Читаем Затрымка рэйса полностью

Напэўна, ягоны калега не памыліўся, калі аднойчы заўважыў Уорвіку, што той кепска ставіцца да жанчын.

Але Мішэль спакойна адмоўна пакруціў галавой.

— Не. А, я здагадваюся чаму. Ды не турбуйся, мы позна кладзёмся спаць!

Мішэль першы выйшаў з ліфта, і Уорвік адразу пачуў глыбокі, крыху прыцішаны, жаночы голас:

— Ну нарэшце. Такая навальніца, як вы даехалі?

Але скандалам тут не пахла...

У маленькім холе Мішэлевай кватэры, куды яны неўзабаве ўвайшлі, было цёмна. У добра разбаўленым святле, якое пранікала з дзвярэй адкрытых на пляцоўку, Уорвік убачыў невыразны сілуэт Ірэн: высокая жанчына з доўгімі валасамі — ён у паўзмроку не заўважыў, якога колеру, — апранутая ў светлы світар. Чамусьці ў яе на плячы вісела маленькая бухта нейкага дроту.

Жанчына працягнула Уорвіку руку:

— Ірэн.

— Дэніс Уорвік, — Уорвік паціснуў ейную далонь.

Ірэн адной рукою абняла мужа за шыю, пацалавала ў шчаку.

— Зноўку? — спытаў Мішэль у жонкі.

— Ужо хвілін пятнаццаць! — Ірэн пра нешта невядомае паведаміла Уорвіку.

— У нас чамусьці стала гаснуць святло, — патлумачыў Уорвіку Мішэль, — толькі ў нашай кватэры, ужо чацвёрты раз.

— Пяты! — удакладніла Ірэн, амаль непрыкметная ў цемры. — Але так доўга — першы раз.

— Заўтра трэба будзе выклікаць брыгаду, хай рамантуюць, пакуль мы ўсе не згарэлі тут.

— Ну не стойце на парозе, праходзьце, — раптам схамянулася Ірэн. — Я пайду пазычу агню ў суседняй пячоры, — сказала яна і хутка выйшла на пляцоўку.

Уорвік нарэшце зразумеў навошта патрэбны дрот, які вісеў на ейным плячы.

Найгоршыя ягоныя чаканні не спраўдзіліся, ён зноўку адчуў палёгку.

Мішэль за руку зацягнуў яго ў нейкі пакой, хутчэй за ўсё гэта была сталовая. Натуральна, гаспадар цудоўна арыентаваўся ў нетрах сваёй кватэры, праз некалькі секунд Уорвік ужо сядзеў каля стала на крэсле, якое яму падсунуў Мішэль.

Неўзабаве ля ўвахода пачуўся рух — гэта вярнулася Ірэн, і амаль адразу ў холе разлілося маленькае жоўтае возера святла.

Ірэн увайшла на кухню, трымаючы ў руцэ лямпу на доўгім складным кранштэйне, і Мішэль адразу ўзяўся прыкручваць яго да стала. Па сценах замітусіліся доўгія цені.

— Я зараз кавы ад суседзяў прынясу, — сказала Ірэн, і Уорвіка зноў ахапіў прыпознены параксізм ветлівасці.

— Можа, не варта іх трубаваць так позна? — сказаў ён

— А, нічога! — махнула Ірэн рукой, — гэта нашыя сябры, — і дадала ўжо з парога: — Яны таксама не спяць.

— Каторы час? — спытаў Уорвік, каб запоўніць паўзу.

— Неістотна, — Мішэль мыў рукі, — палова на першую, прыкладна. Хвілін пятнаццаць, і пакладзём цябе спаць.

Уорвік уладкаваўся як зручней, абапёрся локцямі аб стол, выцягнуў ногі. Сёння ў гатэлі ён прачнуўся ў шэсць гадзін, затым быў сняданак, потым — офіс, затым яшчэ адзін, і абед — афіцыйны, а калі згадаць, што ўчора ён лёг бліжэй да раніцы... Стома павольна авалодвала ім, і Уорвік амаль машынальна правёў рукою па лобе, нібы спрабуючы сагнаць сон.

Ірэн вярнулася ад суседзяў з гарачай кавай, моўчкі разлівала яе па філіжанках; Уорвік праводзіў занямелымі пальцамі па скронях. Яму зноўку пачало здавацца, што плынь часу спынілася, як вада ў ручаі перад нечаканай перашкодай, і час пакінуў рэчышча, выйшаў з берагоў, пацёк у іншым кірунку. Замест таго, каб у чэраве самалёта ляцець ва ўчарашні дзень, ён сядзіць на кухні, і тут усё дзіўна і незвычайна: таемна згасла святло, новы сябар, доўгавалосая і даўганогая ягоная жонка, суседская кава, прыгарадны парыжскі дождж.

Уорвік аглядаў кухню: спакойны, таксама стомлены, Мішэлеў твар, Ірэніны рукі, выхапленыя з цемры жоўтым святлом і яму падабалася гэтая пазачасавая сітуацыя — сем гадзін адпачынку ад сапраўднага жыцця.

Ірэн нарэшце села за стол побач з Мішэлем і насупраць Уорвіка, і той убачыў яе твар. Ён зірнуў на Ірэн спадылба і раптам самлеў. Цуд, той самы цуд, які пачаўся ў аэрапорце, гульня ў хісткасць рэальнасці працягвалася. Але ён толькі што перайшоў у іншую фазу: цяпер не трэба было нават заплюшчваць вочы, каб падоўжыць дзеянне магічных сіл. Уорвіка здзівіла нават не Ірэніна прыгажосць — незвычайная, рэзкаватая, як выклік стэрэатыпам — кашэчыя вочы, смелы прамы нос. Ірэн, бясспрэчна, была прыгожая, вельмі прыгожая жанчына — але здзіўляла, ашаламляла не гэта...

Ірэн з Мішэлем былі аднолькавыя, як два партрэты аднаго мастака. Як люстры, пастаўленыя насупраць адна адной.

Уорвік пераводзіў погляд з Ірэн на Мішэля, з Мішэля на Ірэн, але эфект падабенства не знікаў. Яны былі аднолькавыя: вочы, вусны, нос, нават выраз твару — блізняты не бываюць такімі падобнымі. «Гэта не ёсць адбітак чалавека» — невядомы Мастак, пэўна, быў геніяльны: некалькімі ўзмахамі пэндзля, нябачнымі для недасведчанага мазкамі фарбы ён здолеў адрозніць мужчынскі твар ад жаночага. Вакол твараў Мішэля і Ірэн неставала толькі карцінных рам і аўтографа Аўтара ў правым ніжнім куточку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Калгари 88. Том 5
Калгари 88. Том 5

Март 1986 года. 14-летняя фигуристка Людмила Хмельницкая только что стала чемпионкой Свердловской области и кандидатом в мастера спорта. Настаёт испытание медными трубами — талантливую девушку, ставшую героиней чемпионата, все хотят видеть и слышать. А ведь нужно упорно тренироваться — всего через три недели гораздо более значимое соревнование — Первенство СССР среди юниоров, где нужно опять, стиснув зубы, превозмогать себя. А соперницы ещё более грозные, из титулованных клубов ЦСКА, Динамо и Спартак, за которыми поддержка советской армии, госбезопасности, МВД и профсоюзов. Получится ли юной провинциальной фигуристке навязать бой спортсменкам из именитых клубов, и поможет ли ей в этом Борис Николаевич Ельцин, для которого противостояние Свердловска и Москвы становится идеей фикс? Об этом мы узнаем на страницах пятого тома увлекательного спортивного романа "Калгари-88".

Arladaar

Проза