Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

На першым пасяджэнні (21 сакавіка) П. Панамарэнка ў сваім дакладзе толькі адным сказам акрэсліў разглядаемую намі тэму: «Стварэнне воінскіх фарміраванняў у Беларусскай ССР, як і ў іншых Саюзных рэспубліках, будзе азначаць далейшае ўмацаванне нашай доблеснай Чырвонай Арміі і павышэнне яе боездольнасці» [9, с. 59]. На другім пасяджэнні (22 сакавіка) у выступленні К. Міцкевіча (Якуба Коласа) не прагучала аніводнага слова аб стварэнні беларускай арміі. Пры разгляданні (23 сакавіка) дзяржаўнага бюджэту БССР на 1944 г. прадугледжвалася фінансаванне толькі народнай гаспадаркі, сацыяльна-культурных мерапрыемстваў і выдаткаў па кіраўніцтве. Ранішняе паседжанне 24 сакавіка пачалося з зацвярджэння рэспубліканскага, а затым мясцовых бюджэтаў. Абмеркаванне трэцяга пытання дня пасяджэння – «Аб утварэнні Народнага Камісарыята Абароны БССР і Народнага Камісарыята Замежных Спраў» – пачалося з прамовы Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Н. Наталевіча [10].

Трэба адзначыць, што яго даклад атрымаўся змястоўным і аптымістычным. Дакладчык зрабіў экскурс у ваенную гісторыю Беларусі ад перамогі пад Грунвальдам да подзвігаў беларускіх партызан Вялікай Айчыннай вайны. Запэўніў, што «гэтыя слаўныя гістарычныя баявыя традыцыі ўбяруць у сябе і будучыя беларускія нацыянальныя фарміраванні», адзначыў, што партызанскі рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі, выхаваў і вылучыў кадры таленавітых камандзіраў і генералаў, якія маюць велізарны баявы вопыт і з’яўляюцца «каштоўнейшымі кадрамі для вайсковых фарміраванняў нашай Рэспублікі», успомніў пра 2-ю і 33-ю Беларускія стралковыя дывізіі ў складзе РСЧА і падвёў вынік: «Для воінскіх фарміраванняў Рэспубліка мае ўсе неабходныя ўмовы» і «справа чэсці нашага Урада і ўсяго беларускага народа будзе бачыць вайсковыя фарміраванні Беларускай ССР як састаўныя часткі Чырвонай Арміі, самымі ўзорнымі, самымі баяздольнымі і самымі стойкімі ў барацьбе з ворагамі нашай сацыялістычнай Радзімы». Наталевіч прапанаваў неадкладна пачаць шэраг мерапрыемстваў па рэалізацыі закону аб вайсковых фарміраваннях Рэспублікі: пераклад некаторых статутаў і настаўленняў РСЧА на беларускую мову; перагляд праграмы ваеннага навучання ў школах (арганізацыя дадатковых гурткоў па вывучэнні «вінтоўкі, гранаты, кулямёта, мінамёта, гарматы, авіямадэлізму», а таксама паглыбленае вывучэнне замежных моў); уцягненне моладзі ў такія віды спорта, як стралковы, лыжны, водны і спартыўнае паляванне, што будзе вельмі карысным для будучых кадраў беларускіх вайсковых фарміраванняў [9, с. 205–214].

Выступіў пісьменнік Міхась Лынькоў, які гаварыў пра багатыя ваенныя вопыт і традыцыі беларусаў. Пра прыклады гераізму воінаў-беларусаў распавядаў дэпутат Сакольскай выбарчай акругі Беластоцкай вобласці генерал-маёр Д. Дуброўскі. Падпалкоўнік медыцынскай службы прафесар С. Мелкіх звярнуўся да дэпутатаў са словамі: «Хіба нам кожнаму не зразу мела, што калі ў нас будуць свае ўласныя фарміраванні – беларускія, мы з яшчэ большым умением, любоўю і настойлівасцю сумеем абараняць сваю родную беларускую зямлю. Бо тэта ж зусім зразумела, таварышы. У нас павінен быць свой беларускі Камісарыят Абароны» [9, с. 236]. Прапанову зацвердзіць законы аб утварэнні Наркамата Абароны і Наркамата Замежных спраў выказаў М. Прохараў, які ў сваім выступленні засяродзіў увагу на выдатных баявых якасцях беларускага народа, на з’яўленні цэлай плыні таленавітых военачальнікаў-беларусаў На вячэрнім пасяджэнні, якое адбылося пасля перапынку, спрэчкі былі спынены. Закон аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага Камісарыята Абароны БССР і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР – «Артыкул 16-6. Беларуская Совецкая Соцыялістычная Рэспубліка мае свае рэспубліканскія вайсковыя фарміраванні» прыняты адзінагалосна. Дэпутаты раз’ехаліся. ЦК КПБ і СНК БССР у ліпені 1944 г. вярнуліся ў вызвалены Мінск.

Пасада наркама абароны БССР так і засталася вакантнай. Наколькі вядома, кандыдатура на тэту пасаду нават не абмяркоўвалася. Пра стварэнне нацыянальных вайсковых фарміраванняў пытанне больш не падымалася. Пра выхад брашурна-кніжнага выдання Канстытуцыі БССР 1937 г. са зменамі 1944 г. і артыкулам пра рэспубліканскія вайсковыя фарміраванні звестак не знойдзена. Лічым, што даць аб’ектыўную ацэнку спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у складзе Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны толькі па справаздачах і дакладных, якія захаваліся ў архівах, немагчыма. Адсутнасць успамінаў удзельнікаў тых падзей, афіцыйных рэзалюцый кіраўніцтва СССР ускладняе задачу беларускіх гісторыкаў, якія апошнія 20 гадоў даследуюць тэту праблему (Міхаіл Шумейка, Уладзімір Гуленка і інш.).

Крыніцы і літаратура

1. Чирвинский, В. Белорусская Особая. «Совершенно секретно… товарищу Сталину И. В… об организации Белорусской Армии…» / В. С. Чирвинский // Армия. – 2011. – № 3. – С. 24–33.

2. Варенников, В. Из истории создания и подготовки национальных воинских формирований / В. И. Варенников // Военная мысль. – 1990. – № 2. – С. 3–13.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное