Читаем Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі полностью

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

"Запіскі афіцэра чырвонай арміі" – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай "адзіна слушнай" ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. "Запіскі" – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Сяргей Пясецкі

Современная русская и зарубежная проза18+

Сяргей Пясецкі

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

(ад 17 верасня 1939 г.)


Пераклад зроблены на першым афіцыйным выданьні "Запісак афіцэра Чырвонай Арміі" у Рэспубліцы Польшчы:

Sergiusz Piasecki

Zapiski oficera Armii Czerwonej

(od 17 wrzes’nia 1939 r.)

2000, Warszawa, Wydawnictwo LTW.

ISBN 83-910483-2-2

(c) S. Piasecki Trust


Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) / Пераклад з польскай. - Мн.: "VivaFutura". 2005. - 252 с.


Пераклад Алесь Астраўцоў

Рэдактар Алена Мікалаева

Карэктар Алена Высоцкая

Макет Віктар Корзун


Ад перакладчыка


Сяргей Пясецкі, пазашлюбны сын шляхціча Міхала Пясецкага, нарадзіўся 1 чэрвеня 1901 году ў Ляхавічах. З 18 году прымаў удзел у вайне супраць бальшавікоў, у атрадзе атамана Дзеркача (партыя “Зялёны дуб”). Быў паранены пры ўзяцьці Менску польскім войскам. З 19-га – у беларускім аддзеле Войска Польскага. Пасьля дэмабі¬лізацыі ў 1921 апынуўся на Заходняй Беларусі, дзе быў завэрбаваны польскай вайсковай разьвекай. Займаўся дыверсыйнай дзейнасьцю і дастаўкай кантрабанды праз савецкую мяжу ў раёне Ракаву. Гэты досьвед быў пакла¬дзены ім у сюжэт першага выдадзенага ім раману “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”.

З-за няўрымсьлівага авантурнага характару, п’янства, ужываньня наркотыкаў і пастаянны ўдзел у бойках адседзеў тры гады ў турмах па абодва бакі мяжы. За гэта быў звольнены з разьведкі. Апынуўшыся бяз грошаў, бяз працы, знаходзячыся пад узьдзеяньнем какаіну, учыніў узброенае рабаўніцтва з забойствам. За гэтае злачынства ў 1926 быў асуджаны да расстрэлу. Аднак за заслугі перад вайсковай разьведкай суд зьмяніў пакараньне сьмерцю на 15 гадоў зьняволеньня. За арганізацыю трох бунтаў зьняволеных у турмах у Лідзе, Равічу й Коранаве апынуўся ў знакамітай польскай вязьніцы з найбольш жорсткім рэжымам утрыманьня «Сьвяты Крыж», у якой 20% зьняволеных не дажывалі да заканчэньня тэрміну. Седзячы за кратамі, пачаў вывучаць польскую мову й пісаць аповесьці й раманы.

Пасьля публікацыі раману “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”, які стаў надзвычай папулярным, у прэсе была распачата кампанія па датэрміновым вызваленьні пісьменьніка. У 1937 годзе хворы на сухоты Пясецкі апынуўся на волі. У 1938 ягоная кандыдатура ўсур’ёз разглядалася на прадмет атрыманьня Нобэлеўскай прэміі. У верасьні 1939 добраахвотна пайшоў у войска, быў намесьнікам камандзіра роты ў памежных войсках.

Падчас вайны Пясецкі ўдзельнічае у фармаваньнях Арміі Краёвай на Віленшчыне, зноў супрацоўнічае з вайсковай разьведкай.

Аднойчы проста сярод дня зарганізаваў у Вільні дзёрзкія ўцёкі з вязьніцы гестапа Язэпа Мацкевіча, які стаў пасьля вайны найбольш знакамітым пісьменьнікам польскае эміграцыі. Пасьля вайны эміграваў спачатку ў Італію (1946), а затым у Англію, дзе памёр у 1964 годзе. Аўтар больш дзясятка папулярных раманаў, перакладзеных на дзясяткі моваў сьвету.

“Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” – магчыма, найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага. Яго найчасьцей з усяе творчае спадчыны пісьменьніка выдавалі незалежныя выдавецтвы сьвету. Афіцыйна быў забаронены ў Польшчы практычна да пачатку XXI стагодзьдзя. Ідэя напісаньня раману нарадзілася ў 1940, пасьля некалькіх сустрэчаў пісьменьніка з малодшымі савецкімі афіцэрамі– людзьмі са змэханізаванымі мазгамі, празамбаванымі сталінскай прапагандай, няздатнымі думаць самастойна, людзьмі бязьмежна прымітыўнымі, з выключна плябейскім стаўленьнем да жыцьця і людзей, аднак упэненымі ва ўласнае выключнасьці й правамернасьці сваёй місыі “ашчасьлівіць” усе народы сьвету. Але напісаць раман Пясецкі здолеў толькі ў 1948 годзе, ужо ў Англіі. У “Запісках…” аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра, разважаць ягонымі катэгорыямі, ягонай прымітыўнай мовай. “Запіскі…” з’яўляюцца адным з найбольш пасьлядоўных, зьнішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму сьмешных (гумар, што праўда, – “чорны”) прыкладаў сатырычнага адлюстраваньня антычалавечае сутнасьці таталітарнае савецкае сыстэмы.

“Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” – гэта, па вялікім рахунку, зборнік показак пра чырвонармейцаў, якія расказвалі па ўсёй Эўропе падчас другой сусьветнай вайны. Паколькі яны напісаныя ад імя такога чырвонаармейца, дык Сяргей Пясецкі прыклаў максімум намаганьняў, каб мова раману была як мага больш грубай і прымітыўнай. Паколькі менавіта з мэтай агрубленьня й прымітывізацыі беларускай мовы была праведзена так званая “рэформа” 34-га году, я цьвёрда перакананы, што дадзены твор можа быць перакладзены на беларускую мову толькі ў варыянце “наркамаўскага” правапісу.

З той жа мэтай падчас перакладу я карыстаўся выключна слоўнікам Крапівы, а таму ў тэксьце выкарыстоў¬ваюцца не “валіза”, але “чамадан” і г.д. (фатэль-крэсла, крэсла-стул, зэдлік-табурэт, ровар-веласіпед...)

Раман у арыгінале мае вельмі дзіўную аўтарскую пунктуацыю і нават незразумелую зьмену імя аднаго персанажу — спачатку жанчына напісаная як Марыя Аляксандраўна, пасьля — Марыя Іванаўна.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза