Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Пачатак другой спробы датуецца летам 1942 г., калі было ўзнята пытанне аб стварэнні дзвюх Беларускіх армій агульнай колькасцю да 154 тыс. чалавек. Кіраўніцтва ЦК КП(б)Б і Савет Народных Камісараў БССР арганізавалі актыўную працу па пошуку магчымых крыніц камплектавання, даследаванні мабілізацыйных магчымасцяў эвакуіраванага ў савецкі тыл беларускага насельніцтва, збору і сістэматызацыі сведкаў аб беларусах, якія ваявалі ў складзе Чырвонай Арміі. Былі распрацаваны штаты беларускіх армій, падрыхтаваны праекты загадаў і пастаноў Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Галоўны рухавік ідэі стварэння асобнай беларускай арміі – Панцеляймон Панамарэнка – двойчы безвынікова дасылаў пакет дакументаў на подпіс Іосіфу Сталіну (жнівень і кастрычнік 1942 г.) [1, с. 27–32]. Умоўнай кропкай завяршэння нерэалізаванага праекта можна лічыць канец лютага 1943 г., калі Панамарэнка, выступаючы на V пленуме ЦК КП(б)Б з дакладам аб партызанскім руху, у сваёй заключнай прамове ўспомніў пра магчымасць стварэння Беларускай арміі: «…было бы не плохо вывести из Белоруссии тысяч 100 белорусов, между нами говоря, абсолютно конспиративно для того, чтобы организовать белорусскую армию, оснащенную мощной советской техникой и комсоставом». Пасля заканчэння пленума Панамарэнка выкрасліў гэтыя словы з чарнавіка стэнаграмы [3, арк. 273].

Праз год планка беларускіх мараў аб нацыянальных узброеных сілах паднялася да найвышэйшага ўзроўню: у сакавіку 1944 г. быў дэ-юрэ зацверджаны Народны Камісарыят Абароны Беларускай ССР. Але ў гэтай неардынарнай падзеі беларусы аказаліся толькі статыстамі.

Верагодна, што вытокі чарговага вяртання да пытання стварэння беларускіх нацыянальных узброеных сіл трэба шукаць ў Тэгеране, дзе з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. прайшла сустрэча першых асоб СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. Абрысы міжнароднай арганізацыі, якая павінна была б узяць на сябе пасля заканчэння вайны функцыі забеспячэння калектыўнай бяспекі ў свеце (будучая Арганізацыя Аб’яднаных Нацый), яшчэ толькі вырысоўваліся. Рыхтаваўся Статут арганізацыі, вызначаліся краіны-заснавальніцы і краіны-ўдзельніцы. Зразумелым было жаданне I. Сталіна ўключыць у спіс заснавальніц ААН максимальную колькасць савецкіх рэспублік. Вашынгтон і Лондан выступалі супраць, спасылаючыся на адсутнасць у савецкіх рэспубліках асноўных прызнакаў суверэнітэту – міністэрстваў замежных спраў і нацыянальных армій [1, с. 32]. Адказ Масквы прагучаў вуснамі Вячаслава Молатава 1 лютага 1944 г. на X сесіі Вярхоўнага Савета СССР першага склікання: «Наша армия создавалась как общесоюзная армия, а отдельных войсковых формирований республик не существовало. Теперь предлагается ввести войсковые формирования республик, которые должны быть составными частями Красной Армии. В связи с этим возникает потребность в создании Наркоматов Обороны в союзных республиках, а также необходимость преобразования общесоюзного Наркомата обороны в союзно-республиканский наркомат» [4].

Пры абмеркаванні гэтага пытання ад Беларусі выступіў Панцеляймон Панамарэнка, які запэўніў, што «вайсковыя фарміраванні рэспублікі будуць мець слаўныя баявыя традыцыі». Таксама ён адзначыў, што на франтах у тэты час змагаецца некалькі тысяч афіцэраў, 4 адміралы і 157 генералаў – «сыноў беларускага народа» [5].

Частка кіраўніцтва БССР навіну аб прыняцці новага саюзнага закону ўспрыняла з энтузіязмам. Нягледзячы на маўчанне Масквы, ад якой чакалі канкрэтных загадаў і далейшых указанняў, пачалі паступаць практычныя прапановы знізу. «У ЦК ВКП (б) і ва Упраўленні кадраў Чырвонай Арміі (са слоў т. Смародзіна) ніякіх указанняў аб камплектаванні вайсковых фарміраванняў няма. Незалежна ад гэтага ёсць прамая неабходнасць прасіць дазволу ДКА прыступіць да стварэння вайсковых фарміраванняў у Беларусі», – дакладваў П. Панамарэнку загадчык ваеннага аддзела ЦК КП(б)Б М. Прохараў [6]. Ён жа прапанаваў ужо ў сакавіку 1944 г. пачаць фарміраванне 25-30-тысячнага Беларускага корпуса з воінаў-беларусаў 1-га і 2-га Беларускіх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага фронту, а таксама з партызан, якія выйшлі з варожага тылу [7]. Далей прапаноў тэта справа не пайшла.

31 снежня 1943 г. ЦК КПБ і СНК БССР былі пераведзены з Масквы ў Нова-Беліцу (раён вызваленага, але дашчэнту разбуранага Гомеля). Там, у клубе запалкавай фабрыкі «Везувій», 21–24 сакавіка 1944 г. і адбылася гістарычная VI сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР [8, с. 23–24]. Адным з разглядаемых пытанняў на сесіі было абмеркаванне ўтварэння Народнага Камісарыята Абароны Беларускай ССР.

Знаёмства са стэнаграфічнай справаздачай сесіі [9] дазваляе зрабіць выснову, што ідэя стварэння нацыянальнай беларускай арміі ад папяровых праектаў і планаў паступова скацілася да голых дэкларацый. Нягледзячы на ўзнёслыя прамовы дэпутатаў, склалася ўражанне, што некаторыя з іх здагадваліся аб чыста дэкларатыўным характары стварэння Народнага Камісарыята Абароны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное