Читаем Жывая вада полностью

Зрушылася гара; моц яе, каменнi градам сыпалiся нанiз. Арлы, каршуны, крумкачы, ястрабы, совы пазляталi з гары, каб запынiць ваду.

Пачула i Жывая Вада, што робiцца над ёю. Сабрала яна ўсе сiлы свае i ўскалыхнула гару, як купiну. Яе падхапiла дажджавая рака. Страшны шум пайшоў па Мёртвым Полi.

Усё жывое дрыжала ад страху i чакала пагiбелi. Але згiнула адна гара. Пяском i дымам развеялася яна па полi.

Гневалася неба, бушавала вада, траслася зямля. Лiлiся рэчкi на кожнай разоры i злiвалiся з Жывой Вадою.

Прайшоў страшны момант, i стала спакойна. Вада ўся злiлася ў старое дно Жывой Вады, i жыццё, затрыманае праз доўгi час гарою, iзноў пайшло сваёю дарогаю, i ажыло Мёртвае Поле.

Перейти на страницу:

Похожие книги