Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата полностью

Але з доктарам штосьці сталася... Кудысь падзелася ягоная стома і нязвыклая нязграбнасць у рухах. Ён цяпер не адступаў, а круціўся вакол Ват­мана ваўчком, так што той не паспяваў у сваіх цяжкіх латах паварочвацца. Абламаны меч мільгаў маланкай, нейкім чынам спыняючы смертаносны шлях двухметровага ляза. Ватман зноў зароў, на гэты раз раздражнёна, круцячыся і прапускаючы ўдары — бо нават вачыма сачыць з-за забрала не патрапляў за пруткім супернікам, чыя зброя цяпер была ўдвая лягчэйшай, а значыць, больш звыклай...

І Вырвіч раптам уцяміў — а ці не назнарок доктар пастараўся, каб зламалі ягоную зброю? Мусіць, задумваў так ад пачатку. Цяпер і паскакаць можа...

Якраз і скочыў — пакуль супернік падымаў меч, што апусціўся зноў у паветра, а не на мудрую чарнавалосую галаву. Прыгнуўся ў скачку да зямлі, літаральна праехаўшыся па бруку, ды ўсадзіў абломак знізу, пад панцыр, роўненька ў бок найміта. З такой моцай, з якой заганяюць зброю ў холку зубра на паляванні.

Самазваны граф Пянткоўскі нейкі час пастаяў, абапіраючыся на свой здаравучы меч, а потым паваліўся набок і яшчэ глыбей загнаў сабе пад рэбры лязо. На нейкі час запанавала маўчанне. Вырвічу падалося дзіўным, што адбылося не як у летапісах. Там, калі які волат гінуў, «предвариша же смерть его знамения небесная: около полной луны, декаврия, явишася въ полудни три солнци, потом же и звезда страшная, светяше през два месяца по заходе солнца»

Усё было вельмі будзённа і звычна. Зумкалі мухі, на брукаванцы ляжала цела, чуваць было цяжкое дыханне Лёдніка. Потым лена гаўкнуў руды сабака, нібыта прыспешваючы дурных людцаў: чаго застылі слупамі?

Хтось кінуўся да пераможанага, пад бокам якога нацякала цёмная лужына крыві. Пранцішу закарцела адсячы Ватману галаву, як вупыру, каб у чарговы раз не ажыў. Але калі з суддзі знялі шлем, ашклянелыя вочы, якія зрабіліся светлымі-светлымі, несумненна мёртва люстравалі беларускае неба са шчырым здзіўленнем: няўжо забіты?

А Лёднік на нягнуткіх нагах, расштурхваючы людзей, ішоў да сваёй Пене­лопы, і ніхто не наважваўся яго затрымаць. Пакуль. Пранціш разумеў, што варта надаць падзеям законнасць:

— Шаноўнае панства, вашамосці! Звяршыўся Божы суд! Мы ўсе бачылі, што бойка адбывалася сумленна...

Вырвіч ускочыў на нейкі камень, каб яго было лепей чутно. Ён цытаваў Статут і краем вока заўважаў, як абняліся Бутрым і Саламея, як ён цалуе яе лоб, валасы, вочы, а плечы жанчыны ўздрыгваюць ад перажытага жаху і палёгкі...

— Нашчадкі захаваюць у памяці слаўную гісторыю сённяшняга паядынку, які прыгожай вікторыяй завяршыў сесію Менскага гродскага суда!

Самазваны рытар пачуваўся зусім як у Лонданскім Гайд-парку, які неяк давялося сузіраць. Здаецца, удалося змусіць сябе слухаць... Вырвіч выцер лоб рукавом і рыхтаваўся саскочыць са свайго каменя на траву.

— Дык што, пане-браце, сесія суда скончаная? — пакрыўджана папытаўся шляхцюк у сабаліным футры, зусім недарэчным пад ліпеньскім сонцам. Але собаль быў такі пацёрты, што неадменна з’яўляўся ўспадчыненнай і адзінай параднай вопраткай. — Гэта няправільна! Пан суддзя абяцаў, што разгледзіць яшчэ і маю справу!

— І маю! — загарлаў хтось побач.

Такіх пакрыўджаных выявілася яшчэ з дзясятак. Падобна, Ватман сур’ёзна ставіўся да двубою і замест судовых паседжанняў таксама трэніраваўся.

— Суд не можа адбыцца без суддзі, вельмішаноўнае панства! А ён, самі бачыце...

Падстароста кінуў грэблівы пагляд на мёртвае цела. У паглядзе можна было заўважыць палёгку.

Панства засталося незадаволеным.

— Згодна са Статутам, суддзю ніжэйшага замкавага суда не выбіраюць на элекцыйным сойме, а прызначае ваявода! — закрычаў хтось абазнаны. — Вось няхай пан падстароста, ягамосць Ваньковіч, і прызначыць суддзю, паколькі староста, ягамосць Тадэвуш Бужынскі, з’ехаў у Варшаву і не выконвае абавязкаў! Трэба працягнуць сесію!

Люд паспаліты ўхвальна загуў.

Гэта ж невядома, калі яшчэ ўдасца сабрацца, а справы вырашыць хочацца неадкладна, бо заўтра, чаго добрага, на вайну адправяцца...

Падстароста Ваньковіч разгублена азірнуўся, вакол, як вогнішча на ветры, разгараліся жарсці. Ажно свіслацкія цмокі, тлусценькія, з чорнай лускою, на кароценькіх ножках, якія павылазілі на бераг пагрэцца на ліпеньскім сонцы ў трыснягу, дружна нырнулі ў ваду.

— Пана Прушынскага трэба прызначыць! — гарлалі злева. — Прушынскія заўсёды былі войтамі ды суддзямі ў павеце!

— Пана Кабылінскага! Кабылінскія былі ў магістраце ды ў замкавым судзе!

Прапановы пасыпаліся, як з дзіравай торбы. Гарэлачны перагар задушлівым воблакам вісеў над пляцам. Двое асабліва расчырванелых шляхцюкоў ужо адышліся, пахістваючыся, да прытулку братоў баніфратраў, пад духмяныя ліпы, і з задавальненнем секлі адзін аднаго шаблямі, абараняючы... ды якая розніца, што? Бо які гэта сойм, трыбунал альбо суд, калі ніхто не паб’ецца на сумленным двубоі? Той-сёй не супраць быў таксама далучыцца да святой шляхецкай справы.

— Спыніцеся, вашамосці! — гукнуў падстароста, які цяпер быў тут як бы галоўным, хаця ў гэты момант не надта даражыўся такім старшынствам. Каго б ён зараз ні выбраў — атрымае выбух нянавісці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дом учителя
Дом учителя

Мирно и спокойно текла жизнь сестер Синельниковых, гостеприимных и приветливых хозяек районного Дома учителя, расположенного на окраине небольшого городка где-то на границе Московской и Смоленской областей. Но вот грянула война, подошла осень 1941 года. Враг рвется к столице нашей Родины — Москве, и городок становится местом ожесточенных осенне-зимних боев 1941–1942 годов.Герои книги — солдаты и командиры Красной Армии, учителя и школьники, партизаны — люди разных возрастов и профессий, сплотившиеся в едином патриотическом порыве. Большое место в романе занимает тема братства трудящихся разных стран в борьбе за будущее человечества.

Георгий Сергеевич Березко , Георгий Сергеевич Берёзко , Наталья Владимировна Нестерова , Наталья Нестерова

Проза / Проза о войне / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Военная проза / Легкая проза
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза