспадаркай загадвае старшыня, каторага вы выбярэце. От вас выбяруць старшынёй, дык вы будзеце загадваць.

— Значыцца, павашаму выходзiць, што конi нашы й ня нашы. Дык, каб запрэгчы свайго каня, я мушу йсьцi да старшынi й яго ласкi прасiць? насядаў Захарук.

— Дазвольце спытацца: па якой патрэбе запрэгчы?

Гэта выглядала на кручок. Захарук падумаў.

— Для сваей патрэбы.

— Нi калгаснай?

— Як гэта? Ды не. От я захачу, скажам, у Гацi чаго паехаць на сваiм гнядым. Дык як?

— Старшыню трэба пытацца, — суха адказаў агiтатар.

— От яно як. Адразу так сказаў-бы. Нейкi чорт забярэць ад цябе твайго каня, а ты йдзi яго чартоўскай ласкi прасi, можа яшчэ ягоныя рукi цалуй, няведама як пакланяйся, каб табе свайго каня даў… Цьфу!

Спорны плявок упаў побач раней растоптанага недакурка, а Захарук сеў. На залi пачуўся сьмех. Наступiла агульнае адпружаньне. Устаў Косьцiк.

— Здаецца мне, — пачаў ён, — што наш дзядзька Захарук зь яснага нiяснае зрабiў. Самi ведаеце, што ў каждай гаспадарцы трэба парадак. Так i ў калхозя. Панiмаiця? Каб гэта кажды пачаў якога хочыць каня запрагаць, цi рабiць што яму самому ўздумаецца, дык дзе тады парадак? Панiмаiця вы, цi не?

— Цi ёсьць яшчэ якiя пытаньнi? — зьвярнуўся да прысутных Цiмерман.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза