У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой.Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы».Змест:Пастка для пярэваратня. Прыгодніцка-гістарычная аповесцьГуслі на дзікай грушы. Аповесць-казкаМастак: В. В. Дударанка
Алексей Николаевич Якимович
⠀⠀ ⠀⠀Белорусская народная сказка в обработке А. ЯкимовичаДля дошкольного возраста.⠀⠀ ⠀⠀
Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з'явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.ЗМЕСТ:Эльдарада просіць дапамогіВыпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогііМастак В. А. Макаранка
Алексей Николаевич Якимович , Аляксей Мікалаевіч Якімовіч
У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — "Залатая дзіда" пра незвычайныя, фантастычныя прыгоды герояў у Лацінскай Амерыцы і "Выпрабаванне", у якой аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі, аб тым, што давялося перажыць героям, каб выратаваць сваіх блізкіх і сустрэцца з бацькамі.Вострасюжэтныя дэтэктыўныя апавяданні "Пажар", "Лімонка" і іншыя раскрываюць асаблівасці светапогляду сучасных падлеткаў.Змест:АповесціЗалатая дзідаВыпрабаваннеАпавяданніБізнесЛімонкаПажарРэцэптМастак: С. А. Волкаў
Назва «Сакрэт Тунгускага метэарыта» гаворыць сама за сябе. Але каб наблізіцца да разгадкі гэтай «таямніцы веку», сябрукам Антону і Васілю давялося злётаць ажно… на планету Сіз. Героі другой аповесці знаходзяць сабе прыгоды дома і ў школе, на роднай зямлі.ЗМЕСТ:САКРЭТ ТУНГУСКАГА МЕТЭАРЫТА. Прыгодніцка-фантастычная аповесцьПРЫГОДЫ ШАСЦІКЛАСНІКА МАКСІМА. АповесцьМастак А. А. Арынушкін