Людміла Рублеўская

Все книги автора Людміла Рублеўская (11) книг

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Людміла Рублеўская

Современная русская и зарубежная проза
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Людміла Рублеўская

Исторические приключения / Историческая проза
Я - мінчанін
Я - мінчанін

Я правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа… Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: "Я – мінчанін". І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце. Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы ў сотні паверхаў і помнікі гісторыі, збудаваныя тады, калі на берагах Свіслачы толькі пракаветныя сосны гайдалі на сівым галлі беларускае сонца… Ці ведаеш ты сапраўднае аблічча свайго горада? Ці здагадваешся, што хаваецца пад шэрай роўняддзю асфальту, за каменнымі фасадамі дамоў, у карункавым прыцемку паркаў, памяць пра якія легенды там жыве? Гісторыя была да нас нялітасцівай. Наш горад шмат разоў знішчалі ворагі. Нават не часткова – цалкам, бязлітасна, так, каб не адрадзіўся… А ён адраджаўся. Нашы продкі прыходзілі на гэтае месца і адбудоўвалі дамы і храмы, млыны і бровары, брукавалі вуліцы і ладзілі кірмашы… Але мала, да крыўднага мала што засталося, каб сведчыць нам аб былых часах, аб слаўнай гісторыі Мінску. Здаралася, самі гараджане не надта дбалі аб захаванні старажытнага аблічча свайго горада – і такое больш не павінна паўтарыцца. Столькі герояў на працягу стагоддзяў гінула, каб на гэтым месцы квітнеў горад… Забыць сваю гісторыю – здрадзіць іх памяці. Так давай жа пройдземся па драўляных насцілах, па бруку і па асфальце Мінску. І горад адкрые свае таямніцы.

Людміла Рублеўская

Культурология / Современная русская и зарубежная проза